Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 6 Дзеяньні Апосталаў, 6 глава

1 У час, калі лік вучняў узрастаў, пачалі Гэленісты наракаць на Гэбрэяў (жыдоў), што ў штодзенным абслугіваньні іхнія удовы былі крыўджаны.
2 Тады Дванаццаць склікаўшы ўсіх вучняў, заявіла ім: "Не выпадае нам пакінуць слова Божае, а заняцца абслугай сталоў.
3 Таму вось, браты, спаміж сябе сем чалавек, маючых добрае імя, поўных Духа Сьвятога і мудрасьці. Мы ім паручым гэтую работу.
4 А мы далей будзем (прадаўжаць) займацца маленьнем і паслугай слова.
5 Спадабалася гэта прапанова ўсім сабраўшымся. Яны выбралі Сьцяпана, чалавека поўнага веры і Духа Сьвятога, Філіппа, Прахора, Ніканора, Тымона, Прамэнаса і Мікалая, празэліту Ант'ёхійца.
6 Прадставілі іх Апосталам, каторыя молячыся усклалі на іх рукі.
7 А Слова Божае разшыралася, расла лічба вучняў вельмі ў Ерузаліме. Нават шмат сьвятароў уверыла.
8 Сьцяпан жа поўны ласкі і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе.
9 Тады некаторыя з сынагогі, званай Лібэртынцаў, Цырэнэйцаў і Александрыйцаў ды тых, што былі з Цыліцыі дый з Азіі, дыскутавалі з Сьцяпанам.
10 Але не маглі яны ўстаяць мудрасьці і Духа, у якім ён прамаўляў.
11 Затым падабралі яны людзей, каторыя казалі б: "Мы чулі, як ён казаў блюзьнерствы на Майсея і Бога".
12 Гэтым узбурылі народ і старшын і кніжнікаў. Яны зьбегшыся схапілі яго і завялі ў Сангэдрын.
13 Там паставілі фальшывых сьведкаў, каторыя пасьведчылі: "Гэты чалавек не перастане гаварыць проціў сьвятога гэтага месца ды проціў закону.
14 Аднойчы мы чулі, як ён казаў, што Езус Назарэц зруйнуе гэтае месца і пераіначыць звычаі, якія нам перадаў Майсей".
15 А ўсе, што засядалі ў сангэдрыне, прыглядаліся яму пільна і відзелі твар ягоны, як воблік анёла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.