Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 13 Дзеяньні Апосталаў, 13 глава

1 У Антыёхіі, у тамашнім касьцёле былі некаторыя прарокі і настаўнікі: Барнаба і Сымон, званы Чорны (Нігер), Люцыян Кірэнэец і Манаэн, каторы гадаваўся разам з Гэрадам тэтрархам, дый Шавал.
2 Калі аднойчы адпраўлялі Госпадаву службу і пасьцілі, сказаў ім Дух Сьвяты: "Вылучыце мне Барнабу і Шаўла на дзейнасьць, на якую я іх паклікаў."
3 Тады з постам і мальбою ўсклалі на іx рукі і адпусьцілі.
4 Яны ж накіраваныя Духам Сьвятым накіраваліся ў Сэлеўцыю, а адтуль на Кіпр.
5 Калі прыбылі ў Саламіну вясьцілі слова Божае у сынагогах /бажніцах/ жыдоўскіх. Прытым мелі Яна ў помач.
6 У дарозе праз увесь востраў дайшлі да Пафы. Там напаткалі аднаго чараўніка /мага/, фальшывага жыдоўскага прарока, на імя Бар-Езус.
7 Ён быў пры праконсулу Сергею Паўле, чалавекам растаропным. Ён паклікаў Барнабу і Шаўла, хацеў паслухаць Слова Божага.
8 Але працівіўся ім Эліпас, чараўнік /маг/ так бо тлумачыцца ягонае/. Ён стараўся праконсула адвярнуць ад веры.
9 Тады Шавал, каторы такжа завецца Паўлам, напоўнены Духам Сьвятым паглядзеў на яго пільна і сказаў:
10 "О ты сыне д'ябла, поўны ўсякага ашуканства ды ўсякай крывадушнасьці, вораг усякай справядлівасьці! Ці не перастанеш ты крывіць прастых дарог Госпадавых?
11 Вось жа цяпер дакране цябе рука Госпадава! Будзеш сьляпы і нейкі час ня будзеш бачыць — сонца". І зараз жа пала на яго цемра і сьлепата. Ён хадзіў кругом, шукаючы, каб хто яго завёў за руку.
12 Бачачы, што здарылася, праконсул уверыў, зьдзіўлены навукай Госпадавай.
13 Адплыўшы з Пафы, Павал і яго сябры прыбылі ў Пэргэ ў Памфіліі, а Ян вярнуўся ў Ерузалім, адлучыўшыся ад іх.
14 Яны ж прайшлі Пэргэ і дайшлі да Антыёхіі Пізыдскай. У шабат увайшлі ў сынагогу і там прыселі.
15 Па прачытаньні закону і прарокаў старэйшыны сынагогі паслалі па іх і сказалі: "Калі маеце, браты, нейкае слова заахвоты для народу — прамоўце!"
16 Тады падняўся Павал, і, даўшы знак рукою маўчаць, прамовіў: "Слухайце Ізраельцы ды вы, што баіцёся Бога!
17 Бог гэтага народу Ізраельскага выбраў нашых бацькоў ды ўзвысіў народ, калі былі жыхарамі зямлі Эгіпецкай і магутнаю рукою вывеў іх з яе.
18 Каля сорак гадоў зносіў цярпліва іхнія абычаі ў пустыні.
19 Ды выгубіўшы сем народаў у зямлі Ханаан, жэрабям /лёсам/ падзяліў зямлю іхнюю /у спадчыну/.
20 Меней болей па чатырыста пяцьдзесяці гадах. Потым даў ім судьдзяў аж да прарока Самуэля.
21 А калі пазней прасілі караля, даў ім Бог Саўла, сына Ціса /Кіша/, з пакаленьня Бэн'яміна на сорак гадоў.
22 А калі яго адкінуў, паклікаў ім караля Давіда. Аб ім даў пасьведчаньне, кажучы: "Знайшоў я Давіда, сына Ессэя, чалавека па Сваім сэрцы, каторы ва ўсім споўніць Маю волю".
23 3 яго патомства, па абяцаньню, Бог вывеў для Ізраеля збаўцу Езуса.
24 Перад Яго прыходам Ян прапаведаваў хрост наварачэньня — пакуты ўсяму народу Ізраеля.
