1 Трэйцяга году Кіра, караля Пэрскага, было аб’яўлена слова Данелю, каторага імя было Велтэшазар; і слова праўдзівае, і вайна вялікая; і ён зразумеў слова, і меў зразуменьне відзені.
2 Тых дзён я, Данель, быў у жалобе тры поўныя тыдні.
3 Хлеба ня еў, ані мяса, ані віно ня йшло ў рот мой, і ня масьціў сябе, пакуль ня выпаўніліся тры тыдні.
4 І дваццаць чацьвертага дня першага месяца, як я быў ля берагу вялікае ракі, каторая Тыгра,
5 І ўзьняў я вочы свае, і глядзеў, і ўвідзеў, і вось, людзіна, адзеўшыся ў ляньніну, і сьцёгны ейныя паперазаныя шчырым золатам із Уфазу.
6 І цела ейнае — як бэрыл, і від ейны — як выгляд маланьні і вочы ейныя — як полымя цяпла, і цэўі ейныя, і ногі ейныя — колеру палерававае бронзы, і гук словаў ейных — як гук множасьці.
7 І я, Данель, адзін відзеў гэтую відзень, а людзі, што былі з імною, ня відзелі гэтае відзені; але вялікая дрыгота напала на іх, ажно яны ўцяклі, каб схавацца.
8 Дык я застаўся адзін і відзеў гэтую вялікую відзень, і ня стала сілы ў імне, бо ўрода мая адмянілася ў імне аж да зьнішчэньня.
9 І чуў я голас словаў ягоных; і як я пачуў голас словаў ягоных, тады я быў у глыбокім сьне на відзе сваім і на відзе сваім да зямлі.
10 І вось, рука даткнулася да мяне і закранула мяне па каленях маіх і па далонях рук маіх.
11 І сказаў ён імне: «Данелю, мужу жаданы, зразумей словы, што я скажу табе, і стань проста, бо да цябе я пасланы цяпер». І як ён казаў гэтае слова імне, я стаяў дрыжачы.
12 Тады сказаў ён імне: «Ня бойся, Данелю, бо зь першага дня, што ты пастанавіў сэрца свае да зразуменьня і паніжыўся перад Богам сваім, словы твае былі пачуты, і я прышоў дзеля словаў тваіх;
13 Але князь Пэрскага каралеўства стаяў супроці мяне дваццаць адзін дзень; гля, адылі, Міхайла, адзін ізь першых князёў, прышоў памагчы імне, і я заставаўся там каля князёў Пэрскіх.
14 Цяпер я прышоў даць табе зразумець, што прыгодзіцца люду твайму апошніх дзён, бо відзень на шмат дзён яшчэ».
15 І як ён гукаў гэткія словы, я спусьціў від свой далоў і занямеў.
16 І вось, бы падобнасьць сыноў людзкіх даткнулася да вуснаў маіх, і я адчыніў рот свой, і гукаў, і сказаў таму, хто стаяў супроці мяне: «Спадару мой, ад відзені болі мае абярнуліся на мяне, і я не задзяржаў сілы.
17 Бо як можа гэты слуга спадара майго размаўляць із гэтым спадаром маім? бо што да мяне, адразу не засталося сілы ў імне».
18 Тады йзноў даткнуўся на выгляд бы чалавек і пасіліў мяне,
19 І сказаў: «Ня бойся, жаданы мужу! супакой табе; мацуйся а мацуйся». І як ён казаў імне, я падужэў і сказаў: «Кажы, спадару мой, бо ты пасіліў мяне».
20 І ён сказаў: «Ці ведаеш ты, чаму я прышоў да цябе? І цяпер я зьвярнуся ходацца з князям Пэрскім; і я выйду, і гля, прыйдзе князь Грэцкі.
21 Пакажу я, адылі, табе, што зацемлена ў Пісьме праўды; і ніхто ня сіліцца з імною ў гэтым, адно Міхайла, князь вашы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Данеля, 10 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.