Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 Самуйлава 5 2 Самуйлава 5 раздзел

1 І прышлі ўсі плямёны Ізраелявы да Давіда да Гэўрону, і сказалі: «Вось, мы — косьць твая й цела твае.
2 Таксама ўчорах, таксама заўчора, як Саўла караляваў над намі, ты быў тый, што выводзіў і ўводзіў Ізраеля. І сказаў СПАДАР табе: "Ты будзеш пасьціць люд Мой, Ізраеля, і ты будзеш правадыром над Ізраелям"».
3 І прышлі ўсі старцы Ізраеля да караля да Гэўрону, і зрабіў зь імі Давід змову ў Гэўроне перад СПАДАРОМ; і памазалі Давіда за караля над Ізраелям.
4 Трыццаць год было Давіду, як ён пачаў караляваць, і сорак год караляваў.
5 У Гэўроне караляваў над Юдаю сем год а шэсьць месяцаў, і ў Ерузаліме караляваў трыццаць тры гады над усім Ізраелям а Юдаю.
6 І пайшоў кароль а людзі ягоныя на Ерузалім супроці Евусэяў, жыхараў таго краю; але казалі Давіду: «Ты ня ўвыйдзеш сюды, бо вось, прысіляць цябе адступіць нявісныя а крываногія». Яны казалі: «Ня ўвыйдзе сюды Давід».
7 Але Давід узяў горад Сыён, гэта — места Давідава.
8 І сказаў Давід таго дня: «Кажны, хто забівае Евусэяў і дабярэцца да латакоў, хай забівае й кульгавых а нявісных, што ненавідзяць душу Давідаву». Затым кажуць: «Нявісныя а крываногія ня ўвыйдуць у дом».
9 І асяліўся Давід у горадзе, і назваў яго местам Давідавым, і забудаваў навокал ад Міла ўнутры.
10 І Давід ішоў наперад, і рос вялікі, і СПАДАР Бог войскаў ізь ім.
11 І прыслаў Гірам, кароль Тырскі, паслоў да Давіда, і кедры, і цесьляў, і муляроў, і яны пастанавілі дом Давіду.
12 І ўцяміў Давід, што СПАДАР зацьвердзіў яго за караля над Ізраелям і што ўзвышыў гаспадарства ягонае дзеля люду Свайго, Ізраелю.
13 І ўзяў Давід яшчэ мамошкі а жонкі зь Ерузаліму, просьле тога, як прышоў з Гэўрону. І радзіліся яшчэ ў Давіда сыны й дачкі.
14 І во ймёны тых, што радзіліся ў яго ў Ерузаліме: Шамуа а Шоваў а Нафан а Салямон
15 А Іўгар а Елішуа а Нефеґ а Яфа
16 А Елішама а Еляда а Еліфелеф.
17 І пачулі Пілішчане, што памазалі Давіда за караля над Ізраелям, і ўзышлі ўсі Пілішчане шукаць Давіда. І пачуў Давід, і зышоў да гораду.
18 А Пілішчане прышлі й разьлягліся ў даліне Рэфаім.
19 І папытаўся Давід у СПАДАРА, кажучы: «Ці йсьці імне супроці Пілішчан? ці аддасі іх у рукі мае?» І сказаў СПАДАР Давіду: «Узыйдзі, бо Я напэўна аддам Пілішчан у рукі твае».
20 І прышоў Давід да Ваал-Перацыму, і пабіў іх там Давід, і сказаў: «СПАДАР праламіў непрыяцеляў маіх перад імною, як ломе вада». Затым і названа імя месца гэнага Ваал-Перацым.
21 І пакінулі там балваны свае, а Давід ізь людзьмі сваімі панесьлі іх.
22 І далей узыходзілі Пілішчаяе, і разьлягліся ў даліне Рэфаім.
23 І папытаўся Давід у СПАДАРА, і Ён сказаў: «Ня ўзыходзь наўпярэймы ім, а зайдзі ім адзаду, і прыйдзеш да іх насупроці тутавых дзерваў.
24 І як пачуеш шастаньне ступеняў па вярхох тутавых дзерваў, то ўшчоль, бо тады пайшоў СПАДАР перад табою, каб паразіць табар Пілісцкі».
25 І зрабіў Давід, як расказаў яму СПАДАР, і пабіў Пілішчан ад Ґевы аж да ўходу твайго да Ґезэру.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Самуйлава, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.