1 Трэйцяга году дзяржавы караля Велшазара відзень зьявілася імне, Данелю, просьле гэнае, што зьявілася імне на пачатку.
2 І відзеў я ў відзені, і сталася, як я відзеў, што я ў Сусе, у палацу, каторы ў краіне Еламскай, і я відзеў у відзені, і я быў ля цур’я Улаю.
3 Тады я ўзьняў вочы свае і ўвідзеў: і вось, стаяў перад ракою баран; у яго рогі, ды рогі вялікія, але адзін большы за другі, і большы вырас пасьлей.
4 Я бачыў, што баран бадзецца на захад, і на поўнач, і на паўдня, ажно ніякі зьвер ня можа вытрываць перад ім, і нікога няма вывальніць ад яго; але ён рабіў подле волі свае і стаў вялікі.
5 І, як я разважаў, вось, казёл ішоў із захаду па відзе ўсяе зямлі і не датыкаўся зямлі; у гэтага казла тырчэў рог меж аччу.
6 І йшоў да рагатага барана, каторага я відзеў стаячага перад ракою, і пабег на яго ў шале сілы свае.
7 І я відзеў, што ён дабліжыўся да барана, і ўзлаваўся на яго, і боў яго, і зьбіў абодва рагі ягоныя; і ня было сілы ў барана ўстоіць супроці яго, але ён паваліў яго на зямлю і патаптаў яго; і ня было нікога вывальніць барана ад яго.
8 Затым казёл вырас вельма вялікі. І як ён падужэў, вялікі рог зламіўся, а вырасьлі выгляды чатырох замест яго на чатыры вятры нябёс.
9 І з аднаго зь іх вырас малы рог, каторы надзвычайна разросся на паўдня, на ўсход і да славутае зямлі.
10 І вырас аж да войска нябёснага, і ськінуў на зямлю з тога войска а з гвездаў, і патаптаў іх.
11 Нават із Князям войска раўнаваўся, Каторага штадзенныя аброкі былі аддалены, і месца сьвятыні Ягонае закінена.
12 І войска было дана яму супроці кажначаснага аброку з прычыны выступу, і ён кінуў праўду на зямлю, дзеяў і меў дасьпех.
13 І пачуў я, як адзін сьвяты гукаў, і сказаў адзін сьвяты камусь, каторы гукаў: «Пакуль будзе відзень праз кажначасныя аброкі й выступ спустошаньня, пакуль сьвятыня а войска будуць таптаны нагамі?»
14 І сказаў імне: «Да дзьвюх тысячаў трыста вечароў і раніцаў; і аправена будзе сьвятыня».
15 І сталася, як я, Данель, відзеў відзень і шукаў зразуменьня, тады, вось, стала перад імною бы людзкая хорма.
16 І я пачуў людзкі голас з пасярод Улая, што гукаў а сказаў: «Гаўрэлю! дай зразумець гэтаму відзень».
17 Ён падышоў блізка да тога месца, ідзе я стаяў, і як ён прышоў, я спалохаўся і паў на від свой; і сказаў ён імне: «Зразумей, сыну людзкі, што да часу канца гэта відзень".
18 І як ён гукаў з імною, я быў у глыбокім сьне зь відам сваім да зямлі; і ён даткнуўся да мяне, і пастанавіў мяне на месцу маім,
19 І сказаў: «Вось, абяшчу табе, што будзе на апошнім канцу абурэньня, бо канец станецца ў прызначаным часе.
20 Баран, каторага ты відзеў з рагамі — каралі Мідзкі а Пэрскі.
21 А касматы казёл — кароль Грэцкі; а вялікі рог меж аччу ў яго — першы кароль.
22 Што ён зламіўся, замест яго паўсталі чатыры — чатыры каралеўствы паўстануць із народу, але ня ізь сілаю ягонаю.
23 А ў вапошнім часе каралеўства іхнага, як выступнікі ўзыйдуць на верх, паўстане кароль гарэзнага віду, навытыраны ў падходах.
24 І ён умацуецца, але ня собскага моцаю, і на дзіва будзе нішчыць, і будзе дасьпяваць а дзеяць, і нішчыць будзе дужых а люд сьвяты.
25 І, дзякуючы розуму ягонаму, будзе дасьпешнаю ашука ў руццэ ягонай, і ўзьвялічыцца ён у сэрцу сваім, і ў часе міру шмат каго загубе, паўстане супроці Князя каралёў, але бяз рукі будзе зломлены.
26 І відзень празь вечар і раніцу, што сказана, праўдзівая; але ты заткні гэтую відзень, бо яна за шмат дзён».
27 І я, Данель, заняўздолеў, і быў хворы колькі дзён, потым устаў і займаўся справамі каралеўскімі; і быў я зумеўшыся зь відзені, але ніхто гэтага не разумеў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Данеля, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.