1 «Вось, Я пасылаю Ангіла Свайго, і ачысьце дарогу перад Імною, і зьнецікі прыйдзе да палацу Свайго Тый Спадар, Каторага вы шукаеце, і Ангіл змовы, Каторага вы жадаеце; вось, Ён прыйдзе, — кажа СПАДАР войскаў. —
2 Але хто зможа вытрываць дзень прыходу Яго, і хто ўстое, як Ён зьявіцца? бо Ён — як цяпло літуючае і як мыла мыцьцёхаў;
3 І сядзе літаваць а чысьціць срэбра, і ачысьце сыноў Левавых, і пералітуе іх, як золата а срэбра, і яны будуць СПАДАРУ прыносіць аброк у справядлівасьці.
4 Тады прыемны будзе СПАДАРУ аброк Юды а Ерузаліму, як за дзён даўнейшых і як у старавечных гадох.
5 І дабліжуся да вас дзеля суду, і буду борздым сьветкаю на чараўнікоў а на чужаложнікаў а на хвальшыва прысягаючых а на ўціскаючых найміта ў заплаце, удаву а сірату а на тых, што адпіхаюць чужаземца і не баяцца Мяне, кажа СПАДАР войскаў.
6 Бо Я — СПАДАР, не мяняюся; затым вы, сынове Якававы, ня зьнішчаны.
7 Нават зь дзён айцоў сваіх вы адступілі ад уставаў Маіх і не дзяржалі іх; навярніцеся да Мяне, і я абярнуся да вас, — кажа СПАДАР войскаў. — Але вы скажаце: "Як нам навярнуцца?"
8 Ці можа чалавек глабаць Бога? Вы, адылі, глабалі Мяне. Але вы скажаце: "Чым мы глабалі Цябе?" дзесяцінамі а дарамі.
9 Праклёнам вы пракляты, бо Мяне вы — увесь люд гэты — глабаеце.
10 Прынясіце ўсі дзесяціны да сьвірна, каб была еміна ў доме Маім, і выпрабуйце ж Мяне гэтым, — кажа СПАДАР войскаў: — ці не адчыню Я вам вокны нябёс і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш чымся досыць?
11 І Я зганю дзеля вас жаручага, і ён ня будзе псаваць вам плод зямлі, ані зь віна вашага не ападуць без пары плады яго на полю, — кажа СПАДАР войскаў. —
12 І шчасьлівымі вас будуць зваць усі народы, бо вы будзеце зямлёю жаданаю, — кажа СПАДАР войскаў. —
13 Моцныя былі супроці Мяне словы вашыя, — кажа СПАДАР. — Вы, адылі, кажаце: "Што мы гукалі на Цябе?"
14 Вы казалі: "Дарма служыць Богу, і што за карысьць, што мы дзяржалі загады Ягоныя і што хадзілі ў жалобным перад СПАДАРОМ войскаў?
15 І цяпер мы ўважаем гордых за шчасьлівых; нават тыя ўладзіліся, што робяць нягоднасьць, нават тыя, што прабуюць Бога і ўцякаюць"».
16 Тады тыя, што баяцца СПАДАРА, мужавалі адзін із адным. І ўважаў СПАДАР, і пачуў, і кніга-памятка была напісана перад Ім дзеля тых, што баяліся СПАДАРА, і што думалі празь імя Ягонае.
17 «І яны будуць Маімі, — кажа СПАДАР войскаў, — таго дня, як ўчыню скарбам і пашчаджаю іх, як людзіна шчаджае сына свайго, што служа ёй.
18 Тады навернецеся й абачыце розьніцу памеж справядлівага й нягоднага, памеж таго, што служа Богу, і таго, што ня служа Яму.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Малаха, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.