Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Мацвея, 28 Паводле Мацвея, 28 глава

1 Па субоце на сьвітаньні ў першы дзень тыдня прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.
2 І вось страшна затрэслася зямля; бо анёл Госпадаў зыйшоў з неба і адваліў камень, і сеў на ім.
3 А выгляд яго быў як маланка, і адзеньне яго — як сьнег белае.
4 Ад страху перад ім астаўбянелі вартаўнікі і сталі як мёртвыя.
5 А анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: "Ня бойцеся; бо ведаю, што ўкрыжаванага Езуса шукаеце.
6 Няма Яго тутака, бо ўваскрос, як і казаў. Хадзіце і паглядзіце на месца, дзе Госпад быў паложаны.
7 Ды скора ідзіце, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых дый ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце. Вось я вам сказаў гэта".
8 Дык, выйшаўшы хутка з магілы, са страхам і вялікаю радасьцяй пабеглі, каб паведаміць гэта вучням Ягоным.
9 А вось жа Езус пераняў іх і сказаў: "Вітайце!" Яны ж падыйшлі, упалі да ног Ягоных і пакланіліся Яму.
10 Тады Езус сказаў ім: "Ня бойцеся. Ідзіце і скажыце братам Маім, каб пайшлі ў Галілею, і там Мяне ўбачаць".
11 А калі яны адыйшліся ад магілы, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі першасьвятарам пра ўсё, што здарылася.
12 Тыя ж сабраліся са старшынямі і, параіўшыся, далі жаўнерам многа грошаў,
13 кажучы: "Паведамляйце, што вучні Ягоныя прыйшлі ноччу і ў час сну вашага ўкралі Яго.
14 А калі пра гэта даведаецца намесьнік, мы яго пераканаем, і нічога благога вам ня станецца".
15 Яны тады, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. Так пашырылася слова гэтае сярод Юдэяў аж па сёньняшні дзень.
16 А Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды ім быў загадаўшы Езус.
17 І, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а некаторыя сумняваліся.
18 Езус жа, падыйшоўшы да іх, сказаў ім: "Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
19 Дык ідзіце і рабіце вучнямі ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
20 вучачы іх берагчы ўсё, што Я вам перадаў. І вось Я з вамі ўсе дні аж да канца сьвету".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 28 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.