Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Мацвея, 24 Паводле Мацвея, 24 глава

1 Калі Езус, пакінуўшы сьвятыню, ішоў ад яе, прыступіліся вучні Ягоныя, каб паказаць Яму пабудовы сьвятыні.
2 Ён ім у адказ сказаў: "Бачыце гэта ўсё? Сапраўды кажу вам: Не застанецца з гэтага камень на камені, які б ня быў развалены".
3 А калі Езус сядзеў на Аліўнай гары, прыйшлі вучні адны да Яго і пыталіся: "Скажы, калі гэта будзе, ды што за знак папярэдзіць прыход Твой і канец сьвету?"
4 У адказ сказаў ім Езус: "Глядзіце, каб хто вас ня зьвёў.
5 Бо многа прыйдзе ў імя Маё і скажа: "Я — Хрыстос", і многіх зьвядуць.
6 Калі вы пачуеце пра войны і чуткі ваенныя, глядзіце, не трывожцеся, бо гэта адбыцца павінна, але гэта яшчэ не канец.
7 Падымецца народ на народ, і каралеўства на каралеўства, і будуць пошасьці, голад, месцамі землятрусы.
8 Гэта ўсё толькі пачатак мукаў.
9 Тады будуць выдаваць вас на мукі і забіваць вас будуць, ды будзеце вы зьненавіджаны ўсімі народамі дзеля імя Майго.
10 І тады многія згоршацца, і будуць выдаваць адзін другога, і ненавідзець будзе адзін другога,
11 і зьявяцца многа фальшывых прарокаў і будуць зводзіць многіх.
12 І таму, што ўзрасьце нягоднасьць, астыне любоў у многіх.
13 Але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
14 І будзе прапаведавана Эвангельле Каралеўства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам; і тады настане канец.
15 Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, дакрануўшую і сьвятыя месцы, прадказаную Даніелем прарокам, хто чытае, хай разумее, —
16 тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы,
17 і хто на даху, хай не зыходзіць узяць штосьці з дому;
18 і хто на полі, хай не варочаецца забраць свой плашч.
19 Гора цяжарным і кормячым у тыя дні.
20 Дык прасіце, каб вашыя ўцёкі ня былі ўзімку, ці ў суботу.
21 Бо тады будзе вялікі прыгнёт, якога не было ад пачатку сьвету аж дасюль, дый ня будзе.
22 І каб не былі скарочаны тыя дні, ніхто б не захаваўся, але дзеля выбраных будуць скарочаныя тыя дні.
23 Тады, калі б хто вам казаў: "Вось тут Хрыстос", або: "Там", ня верце.
24 Паўстануць вось фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць тварыць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі гэта магчыма, нават выбраных.
25 Таму Я вам гэта сказаў наперад.
26 Дык калі б вам затым сказалі: "Вось Ён упустыні", не выходзьце; "Вось Ён у нутры дамоў, ня верце".
27 Бо як маланка засьвеціцца на ўсходзе і бачнай будзе на захадзе, так будзе і з прыходам Сына Чалавечага.
28 Дзе б было цела, там зьбяруцца і арлы.
29 А зараз па муках тых дзён сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і з неба зоркі падаць будуць, і сілы нябесныя скалануцца.
30 І тады паявіцца на небе знак Сына Чалавечага, ды тады заплачуць усе плямёны зямныя. І ўбачаць Сына Чалавечага, прыходзячага ў аблоках нябесных з магуцем і славаю вялікай.
31 І Ён пашле анёлаў сваіх з трубою і голасам гучным, ды зьбяруць выбраных Яго з чатырох вятроў, ад скраю неба аж да краю яго.
32 А ад фіговага дрэва бярыце прыклад: Калі ўжо галінка яго мякчэе і пускае лісты, ведаеце, што ўжо блізка лета.
33 Так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што ўжо блізка, у дзьвярах.
34 Сапраўды кажу вам: Не праміне гэтае пакаленьне, пакуль усё гэта станецца.
35 Неба і зямля счэзнуць, але слова Маё не праміне.
36 Што да дня таго і хвіліны, ніхто ня ведае, ані анёлы ў небе, ані Сын, а толькі Айцец адзін.
37 І як было ў дні Ноя, так будзе і прыйсьце Сына Чалавечага.
38 Бо як у той час перад патопам елі і пілі, жаніліся і замуж аддавалі, аж да таго дня, у які Ной увайшоў у каўчэг,
39 і не агледзеліся, як нахлынуў патоп і патапіў усіх, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага.
40 Тады двух будзе ў полі: аднаго забяруць, а другога пакінуць.
41 Дзьве будуць малоць у жорнах: адну возьмуць, другую пакінуць.
42 Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую пару прыйдзе Госпад ваш.
43 А гэта ведайце, што каб гаспадар ведаў, у якую пару злодзей мае прыйсьці, пільнаваўся б і не дазволіў бы ўламацца ў дом свой.
44 Таму і вы будзьце прыгатаваны, бо ў пару, аб якой вы ня думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.
45 Хто, думаеш, ёсьць верным і разумным слугою, якога паставіў пан над домам сваім, каб ён у вызначаны час зааглядаў яго харчамі?
46 Багаслаўлены той слуга, якога, прыйшоўшы, гаспадар знойдзе, што ён так робіць.
47 Сапраўды кажу вам, што паставіць яго валодаць усёю сваёю маёмасьцю.
48 А калі скажа той слуга ў сэрцы сваім: "Марудзіць пан мой з прыйсьцем",
49 і пачне біць таварышаў сваіх, есьці і піць з п'яніцамі,
50 то прыбудзе пан ягоны ў дзень неспадзяваны, у пару невядомую
51 і выганіць яго, ды прызначыць яму долю з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 24 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.