Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 14 Дзеяньні Апосталаў, 14 глава

1 Падобна ў Іконіі ўвайшлі ў жыдоўскую сынагогу і навучалі так, што многа жыдоў і Грэкаў уверыла.
2 Але тыя жыды, што ўверылі, падбуралі і курсталі /пад'юджалі/ паганаў супроць братоў.
3 Усёж такі Павал і Барнаба прабывалі там доўгі час і навучалі адважна, здавераны ў Госпаду, Каторы пацьверджаў слова Сваёй ласкі цудамі і знакамі, чыненымі іхнімі рукамі.
4 3атым жыхары горада падзяліліся: адны былі з жыдамі, а другія з апосталамі.
5 Калі аднак апосталы даведаліся, што пагане і жыды сумесна з сваімі ўладамі маняцца зьневажыць іх і ўкаменаваць,
6 уцяклі ў гарады: Ліконію, Лістру, Дэрбэ і ў іхнія ваколіцы.
7 Ды там вясьцілі Эвангелію.
8 У Лістры жыў адзін чалавек хворы на ногі, калека ад нараджэньня. Ён ніколі не хадзіў.
9 Ён слухаў навукі Паўла. Павал глянуў на яго ўважна ды бачачы, што ён мае веру, патрэбную на аздараўленьне,
10 крыкнуў моцна: "Стань проста на нагах!" Той падскочыў і стаў хадзіць.
11 Грамады, бачачы, што ўчыніў Павал, пачалі моцна крычаць па лікаонску: "Багі сталіся падобнымі да людзей і сыйшлі да нас!"
12 Барнабу назвалі Зэўсам, а Паўла — Мэркурам, бо ў асноўным ён навучаў.
13 А сьвятар Зэўса, каторы меў сьвятыню перад горадам, прывёў прад браму валы ды прынёс вянкі. Хацеў разам з грамадамі скласьці ахвяру.
14 Калі пра гэта даведаліся: Барнаба і Павал, разьдзёрлі адзеньне ды скінулі ў народ, крычучы:
15 "Людзі, што гэта робіце? І мы сьмяротнікі, падобныя да вас людзі. Навучаем вас, каб вы адвярнуліся ад гэтых пустотаў /марнасьцяў/ да Бога Жывога, Каторы стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ў ім знаходзіцца.
16 Дапусьціў Ён у даунейшых часах, што народ кожны хадзіу сваімі дарогамі,
17 але не пераставаў даказваць ад сабе, чынячы дабро. Зсылау вам дождж з неба, урадлівыя леты, карміў вас ды сэрцы вашыя напаўняў радасьцю."
18 Гэтымі словамі чуць паўстрымалі натоўп, каб не складалі ім ахвяры.
19 Затым падыйшлі жыды з Антыёхіі і з Іконіі, падбурылі грамады, укаменавалі Паўла ды выцягнулі яго за горад, думаючы, што ён мёртвы.
20 Але калі сабраліся вакруг яго вучні, падняўся, пайшоў у горад, а на другі дзень сумесна з Барнабай направіўся у Дэрбэ.
21 У гэтым горадзе вясьцілі Эвангелію і здабылі яны многа вучняў, за-тым вярнуліся у Лістру, у Іконію ды у Антыёхію,
22 закрапляючы душы вучняў, заахвочваючы да трываньня у веры, бо ўвайсьці ў Каралеўства Божае трэба прайсьці праз многа ўцісьненьняў."
23 Потым з мальбой і постам для кожнага Касьцёла празначылі /пасьвяцілі/ сьвятароў /прэзбітэраў/ ды паручылі Госпаду, у Каторага ўверылі.
24 Прыйшлі праз Пізідзію ў Памфілію,
25 вясьцілі слова ў Пэрэе, а затым зыйшлі ў Атталію,
26 а адсюль паплылІ ў Антыёхію, дзе дзякуючы ласцы Божай выканалі місію, на якую былі празначаны.
27 Вярнуўшыся, склікалі /мясцовы/ касьцёл і разсказалі, колькі дабра ўчыніў Бог праз іх ды як адкрыў Ён паганам браму веры.
28 Доўгі час правялі яны сярод вучняў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 14 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.