25 Пад канец сваёй дзейнасьці Ян казаў: "Я ня той, за каго вы мяне ўважаеце. Я ня той. А па мне прыдзе Той, Катораму я ня варт развязаць сандалаў на нагах".
26 Браты, сыны роду Абрагама і тыя, спаміж вас, што баяцца Бога! Нам пераказана слова, навука аб гэтым збаўленьні.
27 Жыxары Ерузаліма ды іх вярхаводы не прызналі Яго, ды асуджаючы Яго зьдзейсьнілі прадказаньні Прарокаў, чытаныя што шабат.
28 Не знаходзячы ў Ім ніякай віны, вартай сьмерці, дамагаліся ад Пілата, каб Яго забіць.
29 А калі выканалі ўсё, што пра Яго было напісана, зьнялі Яго з крыжа, і палажылі ў гробе.
30 Але Бог ускрасіў Яго з умёршых,
31 Ды ён паказваўся праз многа дзён тым, што з Ім разам пайшлі з Галілеі ў Ерузалім, а цяпер сьведчаць аб Ім перад народам.
32 Мы вось вясьцім вам Добрую Навіну аб абяцаньні, дадзеным бацькам:
33 Што Бог споўніў Яго адносна нас, іх дзяцей, ускрашаючы Езуса. Так вось напісана ў другім пісьме: "Ты — Сын Мой. Я Цябе сёньня нарадзіў".
34 А што Яго ўскрасіў з умёршых і што Ён ня мае распасьціся /спарахнець/ — так высказаў: "Выпаўню вам сьвятыя абяцаньні Давіда".
35 Таму на іншым месцы кажа: "Не дапушчу сьвятому Твайму бачыць спарахненьне".
36 Але Давід заслужыўшыся свайму пакаленьню, заснуў з волі Божай і быў пахаваны пры сваіх бацьках, і паддаўся распаду.
37 Але той, Каго Бог ускрасіў, ня бачыў гніцьця.
38 Браты, хай будзе вам ведама, што абвяшчаецца вам адпушчэньне грахоў праз Яго.
39 Кожны, хто уверыць — апраўдваецца Ім ад усіх грахоў, ад якіх не маглі быць апраўданы ў Законе Майсея.
40 Дык глядзіце, каб не споўніліся на вас словы Прарокаў:
41 Глядзіце шыдэрцы, дзівіцеся ды адыйдзіцеся, бо ў дні вашыя спаўняюцца даконы, катораму вы б не ўверылі, калі б вам, хтосьці аб ім гаварыў.
42 Калі яны выходзілі, прасілі іх, каб яны ў наступны шабат гаварылі б яны пра тое самае.
43 Па заканчэньні сабрання, многа жыдоў і набожных празэлітаў праводзілі Паўла і Барнабу, каторыя заахвочвалі іх да трываньня ў ласцы Божай.
44 А ў наступны шабат блізу ўвесь горад сыйшоўся слухаць слова Божага.
45 Калі жыды ўбачылі натоўпы, ахапіла іх зайдрасьць /завіднасьць/. Дык блюзьнілі і пярэчылі таму, што навучаў Павал.
46 Тады Павал і Барнаба сказалі адважна: "Перш вам належалася б вясьціць слова Божае, але калі вы яго адкідваеце ды самі сябе ўважаеце за нягодных жыцьця вечнага, ды мы звернемся да паганаў.
47 Бо гэтак загадаў нам Госпад: "Устанавіў Я Цябе сьвятлом для паганаў, каб быў ты збаўленьнем аж на скрай зямлі."
48 Пагане чуючы гэта — цешыліся ды славілі слова /шанавалі/ Госпадава. А ўсе да жыцьця вечнага, — уверылі.
49 І слова Госпадава разшыралася па ўсім краі.
50 Тым часам жыды падбурылі пабожных і паважаных жанчынаў ды знатных грамадзян і выклікалі прасьледаваньне Паўла і Барнабы, ды выкінулі іх з сваіх граніцаў /зямель/.
51 А яны адтросшы на іх пыл ад сваіх ног направіліся ў Іконію.
52 А вучні былі поўныя радасьці і Духа Сьвятога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 13 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.