Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 Самуйлава 9 2 Самуйлава 9 раздзел

1 І сказаў Давід: «Ці няма яшчэ каго, хто застаўся з дому Саўлавага? я зрабіў бы яму ласку дзеля Ёнафана».
2 У доме Саўлавым быў слуга, наймя Цыва; і гукалі яго да Давіда, і сказаў яму кароль: «Ці ты Цыва?» І тый сказаў: «Я, слуга твой».
3 І сказаў кароль: «Ці няма яшчэ каго з дому Саўлавага? я зрабіў бы яму ласку Божую». І сказаў Цыва каралю: «Ё яшчэ Ёнафанёнак, кульгавы».
4 І сказаў яму кароль: «Ідзе ён?» І сказаў Цыва каралю: «Вось, ён у доме Махіра Аміеленка ў Лодэвару».
5 І паслаў кароль Давід, і ўзялі яго з дому Махіра Аміеленка, з Лодэвару.
6 І прышоў Мефівошэф, сын Ёнафана Саўлянка, да Давіда, і паў на від свой, пакланіўся. І сказаў Давід: «Мефівошэфе!» І сказаў тый: «Во слуга твой».
7 І сказаў яму Давід: «Ня бойся: я зраблю, зраблю табе ласку дзеля айца твайго Ёнафана; і зьвярну табе ўсі полі Саўлавы, айца твайго, і ты заўсёды будзеш есьці хлеб за сталом маім».
8 І пакланіўся, і сказаў: «Што такое слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на такога мертвага сабаку, як я?»
9 І гукнуў кароль Цыву, дзяцюка Саўлавага, і сказаў яму: «Усе, што належыла Саўлу а ўсяму дому ягонаму, я аддаў сыну спадара твайго.
10 Дык рабі яму зямлю ты а сынове твае а слугі твае, і дастаўляй плады яе, і будзе ў сына спадара твайго хлеб а ежа ягоная; Мефівошэф жа, сын спадара твайго, заўсёды будзе есьці за сталом маім». У Цывы было пятнанцацёх сыноў і дваццацёх слугаў.
11 І сказаў Цыва каралю: «Подле ўсёга, што расказуе спадар мой кароль слузе свайму, зробе слуга твой». Мефівошэф еў за сталом, як адзін із сыноў каралёвых.
12 У Мефівошэфа быў малы сын, імям Міха. Усі, хто жыхарыў у доме Цывіным, былі слугамі Мефівошэфавымі.
13 І жыў Мефівошэф у Ерузаліме, бо ён еў заўсёды за сталом каралеўскім. Ён быў кульгавы на абедзьве нагі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Самуйлава, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.