Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Мацвея, 3 Паводле Мацвея, 3 глава

1 У тыя дні паявіўся Ян Хрысьціцель, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай
2 і кажучы: "Навяртайцеся, бо наблізілася Каралеўства Нябеснае".
3 А ён быў тым, пра каго прадказваў прарок Ісая, кажучы: "Голас гамонячага ў пустыні: "Прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму!"
4 Сам жа Ян насіў адзеньне з вярблюдавага воласу і дзяжку скураную на паясьніцы сваёй, а ежай Яму была шаранча і дзікі мёд.
5 Дык да яго выходзілі Ерузалім і ўся Юдэя, ды ўсе ваколіцы каля Ярдана,
6 і былі ім хрышчаны ў Ярдане, вызнаючы свае грахі.
7 А калі ўгледзеў многіх фарысэяў і садукеяў, прыходзячых да хросту свайго, сварыўся на іх: "Род зьмяіны, хто заручыўся, што ўбяжыце ад будучага гневу?
8 Чыніце належны плод навярненьня,
9 і ня думайце хваліцца: "Маем бацьку Абрагама". Бо кажу вам, што Бог магутны з гэтых каменьняў можа падняць сыноў Абрагаму.
10 Бо ўжо сякера прыстаўлена да караня дрэваў; кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе высечана і кінута ў агонь.
11 Я вас хрышчу вадою дзеля навярненьня, але Той, Хто прыйдзе па мне, дужэйшы, чым я. Яму я ня варты насіць сандалаў. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.
12 Ён трымае ў сваёй руцэ веялку, і ачысьціць ток свой, ды зьбярэ пшаніцу сваю ў гумно, а мякіну спаліць незгасаемым агнём.
13 Тады Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна прыняць хрост ад яго.
14 Але Ян узбараняўся дзеля Яго, кажучы: "Я павінен быць ахрышчаны Табою, а Ты ідзеш да мяне?"
15 Але Езус сказаў яму: "Пакінь цяпер, бо гэтак нам належыць выпаўніць усякую справядлівасьць". Тады (Ян) прыняў Яго.
16 А калі Езус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады, і вось жа адкрыліся нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, зыходзячага як галуба і прыходзячага на Яго.
17 Ды голас з неба, кажучы: "Гэта Сын Мой улюблёны, Якога Я ўпадабаў сабе".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.