1 "Браты і бацькі, паслухайце, што я вам цяпер скажу ў сваё апраўданьне."
2 Пачуўшы, што ён гаворыць на гэбрэйскаи мове, яны тым больш заціхлі.
3 Ён казаў: "Я жыд, уроджаны ў Тарсе што ў Цыліцыі. Выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліеля атрымаў руплівае ўзгадаваньне ў праўдзе айчыннага Закону, верны Бог, як і вы ўсе сягоньня.
4 Прасьледаваў гэты напрамак /шлях/ аж да кары сьмерці, бяручы ў путы і кідаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын,
5 што могуць пацьвярдзіць так архісьвятар і Сангэдрым /Рады старэйшын/. Ад іх атрымаў лісты /паручэньне/ да братоў і направіўся ў Дамашак з мэтаю арыштоўваць тых, што былі там, ды дастаўляць у Ерузалім для пакараньня.
6 Здарылася, калі я ішоў і набліжаўся да Дамашку, каля поўдня раптам ахапіла мяне вялікая яснасьць з неба /асьвяціла/.
7 Я ўпаў на зямлю і пачуў голас, які казаў мне: "Шавал, Шавал, чаму прасьледуеш Мяне?"
8 Я спытаў: "А хто Ты, Госпадзе?" Ён сказаў мне: "Гэта Я — Езус з Назарэту, каторага ты прасьледуеш".
9 Тыя, што былі са мною, бачылі, праўда, сьвятло, яснасьць, але голасу Яго ня чулі, Хто гаварыў са мной.
10 Дык я спытаў: "Што маю рабіць, Госпадзе?" Госпад жа сказаў мне: "Устань, ідзі ў Дамашак ды там скажуць табе ўсё, што маеш рабіць."
11 Калі я заневідзеў /асьлеп/ ад яркасьці таго сьвятла, ведзены за руку сябрамі прыбыў у Дамашак.
12 Нейкі Ананій, чалавек рэлігійны, жывучы па Закону, што сьведчаць усе там жывучыя жыды,
13 прыбыў да мяне і падыйшоўшы, сказаў: "Шаўле, браце, праглянь! І я ў тую хвіліну ўвідзеў яго.
14 А ён кажа: "Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўвідзеў Справядлівага ды пачуў з вуснаў Яго голас,
15 бо будзеш сьведчыць аб ім усім людзям, што ты бачыў і чуў.
16 Дык не марудзь. Прымі хрост, так абмый свае грахі, прызнаўшы Ягонае Імя."
17 А калі вярнуўся я ў Ерузалім і маліўся ў сьвятыні, упаў у захапленьне.
18 Увідзеў Яго: Ён мне казаў: "Пасьпяшыся і выйдзі скора з Ерузаліму, бо ня прымуць тваіх доказаў аба Мне".
19 Я казаў: Госпадзе, яны ж ведаюць, што я тых, што вераць у Цябе запіраў у вязьніцах, бічаваў у сынагогах,
20 а калі пралівана кроў Сьцяпана, твайго сьведкі, і я ўдзельнічаў і згаджаўся на гэта ды пільнаваў адзеньня забойцаў ягоных".
21 Ён сказаў мне: "Ідзі, бо я цябе пашлю далёка да паганаў."
22 Слуxалі яны яго да гэтых слоў. Затым закрычалі: "Прымі з зямлі такога, яму нельга жыць!"
23 Калі яны крычалі, махалі адзеньнем і кідалі пясок у паветра,
24 трыбун загадаў завесьці яго ў крэпасьць ды бічаваньнем змусіць яго прызнацца, каб пазнаць прычыну, дзеля якой, так крычаць на яго.
25 Калі яго вязалі раменямі, Павал звярнуўся да стаячага побач сотніка, кажучы: " Ці маеце права, бяз суду бічаваць грамадзяніна рымскага?"
26 Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і сказаў яму: "Што робіш? Гэты ж чалавек рымлянінам?"
27 Трыбун падыйшоў і спытаўся ў яго /Паўла/: "Скажы, ці ты Рымлянін?" А Павал сказаў: "Так".
28 Трыбун адказаў: "Я за вялікую суму здабыў гэтае грамадзянства". А Павал сказаў: "Я маю яго ад нараджэньня".
29 Адразу таму адыйшлі ад яго тыя, што мелі абсьледаваць. А трыбун, даведаўшыся, што Павал Рымлянам, спалохаўся, бо загадаў яго звязаць.
30 На. другі дзень, трыбун, хочучы лепш даведацца з якой прычыны вінавацяць яго жыды, зьняў з яго рамяні, ды загадаў зыйсьціся архісьвятарам і ўсяму сангэдрыну /Радзе/, і, прывёўшы Паўла, паставіў перад імі.