1 Шавал згаджаўся на яго сьмерць. З таго дня пачалося вялікае прасьледаваньне Касьцёла ў Ерузаліме. Усе за выключэньнем апосталаў разсеяліся па Юдэі і Самаріі.
2 Багабойныя людзі пахавалі Сьцяпана з вялікім жалем.
3 Шавал жа пустошыў Касьцёл урываючыся ў дамы арыштоўваючы мужчын і жанчынаў і пасылаў іх у вастрог (вязьніцу).
4 Дык хрысьціяне разсыпаліся, ды хадзілі, вяшчучы слова Божае.
5 Філіп так прыбыў у горад Самаріі і вясьціў ім Хрыста.
6 Грамады аднадумна слухалі навукі Філіпа, бо ня толькі чулі слова, але і бачылі чынены цуды.
7 З многіх вось апанаваных выходзілі з крыкам ліхія духі, шмат спараліжаваных і кульгавых было ўздароўлена.
8 Таму вялікая радасьць паявілася ў тым горадзе.
9 Дарэчы ў горадзе быў адзін чалавек, імем Сымон, каторы раней займаўся чарадзействам і зьдзіўляў народ Самарыі, хвалячыся, што ён нехта незвычайны.
10 Паважалі яго ўсе ад найменшага да найбольшага. Яны казалі: "Ён — моц Божая, што завецца Вялікая".
11 Лічыліся з ім, бо ён доўгі час чмуціў іх сваімі чарамі.
12 Але калі ўверылі Філіпу, вучачаму аб каралеўстве Божым і аб імю (імяню) Езуса Хрыста, калі мужчыны як і жанчыны прымалі хрост,
13 тады і Сымон сам уверыў і па атрыманьні хросту, далучыўся да Філіпа. Дзівіўся ён надта на віду чыненых цудаў і знакаў.
14 Апосталы ў Ерузаліме пачуўшы, што Самар'я прымала слова Божае, паслалі ў Самар'ю Пятра і Яна.
15 Яны прыбылі і маліліся за Самаран, каб атрымалі Духа Сьвятога,
16 бо яшчэ ніхто з іх не атрымаў, але былі толькі ахрышчаны ў імя Госпада Езуса.
17 Тады апосталы ўскладалі на іх рукі і яны атрымоўвалі Духа Сьвятога.
18 Калі Сымон убачыў, што Апосталы ўскладаннем рук, удзяляюць Духа Сьвятога, прынёс ім грошы,
19 просячы: "Дайце і мне гэту ўладу (моц), каб калі ўскладу на каго рукі, каб атрымаў ён Духа Сьвятога".
20 Пётр сказаў яму: "Хай серабро (грошы) тваё ідзе на гібель разам з табой, бо ты маніўся за грошы набыць дар Божы!"
21 Ня маеш ты ўдзельнічыць і не пакліканы ў гэтым слове (вяшчэньні, эвангелізацыі), бо сэрца тваё крывадушыць перад Богам
22 Дык пакутуй за гэтую сваю крывадушнасьць і малі Бога, можа Ён даруе табе ліхі твой намер.
23 Як бачу, што знаходзішся ў горычы жоўці ды ў путах сапсуцьця".
24 А Сымон адказаў: "Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога таго, што вы казалі".
25 Апосталы жа даўшы пасьведчаньне (аб Хрысьце) і абвяшчаючы слова Божае, вярталіся ў Ерузалім у многіх вёсках самаранскіх апавяшчаючы Эвангелію.
26 Анёл Госпадаў сказаў Філіпу: "Устань і каля паўдня выйдзі на дарогу, каторая ідзе з Ерузаліма ў Газу. Яна цалкам пустая".
27 Ён сабраўся і пайшоў. Якраз тады пакланіцца Богу прыбыў у Ерузалім Эт'ёп, урадавец Ет'ёпскай каралевы, Кандакі, загадчык усіх яе скарбаў.
28 Ён вось вяртаўся, чытаючы ў сваёй павозцы прарока Ізаія.
29 Дух кажа Філіпу: "Падыйдзі і далучыся да гэтае павозкі".
30 Калі Філіп падыйшоў, пачуў, як той чытаў прарока Ізаію; дык запытаўся ў яго: "Ці разумееш, што чытаеш?"
31 Той адказаў: "Як магу разумець, калі ніхто мне ня выясьніў?!" Затым запрасіў Філіпа ўзлезьці ў павозку і сесьці побач.
32 А месца сьв. Пісаньня звучала так: Як ягнётка на зарэз ведзена ды як авечка нямая, якую стрыгуць, так Ён не адкрыў вуснаў сваіх.
33 Па горы і па судзе быў усунуты, а паходжаньнем Яго хто пацікавіцца? Так быў вырваны з зямлі жывых".
34 Эўнух папытаўся ў Філіпа: "Прашу цябе, паясьні, пра каго тут кажа прарок? Аб сабе, ці аб кім другім?"
35 Тады Філіп адчыніўшы свае вусны пачынаючы ад гэтага тэксту Пісаньня Сьвятога разсказаў яму Добрую Навіну (выясьніў) пра Езуса.
36 Калі падарожнічылі, пад'ехалі да вады. Дык кажа еўнух: "Во вада, ці не магу быць ахрышчаны?"
37 Затым казаў затрымацца і яны абодва:
38 Філіп і еўнух ўвайшлі ў ваду і Філіп ахрысьціў яго.
39 А калі выйшлі з вады, Дух Сьвяты Госпадаў хваціў Філіпа, і еўнух (урадавец) ня бачыў яго ўжо больш, але радасна прадаўжаў сваю дарогу.
40 А Філіп апынуўся ў Азоце. Праходзячы праза ўсе гарады вясьціў Эвангелію, аж дабраўся да Цэзаріі.