Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Мацвея, 5 Паводле Мацвея, 5 глава

1 Бачачы грамады, Езус узыйшоў на гару; і калі сеў, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя;
2 а Ён, адкрыўшы вусны свае, стаў іх навучаць, кажучы:
3 "Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іхняе Каралеўства Нябеснае.
4 Шчасьлівыя плачучыя, бо яны будуць пацешаны.
5 Шчасьлівыя ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю.
6 Шчасьлівыя жадаючыя і прагнучыя справядлівасьці, бо яны будуць насычаныя
7 Шчасьлівыя міласэрныя, бо ім будзе аказана міласэрдзе.
8 Шчасьлівыя чыстага сэрца, бо яны Бога аглядаць будуць.
9 Шчасьлівыя міратворцы, бо іх назавуць сынамі Божымі.
10 Шчасьлівыя, што перасьледаваньне церпяць дзеля справядлівасьці, такіх бо Каралеўства Нябеснае.
11 Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне вас будуць зьневажаць, ды перасьледаваць, ды ўсяк блага і фальшыва пра вас гаварыць будуць.
12 Радуйцеся і весяліцеся, бо заплата для вас шчодрая ў небе; так вось перасьледавалі прарокаў, што перад вамі жылі.
13 Вы — соль зямлі. А калі соль зьвятрэе, дык чым тады яе саліць? Ні на што больш не прыдасца, як толькі выкінуць на двор, каб яе людзі тапталі.
14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, памешчаны на гары.
15 Таксама не паляць сьвечкі і не хаваюць яе пад пасудзіну, але ставяць на сьвечніку, каб сьвяціла ўсім, што ў доме.
16 Так хай сьвеціць сьвятло вашае на віду ў людзей, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі ды хвалілі Айца вашага, які ў небе.
17 Ня думайце, што Я прыйшоў скасаваць Закон і Прарокаў. Я прыйшоў не скасаваць, але споўніць.
18 Бо сапраўды кажу вам: пакуль неба і зямля не прамінуць, ані адна ёта, ані адна крэска ня зьменіцца ў Законе, аж пакуль ўсё ня збудзецца.
19 Хто таму парушыць адно з гэтых прыказаньяў найменшых ды так людзей навучыць, той будзе званы найменшым у Каралеўстве Нябесным. А хто выканае і навучыць, той будзе званы вялікім у Каралеўстве Нябесным.
20 Бо кажу вам, калі ваша справядлівасьць ня будзе большай, чым у кніжнікаў і ў фарысэяў, ня ўвойдзеце вы ў Каралеўства Нябеснае.
21 Чулі, што сказана было прабацькам: "Не забівай", а хто б забіў, той будзе суджаны.
22 А Я вам кажу, што той, хто гневаецца на брата свайго, будзе суджаны; а хто б сказаў брату свайму: "Рака", будзе суджаны радай, а хто б сказаў: "Дурны", будзе варты агня пякельнага.
23 Калі затым панясеш дар свой на аўтар, а там прыпомніш, што брат твой мае нешта супраць цябе,
24 дык пакінь дар твой каля аўтара, і ідзі перш пагадзіся з братам тваім, і пасьля прыйдзеш і складзеш у ахвяру дар твой.
25 Пагадзіся з супраціўнікам тваім скора, пакуль з ім у дарозе, каб часам не аддаў цябе суддзі, а суддзя — слузе, ды ня быў бы ты ўкінуты ў вязьніцу.
26 Сапраўды кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняй капейкі.
27 Чулі, што сказана прабацькам: "Не чужалож!"
28 А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажаданьнем, ужо яе зчужаложыў у сэрцы сваім.
29 Калі затым тваё правае вока горшыць цябе, выдзяры яго ды кінь ад сябе; бо лепш табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.
30 І калі правая твая рука горшыць цябе, адрэж яе ды адкінь ад сябе; бо карысьней табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.
31 Сказана такжа: "Хто пакіне жонку сваю, хай дасьць ёй разводны ліст".
32 А Я вам кажу, што кожны, хто пакідае жонку сваю, з выняткам яе распусты, выстаўляе яе на чужалоства. І той, хто жэніцца з ёю — чужаложыць.
33 Таксама чулі яшчэ аб тым, што было сказана прабацькам: "Не прысягай фальшыва, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам".
34 А Я вам кажу, каб вы зусім не прысягалі, ані небам, бо яно ёсьць трон Божы,
35 ані зямлёю, бо яна — падножжа ног Ягоных; ані на Ерузалім, бо ён — горад вялікага Караля.
36 Ані таксама на сваю галаву не прысягай, бо ты ня можаш аніводнага воласа зрабіць белым або чорным.
37 Хай жа тады слова вашае будзе: "Так, так", "Не, не". А што болей, гэта ад ліхога.
38 Чулі, што сказана: "Вока за вока, зуб за зуб".
39 А Я вам кажу: не праціўцеся злому; а калі б хто ўдарыў ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.
40 І таму, хто хоча з табой судзіцца і кашулю ўзяць, дай яму і плашч.
41 І калі б хто цябе змушаў ісьці з ім мілю, ідзі з ім дзьве.
42 Калі цябе нехта просіць чаго, дай яму; і не адварочвайся ад таго, хто ў цябе просіць пазычыць.
43 Чулі вы, што сказана: "Любі бліжняга свайго і ў нянавісьці мей непрыяцеля твайго".
44 А Я вам кажу: любіце ворагаў сваіх і маліцеся за тых, што перасьледуюць вас,
45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, каторы ў небе, які загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над добрымі і ліхімі і дажджом палівае справядлівых і несправядлівых.
46 Калі б вы любілі толькі тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі ня робяць таго?
47 Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане ня робяць?
48 Дык будзьце дасканалыя, як і ваш Айцец нябесны дасканалы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.