Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Мацвея, 12 Паводле Мацвея, 12 глава

1 У той час у суботу праходзіў Езус каля збожжа. Вучні ж Ягоныя былі галодныя і пачалі зрываць каласы і есьці.
2 Убачыўшы гэта, фарысэі казалі Езусу: "Вось жа вучні Твае робяць, чаго не належыцца рабіць у дні суботнія".
3 Тады кажа ім Езус: "Ці не чыталі, што зрабіў Давід, калі чуў голад, ды тыя, што з ім былі?
4 Як увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, каторых есьці не належыцца ані яму, ані тым, што з ім былі, але толькі сьвятарам?
5 Няўжо не чыталі ў Законе, што ў суботу сьвятары ў сьвятыні парушаюць суботу, але застаюцца без віны.
6 Але кажу вам, што тут ёсьць большы, чым сьвятыня.
7 Калі б вы ведалі, што значыць: "Міласэрдзя хачу, а не ахвяры", дык ніколі не асуджалі б нявінных.
8 Бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы."
9 Адыйшоўшыся адтуль, прыйшоў Езус у іхнюю сынагогу.
10 І быў там чалавек сухарукі. Дык пыталіся ў Езуса: "Ці выпадае аздараўляць у суботу?", каб магчы Яго абвінаваціць.
11 Езус жа сказаў ім: "Калі б хто з вас меў адну толькі авечку, і тая ўвалілася б у дол у дзень суботні, ці ж ён ня схопіць яе і ня выцягне.
12 У колькі ж разоў даражэйшы чалавек, чым авечка. Таму выпадае дабро рабіць і ў суботу".
13 Затым кажа гэнаму чалавеку: "Выцягні тваю руку". І ён выцягнуў, і сталася яна здаровай, як другая.
14 А фарысэі, выйшаўшы, раіліся адносна Езуса, як загубіць Яго.
15 А Езус, даведаўшыся пра гэта, пайшоў адтуль. І за Ім ішло многа людзей, і Ён аздараўляў іх усіх,
16 і загадваў ім, каб Яго не выяўлялі,
17 каб споўнілася тое, што сказана Ісаям прарокам, які сказаў:
18 "Вось жа Слуга Мой, якога Я выбраў, умілаваны Мой, у якім мае упадабаньне душа Мая. Пакладу на Яго Духа Майго, і Ён абвесьціць народам суд.
19 Ня будзе вадзіцца і ня будзе крычаць, ніхто не пачуе голасу Яго на вуліцах.
20 Трысьціны надломленай ня зломіць і дымячага лёну не патушыць, аж пакуль давядзе суд да перамогі,
21 ды ў Яго імю народы надзею мець будуць".
22 Затым прывялі да Яго апанаванага ліхім, разам ён быў сьляпы і нямы. І Езус яго аздаравіў, так што стаў гаварыць і бачыць.
23 І ўсе грамады дзівіліся і казалі: "Ці ж гэта ня сын Давіда?"
24 А фарысэі, чуючы гэта, казалі: "гэты толькі праз Бэльзэбуля, князя дэманаў выганяе злых духаў".
25 Езус жа, ведаючы іхнія думкі, казаў ім: "Усякае каралеўства, разьдзіранае само ў сабе, разваліцца, ды кожны горад або дом, разьдзіраны нязгодай, не ўстаіць.
26 Дык калі шатан шатана выганяе, дык і яго разьдзірае нязгода. Як жа ўтрымаецца каралеўства яго?
27 І калі Я праз Бэльзэбуля выганяю дэманаў, дык праз каго выганяюць сыны вашыя? Дзеля таго яны будуць вашымі суддзямі.
28 Але калі Я Духам Божым выганяю дэманаў, значыць прыйшло да вас Каралеўства Божае.
29 Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць яго рэчы, калі перш ня зьвяжа асілка? І толькі тады дом яго абрабуе.
30 Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто са Мною не зьбірае, той раскідае.
31 Таму кажу вам: кожны грэх і блюзьнерства будуць людзям адпушчаны, але блюзьнерства на Духа ня будзе адпушчана.
32 Хто скажа што супраць Сына Чалавечага, будзе яму адпушчана, а хто што казаў бы супраць Духа Сьвятога, ня будзе яму адпушчана ані ў гэтым, ані ў будучым веку.
33 Альбо прызнайце дрэва добрым і плод яго добры, альбо прызнайце дрэва ліхім, і плод яго ліхі, бо з плоду пазнаецца дрэва.
34 Зьмяіны род! Як жа вы можаце што добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо з паўнаты сэрца і вусны гавораць.
35 Добры чалавек з добрага скарбца (сэрца) добрыя дастае рэчы, а ліхі чалавек з благога скарбца дастае ліхія рэчы.
36 Кажу вам, што з кожнага пустога слова, што людзі кажуць, здадуць яны справаздачу ў судны дзень.
37 Бо па словах тваіх будзеш апраўданы, дыпа словах сваіх будзеш асуджаны".
38 Тады некаторыя кніжнікі і фарысэі казалі Яму: "Вучыцель, хацелі б мы бачыць ад Цябе знак".
39 Ён у адказ сказаў ім: "ліхі род і чужаложны знаку патрабуе, але ня будзе яму дадзены знак, адно знак Ёны прарока.
40 Бо як Ёна быў у жываце вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
41 Нінівійцы стануць на судзе разам з родам гэтым ды асудзяць яго. Бо яны навярнуліся на прызыў Ёны; а вось тут большы, чым Ёна!
42 Каралева з Поўдня стане на судзе з родам гэтым ды асудзіць яго. Бо яна прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона; а вось тут большы, чым Салямон!
43 Калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяецца па бязводных местах, шукаючы адпачынку, ды не знаходзіць.
44 Тады кажа: "Вярнуся ў дом свой, скуль выйшаў". Ды прыйшоўшы, знаходзіць яго пустым, вымеценым і прыбраным.
45 Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых ад сябе, ды, увайшоўшы, пражываюць там. І будуць пазьнейшыя справы таго чалавека горшыя за папярэднія. Так станецца і з гэтым родам крывадушным".
46 Калі Езус яшчэ гаварыў да народу, вось жа Маці Ягоная і браты сталі перад домам, хочучы з Ім пагаварыць.
47 Нехта сказаў Яму: "Вось Маці Твая і браты Твае стаяць перад домам, хочучы пагаварыць з Табою".
48 А Ён сказаў у адказ гаварыўшаму: "Хто Маці Мая і хто браты Мае?"
49 І, паказваючы рукой на вучняў сваіх, сказаў: "Вось Маці Мая і браты Мае.
50 Хто вось спаўняе волю Айца Майго, які ў небе, той Мне брат, і сястра, і матка".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 12 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.