1 «Дык цяпер вам гэта расказаньне, о сьвятарове:
2 Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, — кажа СПАДАР войскаў, — Я пашлю праклён на вас і пракліну дабраславенствы вашы, нават ужо пракляў, бо ня прыймаеце да сэрца.
3 Вось, Я зганю насеньне ваша і памёт раськідаю на віды вашы, памёт сьвятаў вашых, і вынясуць вас да яго.
4 І вы даведаецеся, што Я паслаў гэта расказаньне вам, каб змова Мая магла быць ізь Левам, — кажа СПАДАР войскаў. —
5 Змова Мая была зь ім змоваю жыцьця а супакою, і Я даў іх яму за боязьнь, што ён баяўся Мяне, і імені майго лякаўся.
6 Закон праўды быў у роце ягоным, і бяспраўе ня было знойдзена ў вуснах ягоных; у супакою а справядлівасьці ён хадзіў з Імною і шмат каго адвярнуў ад бяспраўя;
7 Бо вусны сьвятаровы маюць сьцерагчы веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён пасланец СПАДАРА войскаў.
8 Але вы зьвярнулі з дарогі й былі спадманом шмат каму ў праве, папсавалі змову Лева, — кажа СПАДАР войскаў. —
9 Затым Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі а паніжанымі перад усім людам, бо вы не дзяржалі дарогаў Маіх, але ўважалі на асобу ў праве».
10 Ці не адзін Айцец у вусіх нас? Ці не адзін Бог стварыў нас? Чаму кажны ізраджае брата свайго, будзенячы змову айцоў нашых?
11 Юда абышоўся ізрадліва й зьдзеяў агіду ў Ізраелю а ў Ерузаліме, бо Юда збудзеніў сьвятасьць СПАДАРОВУ, каторую любіў, і жаніўся з дачкою чужога бога.
12 СПАДАР выгубе з буданоў Якававых таго, хто робе гэта, — чукавага а адказуючага а бліжачага аброк СПАДАРУ войскаў.
13 І во другое вы робіце: абліваеце сьлязьмі аброчнік СПАДАРОЎ, плачаце а галосіце, бо Ён ужо не глядзіць болей на які-колечы аброк альбо ня прыймае зычліва з рук вашых.
14 Яшчэ вы кажаце: «Чаму?» Бо СПАДАР быў сьветкаю памеж цябе й жонкі маладосьці твае, з каторага ты абышоўся ізрадліва, прымеж тога яна таварышка твая і жонка змовы твае.
15 Але ніхто гэтага ня зробе, у каго астача Духа, бо чаго такі шукае? Насеньня ад Бога. Затым ўважайце на дух вашы, і няхай ніхто не абходзіцца ізрадліва із жонкаю маладосьці свае;
16 Бо ненавідзе адпушчэньня СПАДАР Бог Ізраеляў і пакрываючага глабаньне адзецьцям сваім; затым сьцеражыце дух вашы, каб вы не абходзіліся ізрадліва.
17 Вы тамуеце СПАДАРА словамі сваімі; вы, адылі, кажаце: «Чым мы тамуем?» Як вы кажаце: «Кажны, хто робе ліха — добры ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і Ён любуе іх», альбо: «Ідзе Бог суду?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Малаха, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.