Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 11 Дзеяньні Апосталаў, 11 глава

1 Апосталы і браты прабываючыя ў Юдэі, даведаліся, што і пагане прынялі слова Божае.
2 Дзеля таго калі Пётр прыбыў у Ерузалім, веруючыя з абразаньня (жыды) дакаралі (закідалі) яго:
3 кажучы: "Ты пайшоў да людзей неабрэзаных ды еў з імі".
4 Тады Пётр пачаў выясьняць па парадку:
5 "Калі будучы ў горадзе Ёппэ я маліўся, у захапленьні ўбачыў як нейкі прадмет падобны на вялікае палатно з чатырма канцамі спускалася з неба і спусьцілася каля мяне.
6 Прыглядаючыся да яго пільна, заўважыў на ім чацьвяраножных жывёлін хатніх і палявых зьвяроў, рэптыліяў — паўзуноў ды нябесных птушак.
7 Ды пачуў я голас, кажучы мне: "Устань, Пётра, забівай і еш!"
8 Я адказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе! Я ніколі штосьці панага або нячыстага не ўзяў у свае вусны".
9 Але голас з неба адазваўся паўторна: "Што Бог ачысьціў. Ты не называй нячыстым!"
10 Так паўтарылася тры разы ды зноў усё было ўзята ў неба.
11 І зараз жа перад домам, у якім мы прабывалі, паявілася трох мужчын, пасланыз з Цэзарэі да мяне.
12 Сказаў жа мне, каб я не сумневаючыся пайшоў з імі. Разам са мной пайшла таксама тых шэсьць братоў. І мы разам прыбылі ў дом таго чалавека.
13 Ён вось нам расказаў. Як увідзіў анёла, як з'явіўся ў яго доме і сказаў: "Пашлі ў Ёппу (Яфу) і пакліч Сымона, званага Пятром.
14 Ён павучыць цябе, як збавіш сябе і ўвесь дом свой".
15 Калі я пачаў навучаць, Дух Сьвяты сыйшоў на іх, як і на нас на пачатку (раней).
16 Прыпомніў я тады словы, сказаныя Госпадам: "Ян хрысьціў вадою, вы ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым".
17 Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як нам, каторыя ўверылі ў Госпада Езуса Хрыста, то хто ж я, каб мог працівіцца Богу.
18 Пачуўшы гэта — усе ўспакоіліся, ды славілі Бога, і казалі: "Дык і паганам даў Бог ласку наварачэньня на (вечнае) жыцьцё".
19 Тыя, што былі разсеяны дзеля прасьледаваньня, узьнікішага за Сьцяпана, дабраліся аж да Феніцыі, Кіпру.
20 3 іх жа, некаторыя былі Кіпрыйцы і Цырынейцы. Яны прыбыўшы ў Антыёхію, сталі навучаць і Грэкаў. Прапаведалі Добрую Навіну пра Госпада Езуса.
21 А рука Госпадава была з імі, многа ўверыла і навярнулася да Госпада.
22 Вестка пра гэта дайшла да вушэй Касьцёла ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу ў Антыёхію.
23 Калі ён прыбыў і ўбачыў дзеяньне ласкі Божай, уцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі пры Госпаду.
24 Быў ён чалавекам добрым і поўным Духа Сьвятога і веры. Тады вялікая грамада прыхінулася да Госпада.
25 3атым направіўся ў Тарс, каб адшукаць Шаўла.
26 А калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію ды цэлы год працавалі разам у Касьцёле, навучаючы вялікі натоўп людзей. У Антыёхіі першы раз вучняў назвалі хрысьціянамі.
27 У той вось час з Ерузаліму ў Антыёхію прыбылі прарокі.
28 Вось адзін з іх, імем Агоб прадсказваў праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад. Голад быў за Клаўдзія.
29 Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасьці ўспамагчы братоў, пражываючых у Юдзе.
30 Так яны і зрабілі, пасылаючы, запамогу праз Барнабу і Шаўла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 11 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.