1 І паўстане ў тым часе Міхайла, вялікі князь, што заступаецца за сыноў люду твайго; і настане гаротны час, якога ня бывала адгэнуль, як існуе народ, дагэтуль; і ў тым часе люд твой уцячэць, кажны знойдзены запісаным у кнізе.
2 І шмат хто ізь сьпячых у пыле зямлі прачхнуцца, гэтыя да жыцьця вечнага, а гэныя на сорам, вечнае грэбаваньне.
3 І разумныя будуць зьзяць, як бліск нябёсны, і тыя, што прывядуць да праўды шмат каго — як зоры, на векі а векі.
4 Але ты, Данелю, замкні словы гэтыя і запячатуй кнігу аж да часу канца; шмат хто прабяжыць туды-сюды, і памножыцца веданьне».
5 І глянуў я, Данель, і вось, стаяла іншых двух, адзін на гэтым баку берагу ракі, а другі на гэным баку берагу ракі.
6 І сказаў мужу ў ляньніне, што над вадою ракі: «Калі будзе канец гэтым чудосам?»
7 І пачуў я мужа ў ляньніне, што быў над вадою ракі, як ён падняў правіцу сваю й лявіцу сваю к небу і прысягнуў Жывучым вечна, што да часу, часоў а палавіцы, і як скончыцца расьцярушэньне сілы сьвятога люду, тады ўсе гэта будзе здойсьнена».
8 І я пачуў, але не зразумеў, тады сказаў: «Спадару мой! што за канец гэтаму?»
9 І ён сказаў: «Ідзі, Данелю, бо словы замкнёныя а запячатаваныя аж да часу канца.
10 Шмат хто будзе ачышчаны а выбелены а вылітаваны; нягодныя, адылі, будуць рабіць нягодна, і ніхто зь нягодных не зразумее, але разумныя зразумеюць.
11 І ад часу аддаленьня кажначаснага аброку і пастанаўленьня агіды спустошаньня мінець тысяча дзьвесьце дзевяцьдзясят дзён.
12 Дабраславёны, хто дачакае а дойдзе да тысяча трыста трыццаць пятага дня.
13 Але ты йдзі да канца, і супачынеш, і паўстанеш да свае долі ў канцу дзён».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Данеля, 12 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.