Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 7 Дзеяньні Апосталаў, 7 глава

1 Архісьвятар спытаўся ў яго: "Ці гэта праўда?"
2 А ён адказаў: "Браты і бацькі, паслухайце! Бог хвалы аб'явіўся бацьку нашаму, Абрагаму, калі ён яшчэ жыў у Мэзопатаміі, да таго як жыў у Храрране.
3 Сказаў яму тады: Пакінь зямлю сваю ды радню сваю, а ідзі ў зямлю, якую табе пакажу.
4 Тады выйшаў з зямлі Хальдэяў і абжыўся ў Харране. А зсюль, па сьмерці свайго бацькі, перасяліў яго Бог у край, зямлю гэтую, у якой вы цяпер пражываеце.
5 Ня даў яму аднак на ўласнасьць ані пядзі зямлі, але абяцаў даць яе на ўласнасьць яму, а па ім яго патомкам (нашчадкам), хоць ня меў тады яшчэ сына.
6 Сказаў Бог так: Патомкі твае будуць перасяленцамі ў чужой зямлі і праз чатырыста гадоў будуць зьняволены і крыўджаны.
7 Затым народ, у каторага будуць яны нявольнікамі, Я сам асуджу — кажа Бог — а пасля таго выйдуць яны і будуць служыць Мне на гэтым вось месцы.
8 Ды заключыў з ім прымірэньне (угоду) абразаньня. Так нарадзіўся яму Ізаак, каторага абрэзаў восьмага дня, а Ізааку — Якуб, а Якуб — дванаццаць патрыярхаў.
9 А гэтыя патрыярхі з завіднасьці прадалі Юзэфа ў Эгіпт, але Бог быў з ім.
10 Бог асвабадзіў яго ад усякіх бедаў, даў яму ласку і мудрасьць у вачах фараона, караля Эгіпту, які назначыў яго начальнікам над Эгіптам ды над усім сваім домам.
11 Тады ўвесь Эгіпт і Ханаан наведаў голад і вялікае гора. Бацькі нашыя ня мелі чаго есьці.
12 Калі Якуб даведаўся, што ў Эгіпце ёсьць збожжа, паслаў бацькоў нашых першы раз,
13 а за другім разам Юзэф даўся пазнаць сваім братам, фараон жа даведаўся пра яго род.
14 Паслаў Юзэфа па Якуба, бацьку яго ды ўсю радню ў ліку семдзесят пяць душ.
15 Так Якуб дастаўся ў Эгіпт і памёр ён сам і бацькі нашыя.
16 Пераправілі іх у Сыхэм ды склалі ў гробе, каторы Абрагам купіў за серабро ад сыноў Гэммора ў Сыхэм.
17 У меру, як прыблізіжаўся час зьдзейсьненьня абяцаньня, якое Бог даў Абрагаму, народ разрастаўся і размнажаўся ў Эгіпце,
18 аж запанаваў іншы кароль у Эгіпце, каторы ня ведаў пра Юзэфа.
19 Ён пачаў падступна дзейнічыць супраць нашага народа. Прымушаў бацькоў нашых выкінуць раджэнцаў каб не жылі.
20 Тады вось нарадзіўся Майсей, Быў ён мілы Богу. Тры месяцы кармілі яго ў доме бацькі.
21 А калі ён быў выкінуты, узяла яго дачка фараона і усынавіла яго.
22 Майсей быў вывучаны ва ўсей мудрасьці Эгіпецкай, ды быў магутны ў слове дзейнасьці.
23 Калі дажыў сорак гадоў, захацелася адведаць сваіх братоў, сыноў Ізраеля.
24 Там убачыўшы аднаго крыўджаўнага зямляка, стаў у яго абарону адамсьціў крыўджанага, забіўшы Эгіпца.
25 Майсей думаў, што браты яго зразумеюць, што Бог яго рукой дае ім ратунак, але яны не зразумелі.
26 Калі на другі дзень паявіўся ён між іх, калі яны біліся між сабой ды стараўся іх пагадзіць, кажучы: "Людзі, вы ж браты, чаму крыўдзіце адзін другога?"
27 Але той, што крыўдзіў другога — адпіхнуў яго і сказаў: "Хто устанавіў цябе начальнікам і суддзёю над намі?
28 Хіба і мяне хочаш забіць, як учора забіў ты Эгіпца?"
29 Дзеля гэтых слоў Майсей уцёк ды жыў як чужынец у зямлі Мад'ян, дзе нарадзіліся яму два сыны.
30 Па сараку гадах явіўся яму на пустыні гары Сынай анёл Госпадаў у полымі агністага куста.
