Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 10 Дзеяньні Апосталаў, 10 глава

1 У Цэзарэі жыў адзін чалавек імем (на імя) Карнелій, сотнік кагорты, званай Італ'янскай.
2 Ён, як увёсь яго дом — быў пабожны, багабаязны. Тайна даваў міласьціну людзям ды заўсёды маліўся да Бога.
3 Каля дзевятай гадзіны дня ён у візіі выразна ўбачыў Анёла Божага ўваходзячага да яго і кажачага яму: Карнелій!"
4 А ён углядаючыся ў яго ахоплены страхам, сказаў: "Што такое, Госпадзе?" Анёл сказаў Яму: "Маленьні твае і міласьціны твае падняліся на від Божы.
5 Дык зараз жа пашлі людзей у Ёппэ і прывядзі нейкага Сымона, званага Пятром.
6 Ён гасьціць у нейкага гарбара Сымона, яго дом каля мора".
7 Калі зьнік анёл, каторы з ім гутарыў, Карнелій паклікаў двух сваіх дамоўнікаў і багабойнага ваяку, з тых, што былі яму падчынены,
8 дый расказаўшы ім усё, паслаў іх у Ёппэ.
9 На другі дзень, калі яны былі ў дарозе ды набліжаліся да горада, Пётр узыйшоў на дах памаліцца. Была меней болей шостая гадзіна.
10 Пачуў ён голад і хацелася яму есьці. Калі прыгатаўлялі яму ежу, ён папаў у захапленьне.
11 Ён бачыць адкрытае неба ды нейкі спускаючыся прадмет, падобны да вялікага настольніка, чатырма канцамі спускаючагася на зямлю.
12 Былі на ім усякія чацьвяраногія і рэптылія (паўзуны) зямлі і нябесныя птушкі.
13 Азваўся голас да яго: "Устань, Пётр, забівай і еш!"
14 А Пётр сказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе, бо я ніколі ня еў нічога паганага і нячыстага".
15 А голас паўторна адазваўся да яго: "Што Бог ачысьціў, не называй таго нячыстым".
16 Паўтарылася гэта тры разы. І зараз жа той прадмет быў узяты ў неба.
17 Калі Пётр разважаў, што можа абазначаць візія, якую бачыў, перад брамай затрымаліся пасланьнікі (вястуны) Карнелія, пыталіся пра дом Сымона.
18 Яны пыталіся ў голас: "Ці тут гасьціць Сымон, названы Пятром?"
19 Пятру разважаючаму пра візію, сказаў Дух: "Во гэтыя тры мужчыны пытаюцца пра цябе.
20 Дык устань, сыйдзі на ніз ды ідзі да іх, не сумневаючыся, бо Я іх паслаў".
21 Затым сыйшоў Пётр да тых людзей і сказаў: "Гэта, каторага шукаеце, што за прычына, дзеля якой вы прыбылі?"
22 Яны адказалі: "Сотнік Карнелій, чалавек справядлівы і багабойны, аб чым можа засьведчыць увесь жыдоўскі народ, атрымаў ад свайго анёла паручэньне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць таго, што ты скажаш".
23 Тады Пётр запрасіў іх у дом і ўгасьціў. А на другі дзень разам з імі, у таварыстве некаторых братоў з Ёппэ (Яфы) выбраўся ў дарогу.
24 На другі дзень прыбыў у Цэзарыю. Карнелій чакаў на іх, склікаўшы сваіх сваякоў і блізкіх прыяцеляў.
25 А калі Пётр падходзіў, Карнелій выйшаў яму на спатканьне (пераняў яго), паў яму да ног і пакланіўся.
26 Пётр падняў яго, кажучы: "Устань, бо і я такі самы чалавек".
27 І гутарачы з ім увайшоў у дом і знайшоў там шмат сабраўшыхся.
28 Ён сказаўім: "Ведаеце, што жыду нельга спатыкацца або гасьціць з чужынцамі. Але Бог мне аб'явіў, што ніводнага чалавека нельга лічыць паганым і нячыстым.
29 Таму вось запрошаны, не сумневаючыся — прыбыў. Дык цяпер пытаюся навошта мяне запрасілі?"
30 Карнелій адказаў: "Калі чатыры дні таму а дзевятай гадзіне маліўся я ў сваім доме, явіўся перада мною чалавек у бліскучай шаце,
31 і сказаў: "Карнелій, тваё маленьне выслухана. Бог успомніў на твае міласьціны.
32 Дык пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, званага Пятром. Ён гасьціць у Доме Сымона, гарбара каля мора".
33 Дык паслаў не марудзячы па цябе, а ты добра зрабіў, што прыйшоў. Цяпер усе мы стаім перад Богам, каб паслухаць усяго, што табе Госпад паручыў".
34 Тады Пётр адкрыўшы вусны сказаў: "Я перакананы, што Бог па праўдзе не зважае на асобу.
35 Але ў кожным народзе мілы яму той, хто баіцца Яго і паступае (спаганяе) справядліва.
36 Паслаў Ён Сваё слова сынам Ізраеля, аб'яўляўчы ім мір праз Езуса Хрыста. Ён Госпадам усіх.
37 Вы ведаеце, што адбывалася ва ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, па хросьце, які прапаведаваў Ян.
38 Пра Езуса Назарэту, Каторага Бог намасьціў Духам Сьвятым і могацьцю. Прайшоў Ён дабро чынячы і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо Бог быў з Ім.
39 Мы яўляемся сьведкамі ўсяго. Што Ён учыніў у зямлі Юдэйскай і ў Ерузаліме. Яго вось забілі прыбіўшы (павесіўшы) да дрэва (крыжа).
40 Бог ускрасіў Яго трэцяга дня і пазволіў Яму аб'яўляцца,
41 не ўсяму народу, але нам выбраным успярэдня Богам. На сьведку, нам, каторыя з Ім елі і пілі па Ягоным уваскрасеньню.
42 Ён нам загадаў вясьціць і даказваць (сьведчыць) народу, што Ён устаноўлены Богам суддзёю жывых і памёршых.
43 Усе прарокі даказваюць гэта, што кожны, хто верыць у Яго, праз Яго імя атрымоўвае адпушчэньне грахоў".
44 Калі Пётр гаварыў яшчэ гэта, Дух Сьвяты сыйшоў на ўсіх, каторыя слухалі навукі (слова).
45 Дык веручыя з абразаньня, прыйшоўшыя з Пятром. Былі надта зьдзіўлены (атаўпянелі), што дар Духа Сьвятога вылены быў таксама на паганаў.
46 Бо чулі іх гаворачы (чужымі) мовамі і славячымі Бога.
47 Тады вось адазваўся Пётр: Хто можа бараніць хрысьціць тых, што атрымалі Духа Сьвятога як і мы?"
48 І загадаў іх хрысьціць у імя Езуса Хрыста. Затым упрасілі яго затрымацца ў іх некалікі дзён.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 10 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.