Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 3 Дзеяньні Апосталаў, 3 глава

1 Калі Пётр і Ян уваходзілі ў сьвятыню на гадзіну дзевятую маліцца,
2 уносілі якраз аднаго чалавека, кульгавага ад роду. Клалі яго штодзень ля брамы сьвятыні, званай Прыгожай, каб прасіў міласьціны ўваходзячых у сьвятыню.
3 Ён, убачыўшы Пятра і Яна, маючых ісьці ў сьвятыню — прасіў аб дарэньне.
4 Тады Пётр з Янам, гледзячы на яго — сказалі: "Глянь на нас!"
5 А ён глядзеў на іх, спадзяючыся нешта ад іх атрымаць.
6 Тады Пётр сказаў: "Серабра і золата ня маю, але што маю, тое табе даю: У імя Езуса Хрыста з Назарэту ўстань і хадзі!"
7 І ўзяўшы яго за правую руку — падняў яго. А зараз акрэплі ногі і ступені ягоныя.
8 Ён ускочыў і стануў на нагах, хадзіў ды ўвайшоў з імі ў сьвятыню. Ён хадзіў, падскакваў і славіў Бога.
9 А ўвесь народ убачыў яго ходзячага і славячага Бога.
10 І адпазнавалі ў ім таго чалавека, што сядзеў ля Прыгожай Брамы Сьвятыні і жабраваў. Дык ахапіла іх зьдзіўленьне з прычыны таго, што яго напаткала.
11 А калі ён трымаўся Пятра і Яна — увесь народ з дзівам зьбегся да іх у прысценак, званы Салямонавым.
12 Бачачы гэта Пётр прамовіў да народу: "Ізраельцы: Чаму дзівіцеся з гэтага? Ды чаму так углядаецеся на нас, быццам мы сваёй моцай або набожнасці даканалі, што ён ходзіць?
13 Бог Абрагама і Бог Ізаака і Бог Якуба, Бог айцоў нашых уславіў слугу свайго (сына), Езуса, каторага вы ведалі ды адракліся перад Пілатам, калі ён рашыў Яго асвабадзіць.
14 Вы ж адракліся Сьвятога і справядлівага, а выпрасілі дараваць забойцу.
15 Забілі ж вы спраўцу жыцьця, але Бог Яго з умёршых падняў, чаго мы сьведкамі.
16 І дзеля веры ў Яго імя — гэтаму чалавеку, каторага бачыце і знаеце — імя гэта вярнула яму сілы. І вера яго дала яму поўнае аздараўленьне, якое вы відзіце.
17 Але я цяпер усьведамляў, браты, што гэта вы зрабілі па несведнасьці як і начальнікі вашыя.
18 А Бог такім чынам споўніў тое, што прадсказаў вуснамі ўсіх прарокаў, што яго Хрыстус (Мэсія) будзе цярпець.
19 Дык пакутуйце і навярніцеся, каб грахі вашыя былі адпушчаны (скасаваныя),
20 каб калі настануць часы астуды (холаду) адносна Госпада, каб паслаў таго, што прадсказаў вам — Езуса Хрыста.
21 Каторага неба мусіць затрымаць аж да часу аднаўленьня ўсяго, што спрадвеку прадсказваў Бог вуснамі сьвятых Сваіх прарокакў.
22 Майсей жа сказаў: "Прарока як я ўзбудзіць (вябярэ) вам Госпад, Бог ваш спаміж братоў вашых. Слухайце Яго ва ўсім, што Ён вам скажа.
23 А кожны, хто не паслухае гэтага Прарока, будзе выкаранены з народу".
24 Прадсказвалі гэтыя дні такжа ўсе прарокі, ад часоў Самуэля і далей яго наступнікі.
25 Вы — ж сыны прарокаў і прымірэньня, якое Бог заключыў з вашымі бацькамі, калі то сказаў Абрагаму: "У патомстве тваім будуць ушчасліўлены (убагаслаўлены) ўсе народы зямлі".
26 Вам у першай чарзе Бог ускрасіў слугу (Сына) Свайго ды паслаў Яго, каб багаславіў кожнаму з вас, каб кожны адвярнуўся ад грахоў сваіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.