1 Велшазар, кароль, справіў вялікую чэсьць тысяча паном сваім і піў віно перад тысяча.
2 Велшазар казаў, як ён паспытаўся віна, прынесьці залаты а срэбны спрат, што Невухаднецар, айцец ягоны, забраў з палацу Ерузалімскага, каб піць ізь яго каралю а князём а жонкам ягоным а мамошкам ягоным.
3 Тады прынесьлі залаты спрат, што быў забраны з палацу дому Божага ў Ерузаліме, і пілі зь іх кароль а князі ягоныя а жонкі ягоныя а мамошкі ягоныя.
4 Пілі віно й хвалілі багі залатыя а срэбныя, мядзяныя, зялезныя, дзярвяныя а каменныя.
5 Тае самае гадзіны зьявіліся палцы рукі людзкое й пісалі насупроці сьветача на тынку сьцяны каралеўскага палацу, і кароль бачыў часьць рукі, што пісала.
6 Тады кароль адмяніўся на відзе, і думкі ўзрушылі яго, вязі сьцёгнаў ягоных скволелі, і калені біліся адно аб адно.
7 Крыкнуў кароль моцна, каб прывялі гвездароў, Хальдэяў а вяшчуноў. Адказаў кароль мудрыцом бабілёнскім і сказаў: «Кажны чалавек, што прачытае гэты напіс і ізьясьніць імне значаньне яго, будзе адзеты ў шкарлат, і залаты ланцуг будзе на шыі ў яго, і трэйцім у каралеўстве будзе радзіць».
8 Тады прышлі ўсі мудрыцы каралеўскія, але не маглі напісу прачытаць і значаньне яго абясьціць каралю.
9 Тады кароль Велшазар вельма заклапаціўся, і від быў адмяніўшыся ў яго, і панове ягоныя былі зумеўшыся.
10 З прыгоды гэтае караля а паноў ягоных караліца прышла да дому чэсьці; караліца гукала й сказала: «Каролю, жыві на векі! няхай думкі твае ня ўзрушаюць цябе ані від твой меніцца!
11 Ё муж у каралеўстве тваім, у каторага дух сьвятых багоў; і за дзён айца твайго знойдзены былі ў ім асьвета а розум а мудрасьць, як мудрасьць багоў, і кароль Невухаднецар, айцец твой, каролю, айцец твой, быў прызначыўшы яго за начэльніка чараўнікоў, гвездароў, Хальдэяў, вяшчуноў,
12 Бо дасканальны дух а веданьне а цямленьне зьясьняць сны, разьвязаваць загадкі і разблытаваць вузлы былі знойдзены ў тым самым Данелю, каторага кароль назваў Велтэшазар. Дык цяпер няхай гукнуць Данеля, і ён дасьць зьясьненьне».
13 Тады прывялі Данеля да караля. Кароль гукаў і сказаў Данелю: «Ці ты тый Данель, што із сыноў палону Юдэйскага, каторага кароль, айцец мой, прывёў зь Юдэі?
14 Я чуў празь цябе, што дух багоў у табе, і асьвета а розум а дасканальная мудрасьць знойдзены ў табе.
15 І цяпер былі ўзьведзены да мяне мудрыцы, гвездары, каб прачыталі гэты напіс і зьясьнілі імне яго, але не маглі значаньне гэтага слова зьясьніць імне.
16 І я чуў празь цябе, што ты можаш даваць зьясьненьні і разьвязаваць вузлы. Дык калі можаш прачытаць гэты напіс і абясьціць імне зьясьненьне, то ты будзеш адзеты ў шкарлат, і залаты ланцуг будзе на шыі ў цябе, і трэйцім у каралеўстве будзеш радзіць».
17 Тады Данель адказаў і сказаў каралю: «Няхай дары твае будуць табе, надгароду ж іншаму дай, усе ж напіс прачытаю каралю і абяшчу табе зьясьненьне.
18 Ты, каролю! найвышшы Бог даў Невухаднецару, айцу твайму, каралеўства а вялічча а славу а пазор.
19 І з прычыны вялічча, што Ён даў яму, усі люды, народы й мовы лякаліся а дрыжэлі перад ім: каго хацеў, забіваў, і каго хацеў, таго пакідаў жывога; і каго хацеў, таго вывышаў, і каго хацеў, таго паніжаў.
20 Але як сэрца ягонае ўзьнялося, і дух ягоны скалянеў у пысе, ён зьведзены з каралеўскага пасаду свайго, і слава ягоная адабрана ад яго;
21 І ад сыноў людзкіх быў прагнаны, і сэрца ягонае зраўнавалася ізь зьверавым, і зь дзікімі асламі жыў; кармілі яго травою, як валы, і ад расы нябёснае цела ягонае мокла, пакуль ён не даведаўся, што радзе навышшы Бог каралеўства людзкое і каго хоча прызначае на яго.
22 А ты, сыну ягоны Велшазару, не ўкарыў сэрца свайго, хоць ты ведаў усе гэта;
23 Але супроці Спадара нябёс ты падняўся, і прынесьлі да цябе спрат дому Ягонага, і ты а панове твае, жонкі твае а мамошкі твае пілі віно зь іх, і ты хваліў багі срэбныя а залатыя, бранзовыя, зялезныя, дзярвяныя а каменныя, што ня бачаць ані чуюць, ані ведаюць; а Бога, у Каторага ў руццэ дых твой, і ў Каторага ўсі дарогі твае, ты ня ўславіў.
24 Тады была часьць рукі паслана ад Яго, і гэты напіс быў нарысаваны.
25 І гэта напіс, што напісаны: "Мене, Мене, Тэкел, Уфарсын".
26 Гэта зьясьненьне словаў: "Мене" — палічыў Бог каралеўства тваё і скончыў яго;
27 "Тэкел" — ты зважаны на вазе і знойдзены недастатным;
28 "Перэс" — падзелена каралеўства тваё і дана Мідзянам а Пэрсам».
29 Тады расказаў Велшазар, і адзелі Данеля ў шкарлат, і ўзлажылі залаты ланцуг на шыю ягоную, і агаласілі ўзглядам яго, што ён будзе трэйцім параднікам у каралеўстве.
30 Тае ж ночы Велшазар, кароль Хальдэйскі, забіты.
31 І Дар Мід заняў караяеўства ў веку шасьцьдзясят двух год.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Данеля, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.