Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 2 Дзеяньні Апосталаў, 2 глава

1 Калі падыйшоў дзень Пяцідзесятніцы (сёмухі), усе вучні былі разам у тым жа месцы.
2 Раптам пачуўся з неба шум, як бы падыходзячага сільнага ветру ды напоўніў увесь дом, дзе яны прабывалі.
3 І паказаліся ім паасобна як бы агнявыя языкі і апаў на кожнага з іх.
4 Ды напоўнены былі яны ўсе Духам Сьвятым, пачалі гаварыць іншымі мовамі, так як ім пазваляў Дух.
5 Прабывалі тады ў Ерузаліме пабожныя Юдэі з усіх народаў пад сонцам.
6 Калі ўзняўся гэты шум зьбеглася мноства людзей. І кожны быў здзіўлены, бо кожны з іх чуў прамаўляючых іх у сваёй (роднай) мове.
7 Астаўпянелі яны, дзівіліся ды казалі: "Ці ж гэтыя усе; што прамаўляюць — не галілейцы?"
8 Дык як жа мы кожны чуем у сваёй роднай мове, у якой мы нарадзіліся.
9 Мы — Парты і Мэды, Эляміты і жыхары Мэзопатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понту і Азіі.
10 Жыхары Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпту і старон Лібіі, што каля Цырэны і прыбыльцы з Рыму,
11 а таксама Юдэі і празэліты, Крэтэйцы і Арабы — чуем іх вешчучых вялікія справы Божыя ў нашых мовах".
12 Падзіўлялі вось усе і неразумеючы гэтага — пыталіся адзін другога: "Што гэта значыць?"
13 А іншыя насьміхаліся і казалі: "Напіліся хіба яны маладога віна".
14 Тады Пётр стаўшы з адзінаццацю падняў голас свой і сказаў ім: "Юдэі дыў усе жыхары Ерузаліма, хай будзе вам гэта ведама, — удумайцеся ў словы мае!
15 Гэтыя людзі не п'яныя, як вы думаеце, бо трэцяя гадзіна дня,
16 але спаўняецца тое, што сказаў прарок Ёель:
17 "У апошнія дні — кажа Бог — вылью Духа Майго на кожнае цела, і будуць праракаваць сыны вашыя і дочкі вашыя, а юнакі вашыя будуць мець візіі, а старцы вашыя будуць сьніць сны.
18 І на нявольнікаў маіх і на нявольніц у тыя дні вылью з Духа Майго дый будуць праракаваць.
19 І пакажу цуды на небе ў гары ды знакі на зямлі, на нізе. Кроў і агонь стаўбы дыму.
20 Сонца абернецца ў цемру, а месяц у кроў, перш чым падыйдзе дзень Госпадаў вялікі і слаўны.
21 Кожны, хто будзе прызываць імя Госпада будзе збаўлены.
22 Мужы Ізраеля, паслухайце слоў гэтых: (Ісуса Назарэйца (з Назарэту), людзну, апрабаванага для вас Божымі моцамі, цудамі і знакамі, каторыя Бог учыніў праз Яго між вас, як вы самі ведаеце.
23 Яго вось рашэньнем волі Божай і Яго оглядам выдадзенага, вы ліхотнікаў рукамі укрыжаваўшы — забілі.
24 Але Бог ускрасіў Яго, разарваўшы звязі сьмерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім (панавала над ім), бо Давід кажа пра Яго:
25 "Бачыў я перад сабой Госпада заўсёды, бо Ён па правіцы Маёй (Праваруч Мяне), каб Я не захістаўся.
26 Дзеля таго ўзрадавалася Маё сэрца і развясяліўся мой язык, затым і цела маё супачываць будзе з надзеяй.
27 Бо не пакінеш душы маёй у пекле (цемры), ды не дасі Сьвятому Твайму бачыць гніцьцё (гніль).
28 Даў Ты мне пазнаць дарогі жыцьця ды напоўніш мяне радасьцю (агляданьнем) аблічча Твайго.
29 Браты, хочацца сказаць вам адкрыта аб патрыярсе Давідзе, што ён памёр, быў пахаваны ды гроб яго захаваўся ў нас да сённяшняга дня.
30 Як прарок ён ведаў, што Бог прысягнуў яму, што яго нашчадак засядзе на яго троне (пасадзе).
31 Ён бачыў будучыню і прадсказаў уваскрасеньне Мэсіі — Хрыста, што Ён не застанецца ў цемры, ды што цела Яго не падасца гніцьцю (распаду).
32 Гэтага вось Езуса ўскрасіў Бог, а мы ўсе яўляемся гэтага сьведкамі.
33 Ён быў Божаю правіцаю ўзвышаны ды атрымаў ад Айца абяцанне (зароку) Духа Сьвятога і выліў яго.
34 Як бачыце гэта і самі і чуеце. Бо Давід не ўзыйшоў у неба, аднак кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч у Мяне,
35 пакуль не палажу непрыяцеляў Тваіх падножжам ног Тваіх",
36 Дык хай ведае ўвесь дом Ізраеля ўпэўнены, што гэтага Езуса, каторага вы ўкрыжавалі, Бог устанавіў Госпадам і Мэсіям (Хрыстом, Намашчэнцам).
37 Калі яны пакінулі гэта, спакарыліся сэрцам, ды пытталіся ў Пятра і іншых апосталаў: "Браты, што маем мы рабіць?"
38 Пётр сказаў ім: "Пакайцеся і хай кожны з вас прыме хрост у імя Езуса Хрыста на адпушчэньне вашых грахоў ды атрымаеце дар Духа Сьвятога.
39 Бо вам належыцца абяцанае і дзецям вашым дый усім далёкім, каго пакліча Госпад Бог наш.
40 І іншымі многімі словамі даказваў і напамінаў, кажучы: "Ратуйцеся спасярод гэтага пераваротнага роду".
41 Дык тыя, каторыя прынялі яго навуку — былі ахрышчаны. І ў той дзень далучылася каля трох тысяч душаў.
42 Трывалі яны ў навуцы Апосталаў ды ў супольнасьці, у ламаньні хлеба і ў маленьнях.
43 Кожны баяўся, бо Апосталы чынілі многа знакаў і цудаў.
44 Усе тыя, што ўверылі, прабывалі разам дый усё мелі супольнае.
45 Прадавалі маёмасьць і ўласнасьць ды дзялілі паміж усіх тых, што мелі недастатак.
46 Штодзень аднадушна прабывалі ў сьвятыні, ламаючы хлеб па дамах, ды спажывалі ежу з радасьцю і прастатой сэрца.
47 Славілі Бога, і мелі ласку ва ўсяго народу. Госпад жа штодзень павялічваў тых, што мелі быць збаўлены.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.