Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 4 Дзеяньні Апосталаў, 4 глава

1 Калі яны прамаўлялі да народу, падыйшлі да іх сьвятары і начальнік варты сьвятошнай ды садукеі,
2 абураныя, што яны вучаць народ ды што вясьцяць уваскрасеньне ўмёршых у Езусе.
3 Дык затрымалі іх і паручылі іх варце да наступнага дня, бо быў ужо вечар.
4 Дарэчы многія з тых, што слухалі навучаньня, уверылі лік мужчын дасягаў каля пяці тысяч.
5 На другі дзень у Ерузаліме сабраліся іх павадыры, старшыны і кніжнікі:
6 архісьвятар Аннаш, Кайфаш, Ян, Аляксандар ды сколькі іх было з сьвятарскага роду.
7 Паставілі іх пасярэдзіне і пыталіся: "Чыёй уладай і ў чыё імя вы гэта праводзіце?"
8 Тады Пётр, напоўнены Сьвятым Духам сказаў ім: "Правадыры народу і старшыны!
9 Калі сягоньня дзеля дабрадзейства хвораму чалавеку праз якое ён быў аздароўлены, вы дапрашваеце нас,
10 дык хай будзе вам усім ведама ды ўсяму народу Ізраеля, што ў імя Езуса Хрыста Назарэйца, Каторага вы ўкрыжавалі, а Каторага Бог ускрасіў з умёршых, што праз Яго гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.
11 Ён каменем (вуглавым), каторы вы будаўнікі — адкінулі, а Ён вось стаўся галавою вугла.
12 І няма ў нікім другім збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у каторым маглі б мы быць збаўлены".
13 Яны вось бачачы адвагу Пятра і Яна, ды даведаўшыся, што яны людзі без навукі і простыя, дзівіліся. Пазналі прытым, што яны былі з Езусам.
14 Ды бачачы стаячага з імі аздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць проціў.
15 Дык загадалі ім выйсьці з зала Рады і нараджаліся:
16 "Што маеш зрабіць з гэтымі людзьмі? — казалі адзін аднаму, бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што дакананы імі цуд і мы ня можам запярэчыць.
17 Але каб не разыходзілася гэта ў народзе, сурова забаронім ім каб не прамаўлялі да нікога ў гэта імя".
18 І зноў пазвалі іх і забаранілі ім сусім не прамаўляць і навучаць людзей у імя Езуса.
19 Аднак Пётр і Ян адказалі ім: "Разсудзіце самі, ці справядліва на віду Бога, ці вас больш слухаць трэба чым Бога?
20 Няможам жа мы маўчаць пра тое, што мы відзілі і чулі".
21 Затым яны панавілі пагрозы і не знаходзячы за што караць, выпусцілі іх дзеля народу, бо ўсе славілі Бога з прычыны таго, што сталася.
22 А чалавек цудоўна аздароўлены меў болей сарака гадоў.
23 Асвабоджаны прыйшлі да сваіх і расказалі, што казалі ім архісьвятары і старэйшыны.
24 Яны выслухаўшы разказ — аднадушна паднялі ўголас просьбу да Бога і маліліся: "Усёмагутны Госпадзе Тварэц неба і зямлі, і мора, дый усяго, што ёсьць на іх.
25 Ты праз Духа Сьвятога сказаў вуснамі слугі свайго Давіда: "Чаго бунтуюцца народы, ды людзі задумалі ліхое?
26 Паўсталі каралі зямлі ды князі сыйшліся ў адно проціў Госпада Хрыстуса (Намашчэнца) Яго".
27 Бо сапраўды зыйшліся ў гэтым горадзе супраць сьвятога слугі Твайго (сына) Езуса, Каторага Ты намасьціў — Гэрард і Понцкі Пілат з паганамі ды пакаленьнямі Ізраеля,
28 каб зьдзейсьніць тое, што рука і воля Твая рашыла стацца.
29 А цяпер, Госпадзе, зьвярні вочы на пагрозы ды дай слугам сваім з усёю адвагай вясьціць Тваё слова.
30 Калі Ты працягнеш руку сваю, каб аздараўляць, чыніць знакі і цуды імем (у імя) Сьвятога слугі Твайго, Езуса".
31 Калі яны памаліліся, задрыжэла месца, на якім былі яны сабраўшыяся ды ўсе былі напоўнены Сьвятым Духам і вясьцілі Слова Божае адважна.
32 Адзін дух ды адно сэрца ажыўлялі ўсіх веруючых. Што мелі, не адзін не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.
33 Апосталы з вялікай сілай даказвалі уваскарасеньне Госпада Езуса і іх усіх праводзіла вялікая зычлівасьць.
34 Між іх не было нікога ў недастатку. Бо кожны ўласьнік зямлі або дому прадаваў ды прыносіў атрыманыя грошы
35 складаў ля ног апосталаў і дзялілі іх між тых, што патрабавалі.
36 Язэп, апосталамі празваны Барнабай, значыць "Сын пацяшэньня", быў левітам, родам з Кіпру.
37 Ён меў палетак зямлі. Прадаў яго і прынёс грошы і паклаў ля ног апосталаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.