31 Майсей жа ўбачыўшы, падзяліў бачанае. Але калі падыйшоў бліжэй; каб прыгледзіцца, пачуўся голас Госпадаў:
32 "Я Бог тваіх бацькоў, Бог Абрагама, Ізаака і Якуба". Стрывожыўся Майсей і ня сьмеў глядзець.
33 Затым сказаў яму Госпад: "Здымі абутак з ног сваіх. Бо месца, на якім ты стаіш, зямлёй сьвятой ёсьць.
34 Доўга Я глядзеў (наглядаў) за прыгнётам народу Майго ў Эгіпце ды чуў стогны яго ды зыйшоў, каб асвабадзіць. Прыдзі, пашлю цябе ў Эгіпт".
35 Таго вось Майсея, якога адракліся, кажучы: "Хто цябе ўстанавіў начальнікам і суддзёй?", яго вось Бог паслаў як правадыра і збаўцу пад апекаю анёла, каторы явіўся яму ў кусьце.
36 Ён вывеў іх, чынячы знакі і цуды ў зямлі эгіпецкай над Чырвоным морам ды на пустыні праз сорак гадоў.
37 Гэты вось Майсей, што сказаў сынам Ізраеля: "Прарока як я, узгадуе вам Бог спаміж братоў вашых".
38 Ён гэта ў дзень сабраньня ў пустыні пасярэднічыў між анёлам, каторы гаварыў яму на гары Сынай, а нашымі бацькамі. Ён атрымаў словы жыцця, каб пераказаць іх вам.
39 Але не хацелі яго слухаць бацькі нашы ды адпіхнулі яго, а зьвярнулі сэрцы свае да Эгіпту.
40 Сказалі яны Аарону: "Зрабі нам багоў, каторыя будуць ісьці перад намі, бо ня ведаем, што сталася з тым Майсеем, каторы вывеў нас з зямлі Эгіпецкай".
41 У той час зрабілі сабе цялё ды склалі ахвяру ідалу, ды цешыліся з працы сваіх рук.
42 Але Бог адвярнуўся ад іх і дазволіў, што служылі войску нябеснаму, як напісана ў кнізе прарокаў: "Доме Ізраеля! Ці прыносілі вы мне цэлапаленьні і жэртвы, напрацягу сарака гадоў у пустыні?
43 Вы прынялі лепш палатку Молоха ды зорку божышча Рэфана, ідалы (выбражэньні), каторыя зрабілі, каб ім пакланяцца. Таму перасялю вас за Бабілон.
44 Нашыя бацькі мелі ў пустыні Палатку Пасьведчаньня (Аб'яўленьня). Той бо, Хто гаварыў з Майсеем, загадаў збудаваць яе па ўзору, які (Майсей) відзеў.
45 Прынялі яе нашыя бацькі і з Ёзуэм унесьлі ў зямлю паганаў, каторых Бог выгнаў перад нашымі бацькамі, аж да часоў Давіда.
46 Ён знайшоў ласку ў Бога і прасіў пабудаваць сьвятыню для Бога Якуба.
47 Але толькі Салямон пабудаваў Яму дом.
48 Усё ж такі Узвышні не жыве ў пабудовах рук людзкіх, як кажа прарок:
49 Неба — Мой пасад (трон), зямля жа падножжам ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне — кажа Госпад, або якое месца для Майго супачынку.
50 Ці ж усё гэта не ўчыніла рука Мая?"
51 Цьвёрдалобыя, паганых сэрцаў і вушэй! Вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы!
52 Каторага з прарокаў не прасьледавалі бацькі вашыя?! Пазабівалі вы нават тых, каторыя прадсказвалі прыход справядлівага. А вы выдалі яго, а цяпер замардавалі.
53 Вы, што атрымалі закон за паміжствам анёлаў, але не бераглі яго".
54 Пачуўшы гэта, іхнія сэрцы закіпелі гневам, яны скрыгаталі на яго зубамі.
55 А ён перапоўнены Духам Сьвятым глядзеў у неба і бачыў хвалу Божую і Езуса, стоячага поруч Айца.
56 Ён казаў: "Віджу адкрытае неба і Сына Чалавечага, стоячага па правіцы Бога".
57 А яны паднялі вялікі крык, затыкалі вушы сабе і кінуліся на яго аднадушна.
58 Выцягнулі яго за горад і ўкаменавалі, а сьведкі паклалі сваё адзеньне ля ног юнака званага Шаўлом.
59 Гэтак каменавалі Сьцяпана, а ён маліўся: "Госпадзе Езу, прымі майго Духа!"
60 А калі апаў на калені, закрычэў паднятым голасам: "Госпадзе, не палічы ім гэтага граха." Па гэтых словах сканаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.