Лікі 10 глава

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі
Пераклад Яна Станкевіча → Открытый перевод

 
 

І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
 

«Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, каваныя зрабі іх, і будуць яны табе на згуканьне збору й на падарожжа табараў.
 

І затрубяць у іх, і зьбярэцца да цябе ўвесь збор да ўходу будану збору.
 

І як затрубяць адным трубным гукам, дык зьбяруцца да цябе князі а галавы тысячаў Ізраелявых.
 

І як затрубяць трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюццана ўсход.
 

І як другі раз затрубіце трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюцца на паўдня; трывогу няхай трубяць пры кратаньнях у дарогу.
 

А як надабе зьберці грамаду, трубіце, але не на трывогу.
 

І сынове Ааронавы, сьвятары, маюць трубіць у трубы, і будуць яны вам уставаю вечнай у роды вашы.
 

І як пойдзеце на вайну ў зямлі вашай на ўцісканьніка, што ўціскае вас, трубіце трывогу ў трубы; і будзеце ўспомнены перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і спасёны будзеце ад варагоў сваіх.
 

І ў дзень весялосьцяў вашых, і ў прызначаныя поры вашыя, і на маладзікі вашы трубіце ў трубы пры ўсепаленьнях сваіх і пры супакойных аброках сваіх; і будуць яны вам на прыпамінаньне перад Богам вашым. Я СПАДАР, Бог ваш».
 

І было на другі год, на другі месяц, дваццатага дня месяца, падняўся булак ад вітальні сьветчаньня.
 

І крануліся сынове Ізраелявы ў падарожжы свае з пустыні Сынайскае, і прабываў булак на пустыні Паран.
 

І крануліся яны першы раз за расказаньням СПАДАРОВЫМ Масеям.
 

Першы крануўся сьцяг табару сыноў Юдзіных па войсках сваіх. І над войскам ягоным Наасон Амінадавёнак.
 

І над войскам плямені сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак.
 

І над войскам плямені сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак.
 

І спушчана была вітальня, і крануліся сынове Ґірсонавы а сынове Мераравы, нясучы вітальню.
 

І крануўся сьцяг табару Рувінавага па войсках сваіх. І над войскам ягоным Еліцур Шэдэўронак.
 

І над войскам плямені сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак.
 

І над войскам плямені сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак.
 

І крануліся Когафовы, нясучы сьвятьню; і выстаўлена вітальня да прыходу іх.
 

І крануўся сьцяг табару сыноў Яхрэмавых па войсках сваіх. І над войскам іхным Елішама Амігудзёнак.
 

І над войскам плямені сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак.
 

І над войскам плямені сыноў Веняміновых Авідан Ґідэонёнак.
 

І крануўся сьцяг табару сыноў Дановых адзаду ўсіх табароў подле войскаў сваіх. І над войскам ягоным Агіезэр Амішаддаёнак.
 

І над войскам плямені сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак.
 

І над войскам плямені сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак.
 

Гэта падарожжы сыноў Ізраелявых подле войскаў іхных. І крануліся яны.
 

І сказаў Масей Говаву, сыну Рэгуеля Мідзянскага, сьця свайго: «Мы сунемся да тога месца, праз каторае СПАДАР сказаў: "Вам аддам яго"; ідзі з намі, і мы зробім табе дабро, бо СПАДАР добрае выказаў праз Ізраеля».
 

Але ён сказаў яму: «Не пайду, бо да зямлі свае й да дамовы свае я пайду».
 

І сказаў: «Не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьлягаемся мы табарам на пустыні, дык будзеш нам ачыма.
 

І будзе, калі пойдзеш із намі, дык будзе, што дабро тое, каторае СПАДАР узыча нам, мы ўзычым табе».
 

І крануліся яны ад гары СПАДАРОВАЕ на тры дні дарогі, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ ішла перад імі тры дні дарогі, каб выглядзець ім месца супакою.
 

І булак СПАДАРОЎ над імі ўдзень, як яны крануліся з табару.
 

І было: як кранулася скрыня ў дарогу, Масей казаў: «Паўстань. СПАДАРУ, і рассыпяцца варагі твае, і ўцякуць ненавідзячыя Цябе ад віду Твайго».
 

І як супачывала скрыня, ён казаў: «Зьвярніся, СПАДАРУ, да шмат тысячаў Ізраеля».
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.