Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 15 Дзеяньні Апосталаў, 15 глава

1 Некаторыя, паходзячыя з Юдэі навучалі братоў: "Калі ня прыміце абразаньня па звычаю Майсея, ня можаце быць збаўлены."
2 Дзеля таго ўзьнікла шмат немалых спораў і звадак паміж імі дый Паўлам і Барнабай, так што вырашана, што Павал і Барнаба ды яшчэ некалькі з іх направіцца дзеля гэтага спору ў Ерузалім, да Апосталаў і старэйшын.
3 Дык пасланыя Касьцёлам ішлі праз Феніцыю і Самар'ю, разказваючы пра наварачэньне паганам, чым выклікалі ў братоў вялікую радасьць.
4 Калі прыбылі ў Ерузалім, былі прынятыя Касьцёлам, Апосталамі і прэзбітарамі. Разсказалі затым ім як Бог дзейнічае праз іх.
5 Але некаторыя наварачэнцы з фарызэяў супрацівіліся і заявілі: "Трэба абразаць іх і змушаць такжа берагчы закон Майсея!"
6 Дык сабраліся Апосталы і прэзбітэры разгледзіць гэтую справу.
7 Калі па гэтым узьнікла вялікая спрэчка, тады ўстаў Пётр і сказаў ім: "Браты вы ведаеце, што Бог здаўных дзён выбраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх пагане пачулі слова Эвангеліі дый ўверылі.
8 І Бог, што знае сэрцы, даказаў гэта, даючы ім Духа Сьвятога, як і нам
9 Ня зрабіў ніякай разьніцы між намі і імі, ачышчаючы сэрцы іхнія верай.
10 Дык чаму цяпер спакушаеце Бога, ускладаючы на вучняў ярмо, каторага ані бацькі нашыя, ані мы самі не змаглі насіць.
11 Мы аднак верым, што праз ласку Госпада Езуса будзем збаўлены як і яны."
12 Замоўкла ўся грамада, а затым слухалі разказу Барнабы і Паўла пра многа цудаў і знакаў, учыненых Богам праз іх пасярод паганаў.
13 А калі яны перасталі разказваць — адазваўся Якуб: "Браты, паслухайце мяне
14 Сымон разказаў, як Бог выбраў сабе народ спаміж паганаў для імя Свайго.
15 З гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана:
16 ''Потым вярнуся і адбудую паўшую палатку /скінію/ Давіда і адбудую, што ў ёй разрушана ды ўзнаўлю яе.
17 Каб іншыя людзі шукалі Госпада, ды ўсе народы, над каторымі будзе прызывана імя Маё. Так кажа Госпад, Каторы зьдзейсьняе.
18 Прадсказаны падзеі спрадвеку."
19 Таму па маему, ня трэба безпакоіць тых, каторыя з паганаў навярнуліся да Бога,
20 але прыпісаць ім, каб берагліся яды ахвяраванай ідалам, разпусты, усяго задушанага і ад крыві.
21 Бо Майсей ад найдаўнейшых пакаленьняў мае такіх, што ў паасобных гарадах, у сынагогах, у кожны шабат чытаюць яго /закон/."
22 Тады Апосталы і прэзбітэры з усім Касьцёлам рашылі выбраць знатных людзей спаміж братоў: Юду, званага Барсабай, і Сыляса ды паслаць іх у Антыёхію разам з Барнабай і Паўлам.
23 Паслалі праз іх ліст: "Апосталы і прэзбітэры, браты тым, што жывуць у Антыёнхіі, Сырыі і Піліцыі — братам з паганаў — прывітаньне!
24 Мы даведаліся, што некаторыя з нашых, без нашага паручэньня, занепакоілі вас вучэньнямі, трывожачы сэрцы вашыя.
25 Дык мы сабраўшыся разам рашылі паслаць да вас адборных людзей разам з дарагімі Барнабай і Паўлам,
26 каторыя для імя Госпада нашага Езуса Хрыстуса пасьвяцілі жыцьцё сваё.
27 Дык пасылаем Юду і Сыляса, каторыя перакажуць вуснамі тое самае.
28 Дуxу Сьвятому і нам казалася справядліва не накладаць на вас ніякага цяжару апрача таго, што канечнае:
29 паўстрымацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана ды ад распусты. Добра зробіце, калі ад гэтых рачэй паўстрымаецеся. Бывайце".
30 Тыя жа пасланыя прыбылі ў Антыёхію, і сабраўшы народ, аддалі яму ліст.
31 Калі яго перачыталі — усьцешыліся з яго пацешаючага зьместу.
32 Юда, а таксама Сілас, яўляючыся прарокамі, у частых прамовах пацешалі братоў і ўмацоўвалі іх.
33 Па нейкім часе паслалі іх браты з прывітаньнем міру ад братоў каторыя іх паслалі.
34
35 Павал і Барнаба засталіся ў Антыёхіі, павучаючы слова Госпадавага з многімі іншымі.
36 Па нейкім часе Павал сказаў Барнабу: "Вернемся, і наведаем братоў ва усіх гарадах, у якіх мы вясьцілі слова Госпадава, паглядзім як маюцца.
37 Барнаба хацеў ўзяць з сабой Яна, званага Маркам,
38 Павал жа асуджаў яго за тое, што ён адыйшоў ад іх у Памфіліі і не хацеў супрацоўнічыць з імі, дык не належыцца браць яго.
39 Дайшло да схваткі, так што разьдзяліліся: Барнаба ўзяў Марка і паплыў на Кіпр,
40 Павал выбраў Сіласа і адправіўся паручаны братамі ласцы Госпада.
41 Праxодзіў праз Сырыю і Цыліцыю, умацоўваючы Касьцёлы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 15 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.