1 Калі было вырашана плысці нам у Італію, аддалі Паўла і разам з ім іншых вязняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста.
2 Селі мы на Гадрамытэйскі карабель, каторы меў плысці каля ўзбярэжжаў Азіі, а затым адплылі мы. 3 намі быў Арыстарх, Мацэдонец з Тэсалёнікаў.
3 На другі дзень прыплылі ў Сыдон, Юлій жа, які па людску абыходзіўся з Паўлам, пазволіў яму пайсці да прыяцеляў ды заагледзіцца ў дарогу.
4 Адсюль паплылі мы ўздоўж Кіпру, таму што былі праціўныя вятры.
5 Пераплылі мора каля Цыліцыі і Памфіліі ды прыбылі ў Мыру, што ў Ліцыі.
6 Там сотнік знайшоў александрыйскі карабель у Італію і памясціў нас на ім.
7 Праз многа дзён плывучы памалу, заледзь апынуліся наўпроць Кніду, з прычыны неспрыяльнага ветру, мы падплылі да Крыту каля Салямона.
8 Плывучы з трудом уздоўж яе берагоў мы дабраліся да аднаго месца, званага Добры Порт /Прыстань/, каля япога быў горад Лясая.
9 Калі прайшло многа часу і плаванне сталася ўжо небяспечным і таму, што ўжо прайшоў пост, Павал перасцерагаў іх,
10 кажучы ім: "Людзі, я прадбачваю, што плаванне становіцца. небяспечным ды згубным не толькі для грузу і карабля, але і для нашага жыцця."
11 Але сотнік верыў болей стырніку і гаспадару карабля,чымся словам Паўла.
12 А калі порт /прыстань/ не падаваўся для зімавання /зімоўкі/, большасць рашыла адплысці ад туль, спадзяючыся дабрацца неяк на празімоўку ў порт Фэнікс, на Крыце, выстаўленага на паўдзённа і паўночныя ветры.
13 Калі падуў паўдзённы вецер, яны думаючы выканаць свой намер, яны адправіліся і паллылі ўздоўж берагоў Крыста.
14 Але незадоўга наляцеў на яго бурны вецер, званы аўраквілон.
15 Калі карабель быў падхоплены і но мог плысці проціў ветру, здаўшы карабель на. вецер і хвалі панеслі нас.
16 Апынуўшыся каля нейкага вострава, званага Каўда, з трудом падхапілі мы ратунковую лодку.
17 Калі яна ўцягнута была, маракі забяспечылі карабль, абцягваючы яго вяроўкамі. Баючыся, каб не папасці ў сытру (на мель), спусцілі парус, так здаліся на хвалі.
18 А калі сільная бура кідала наміі пачалі на заўтра выкідваць груз,
19 а трэцяга дня сваімі рукамі выкінулі некаторыя прылады карабля.
20 А калі праз многа дзён ані сонца не паказвалася, ані зоркі, а буралом шалеў, чэзла ўжо ўсякая надзея нашага выратавання.
21 А калі яны ўжо есці не хацелі, казаў ім Павал, стаўшы між іх: "Трэба было слухаць мяне і не адплываць ад Крыту і не выстаўляцца на гэтую нядолю і шкоду.
22 А Цяпер раю вам не траціць настрою, бо ніхто з вас не згіне, апрача толькі карабля.
23 У гэту ноч аб'явіўся мне анёл Божы, катораму належу, ды катораму служу, ён сказаў:
24 "Не бойся, Паўле, трэба табе стануць перад Цэзарам. Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою."
25 Дык будзь добрай думкі, бо надзеюся ў Богу, што будзе так, як мне сказана."
26 Мы мусім даплысці да нейкага вострава."
27 А ў чатырнаццатую ноч, калі нас кідала па Адрыятыку, здавалася маракам каля поўначы, што падплываюць да нейкай сухмені /сушы/, зямлі.
28 Дык спусцілі шнур з волавам і ўстанавілі, што дваццаць сажаняў. Далей спусціўшы, устанавІлі пятнаццаць сажаняў.
29 Баючыся, каб не папасці на скалістыя мясцы, кінулі з кармы чатыры якары ды чакалі світання.
30 Калі маракі, стараючыся ўцячы з карабля, спусцілі лодку на мора па водам хочучы спераду закінуць якар,
31 Павал сказаў сотніку і жаўнерам: "Калі яны не застануцда на караблі, вы не зможыце выратавацца."
32 Тады жаўнеры парэзалі вяроўкі ад лодкі ды пазволілі зваліцца ў мора.
33 Калі пачынала днець, Павал заахвачваў усіх пасіліцца: "Сёння ўжо чатырнаццаты дзень, як вы чакаеце не еўшы і не маючы нічога ў губе.
34 Дык прашу вас пасіліцеся. Гэта прычыніцца да вашага выратавання, заручаюся, ніводнаму з вас волас з галавы не спадзе."
35 Па гэтых словах узяў хлеб, падзякаваў Богу на віду ўсіх і адламаўшы пачаў есці.
36 Яны тады ўсе ўспакоіліся ды самі прынялі ежў.
37 А было ўсіх нас на караблі дзвесце семдзесят шасцёх людзей.
38 Калў наеліся, аблягчылі карабель, выкідваючы пшаніцу ў мора.
39 Калі развіднела, не пазналі зямлі, відзелі аднак нейкі заліў, з плоскімі берагамі, да каторых хацелі давесці карабель.
40 Паадразалі якары і пакінулі іх у моры. Развязалі стыры паставілі пад вецер ды скіравалі да берага.
41 Папаліся аднак на мель і асадзІлі на ёй карабель . Дзюба жа карабля ўвязшы, астаўся нерухома, а карма разбівалася сілаю мора.
42 Жаўнеры былі дагаварыўшыся пазабіваць вязняў, каб хто даплыўшы да берау — не ўцёк.
43 Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўла, забараніў ім. А тым, што ўмелі плаваць — загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю /на бераг/.
44 А іншыя /рэшта/, хто на дошках або на частках карабля дабраліся на зямлю.