Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 19 Дзеяньні Апосталаў, 19 глава

1 Калі Аполлёс прабываў у Карынце, Павал узгорыстай ваколіцай, прыйшоў у Эфэз ды напаткаў нейкіх вучняў.
2 3апытаў іх: "Ці атрымалі вы Духа Сьвятога, калі прынялі веру?" А яны яму: "Мы нават ня чулі, ці ёсьць Дух Сьвяты."
3 "Дык які вы хрост прынялі?" — спытаўся. А яны адказалі: "Янаў Хрост".
4 Тады Павал выясьніў: "Ян хрысьціў хростам наварачэньня, заахвочваючы людзей у Таго, хто прыйдзе па ім, значыць у Езуса."
5 Калі яны гэта пачулі, прынялі хрост у імя Госпада Езуса.
6 А калі Павал усклаў на іх рукі, Дух Сьвяты сыйшоў на іх. Гаварылі мовамі і праракавалі.
7 Было іх усіх каля дванаццаці мужчынаў.
8 Затым увайшоў у сынагогу і адважна навучаў праз тры месяцы дыскутуючы і пераконваючы пра Каралеўства Божае.
9 Калі аднак некаторыя ўпіраліся ў няверстве ды блюзнілі і ня верылі праклінаючы гэты шлях перад грамадамі, дык адлучыўся ён ад іх ды аддзяліў вучняў, ды штодзень навучаў іх у школе Тыраноса.
10 Прадаўжалася гэта два гады, так што ўсё жыхары Азіі, жыды і Грэкі мелі магчымасьць слухаць слова Госпадава.
11 А Бог чыніў такжа цуды праз рукі Паўла,
12 так што нават хусткі і перавяскі з яго цела клалі на хворых, а хваробы зчазалі з іх ды выходзілі ліхія духі.
13 Але некаторыя падарожныя егзорцысты жыдоўскія прабавалі прызываць імя Госпада Езуса над апанаванымі ліхім духам. Яны запрысягалі: "Запрысягаю вас праз Госпада Езуса, пра каторага вясьціць Павал."
14 Рабіла гэта сем сыноў нейкага Скева, архісьвятара жыдоўскага.
15 Ліхі дух адказваў ім: "Знаю Езуса і ведаю аб Паўле, а вы што за такія?"
16 І кінуўся на іх чалавек, апанаваны ліхім духам, паваліў усіх ды пабіў так, што голыя і пакалечаны ўцяклі з таго дому.
17 Пра гэта даведаліся ўсе жыды і Грэкі, пражываючыя ў Эфэзе ды страх паў на ўсіх і славілі імя Госпада Езуса.
18 Многа веручых прыходзіла і таксама вызнавала і выяўляла свае ўчынкі.
19 І многа такжа з тых, каторыя займаліся чарамі /магіяй/, зносілі кнігі і палілі іх на вачах усіх. Аблічалі цану іх на пяцьдзесят тысяч дынараў серабра.
20 Так магутна расло і ўмацоўвалася слова Госпадава.
21 Споўніўшы ўсё гэта, Павал намераваўся у Духу прайсьці праз Мацэдонію і Ахаю дый ісьці ў Ерузалім. Ён казаў: "Наведаўшы гэтыя краіны напраўлюся ў Рым паглядзець".
22 Дык выслаў у Мацэдонію двух сваіх памагатараў: Цімафея і Эраста, а сам застаўся на нейкі час у Азіі.
23 У той як толькі час узьнікла нямалае забурэньне з прычыны дарогі /Госпада/.
24 Адзін серабрар (серабоўнік), імем Дэмэтрый вырабляў сярабраныя мініяцюрныя сьвятыні (храмы) Артэміды і гэтым даваў добра зарабляюць рамесьнікам.
25 Вось ён сабраў іх разам з іншымі работнікамі гэтага рамясла і сказаў: "Мужчыны, вы ведаеце, што з гэтага рамясла нам дабрабыт.
26 Але бачыце і чуеце, што ня толькі у Эфэзе, але блізу ва ўсёй Азіі гэты Павал пераканаў ды зьвёў шмат людзей даказваючы, што гэта не багі, што зроблены рукамі.
27 Гразіць небяспека, што ня толькі наша рамясло ўпадзе, але і сьвятыня вялікай багіні Дыяны /Артэніды/ ня будзе мець значэньня ды і яна сама, слаўлена ва ўсёй Азіі, будзе пазбаўлена маестату."
28 Калі гэта пачулі, надта ўзлаваліся і пачалі крычаць: "Вялікая Дыяна /Артэміда/ Эфэзкая!
29 Абурэньне і замяшаньне ахапіла увесь горад. Схваціўшы Гаюса і Арыстарка Мацэдонцаў, сяброў Паўла, пусьціліся грамадна да тэатру.
30 Паўла хочачага ўмяшацца у натоуп, вучні не дапусьцілі.
31 Таксама некаторыя прыхільныя яму ўрадаўцы паслалі да яго з просьбай каб ён не ішоў у тэатр.
32 А там адны дамагаліся аднаго, а іншыя — другога. Сабраньне было бурлівае і многія ня ведалі чаго сабраліся.
33 Па трэбаваньню жыдоў, з натоўпу быў выведзены Александр. Александар даў знак рукою, хацеў гаварыць да народа.
34 Але пазналі, што ён жыд, то закрычалі ўсе ў адзін голас і каля двух гадзін крычалі: "Вялікая Дыяна /Артэміда/ Эфэзкая!"
35 Наастатак /гарадзкі/ пісар успакоіў грамады. Ён сказаў: ''Эфэзцы! Ці ёсьць чалавек, каторы ня ведаў, што горад Эфэз славіць вялікую Дыяну /Артэміду/ і што статуя яе Юпітэрам спушчана?
36 Гэтаму нельга запярэчыць. Таму павінны вы ўспакоіцца і нічога не рабіць не абдумана.
37 Прывялі вы гэтых людзей, каторыя не яўляюцца ані сьвятакрадцамі /сьвятыні не абакралі/,ані не блюзнілі на нашу багіню".
38 А калі Дзімітрый /Дэмэтрый/ і яго рамесьнікі маюць проціў некага справу, то хай на рынку праводзяцца суды, на гэта ёсьць праконсулы, хай яны адны другіх вінавацяць.
39 А калі чаго іншага дамагаецеся, вырашыцца гэта законна на скліканым сходзе.
40 Пагражалі бо нам абвіненьне адносна сягоньняшняга забурэньня, бо няма ніякае прычыны, дзеля якой маглі б апраўдаць гэтага зборышча." Па гэтых словах разпусьціў сабраньне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 19 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.