Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Мацвея, 10 Паводле Мацвея, 10 глава

1 І, сазваўшы Дванаццаць вучняў сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, каб выганяць іх, і аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.
2 А імёны Дванаццаці апосталаў такія: першы Сымон, якога завуць Пятром, і Андрэй, брат яго.і Якуб, сын Зэбэдэяў, ды Ян, брат ягоны;
3 Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матэвуш мытнік, Якуб, сын Альфеяў, і Тадэвуш,
4 Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які Яго выдаў.
5 Гэтых Дванаццаць паслаў Езус, загадваючы ім ды кажучы: "На дарогу паганаў не заходзьце і ў гарады Самаранаў не ўваходзьце.
6 Але перш ідзіце да авечак, якія прапалі з дому Ізраэля.
7 А ідучы, прапаведуйце і кажыце, што прыблізілася Каралеўства Нябеснае.
8 Аздараўляйце хворых, уваскрашайце памёршых, ачышчайце пракажаных, выганяйце дэманаў. Дарма атрымалі, дарма давайце.
9 Ня мейце ў капшуках вашых ані золата, ані серабра, ані грошаў,
10 ані торбы, ані двух вопраткаў, ані сандалаў, ані кія. Бо працаўнік варты стравы сваёй.
11 А ў які горад або вёску зойдзеце, спытайцеся, хто ў ім дастойны, ды там абжывайцеся аж да свайго адыходу.
12 Уваходзячы ў дом, вітайце яго і кажыце: "Супакой дому гэтаму."
13 І калі дом той будзе годны, зыйдзе на яго супакой ваш. А калі ня будзе годны, супакой ваш да вас вернецца.
14 А калі б хто вас не прыняў ды ня слухаў словаў вашых, выйшаўшы на вонкі з дому або горада, абтрасіце пыл з ног вашых.
15 Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суду, чым тому гораду".
16 Вось жа пасылаю Я вас як авец у ваўкі: дык будзьце хітрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.
17 Сьцеражыцеся людзей; павядуць бо вас на суды і ў сынагогах бічаваць вас будуць.
18 І дзеля Мяне будуць цягаць вас да ўладаў і каралёў на сьведчаньне ім і паганам.
19 А калі вас выдаваць будуць, ня думайце, як і што гаварыць маеце, бо ў той час што маеце гаварыць, будзе дадзена вам.
20 Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага, каторы праз вас гаворыць.
21 Ды выдасьць на сьмерць брат брата, а бацька — сына; і збунтуюцца сыны супраць бацькоў, і будуць прычынай іхняй сьмерці.
22 Ды будзеце ў нянавісьці дзяля імя Майго ў-ва ўсіх. Але хто выстаіць да канца, будзе збаўлены.
23 Калі вас перасьледаваць будуць у тым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што ня пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.
24 Вучань не вышэй вучыцеля, ані слуга не вышэй пана свайго.
25 Хопіць вучню, каб быў як настаўнік ягоны, а слуга — як ягоны пан. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулям, тым больш хатніх ягоных.
26 Дык ня бойцеся іх. Бо няма нічога скрытага, каб не было выяўлена, і нічога тайнага, каб б ня стала вядомым.
27 Што гавару вам упоцемках, гаварыце ў сьвятле; і што чуеце на вуха, разгалашайце на дахах.
28 Ня бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць ня могуць. Але бойцеся больш таго, хто можа і душу і цела загубіць у пекле.
29 Ці ж не за медзяка прадаюць двух вераб'ёў? А ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага.
30 Нават валасы вашыя на галаве палічаны.
31 Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб'ёў.
32 Кожнага затым, хто Мяне прызнае перад людзьмі, прызнаю і Я перад Айцом Маім, які ў небе.
33 А хто Мяне вырачацца перад людзьмі, выракуся таго і Я перад Айцом Маім, які ў небе.
34 Ня думайце, што Я прыйшоў на зямлю прынесьці мір. Не прыйшоў Я прынесьці мір, але меч.
35 Бо прыйшоў Я аддзяліць чалавека ад яго бацькі, дачку ад маткі яе, сынавую ад сьвякрухі яе.
36 Ды будуць непрыяцелямі чалавеку хатнія ягоныя.
37 Хто любіць больш бацьку ці матку, чым Мяне, той ня варты Мяне. І хто больш любіць сына ці дачку, чым Мяне, той ня варты Мяне.
38 Ды хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той Мяне ня варты Мяне.
39 Хто знойдзе душу сваю, той загубіць яе, а хто б аддаў душу сваю дзеля Мяне — аднойдзе яе.
40 Хто вас прыймае — Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае — прыймае Таго, хто Мяне паслаў.
41 Хто прыймае прарока ў імя прарока, возьме заплату прарока. Хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, заплату справядлівага атрымае.
42 І хто б аднаму з гэтых найменшых дзеля таго, што ён вучань, даў бы кубак халоднай вады напіцца, сапраўды кажу вам, не міне яго ўзнагарода".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.