Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 18 Дзеяньні Апосталаў, 18 глава

18 1.Затым пакінуў ён Атэны ды прыбыў у Карынт.
2 Тут напаткаў ён нейкага жыда, імем Аквіла, родам з Понту, каторы з жонкаю Прысьціліяй прыбыў недаўна з Італіі, бо Клаўдзій выселіў з Рыму ўсіх жыдоў. Ён прыйшоў да іх.
3 Знаў вось ён тое самае рамясло, займаўся вытворчасьцю палатак, таму абжыўся ў іх і працаваў.
4 У кожны шабат дыскутаваў у сынагозе ды пераконваў так жыдоў як Грэкаў.
5 Па павароце Сыляса і Цімафея з Мацэдоніі, Павал выключна пасьвяціўся навучэньню, даказваючы жыдам, што Езус ёсьць Мэсіям.
6 А калі працівіліся і блюзьнілі, атрасаў сваё адзеньне, ды казаў ім: "Кроў вашая на вашу галаву, я не вінаваты. Ад гэтае хвіліны пайду да паганаў".
7 Перайшоў адтуль і пасяліўся у доме аднаго багабойнага чалавека, імем Тыцый Юстус /справядлівы/. Дом гэты сутыкаўся з сынагогай.
8 Начальнік сынагогі, Крыспус, з усім сваім домам уверыў у Госпада. Прытым многа Карыньцыян, слухаючых уверыла і прыняло хрост.
9 Ноччу Госпад прагаварыў да Паўла ў візіі: "Перастань баяцца і не маўчы,
10 бо Я з табою і нІхто не кране цябе, каб цябе скрыўдзіць, бо многа маю у гэтым горадзе народу."
11 Дык застаўся і вясьціў Ім слова Божае праз год ды шэсьць месяцаў.
12 Калі Галліён стаўся праконсулам Ахаі, жыды аднадушна паўсталі супраць Паўла і прывялі яго на суд.
13 Сказалі: "Ён нагаварвае людзей, каб славілі Бога нязгодна з Законам".
14 Калі ўжо Павал меў адчыніць вусны, Галлій сказаў жыдам: "Калі б быў які праступак або злачынства, жыды, дык я заняўся б вамі.
15 Але калі спорыце пра словы і назовы дый аб ваш закон, дык самі разьбірайцеся. Я не хачу быць суддзёю ў такіх справах."
16 Затым выгнаў іх з суда.
17 А ўсе другія /Грэкі/ хвалілі начальніка сынагогі, Сосіэнэса, білі яго перад судом. Галліён не зьвяртаў на гэта ўвагі.
18 Павал яшчэ даўжэйшы час прабываў у Карынце. Потым развітаўся з братамі ды разам з Прысьцыліяй і Аквілам адправіўся у Сырыю. У Кэнхрах падстрыг галаву, бо такое зрабіў шлюбаваньне.
19 Затым дабраліся у Эфэз і там ён іx пакінуў. Сам жа пайшоў у сынагогу і дыспутаваў з жыдамі,
20 а калі прасілі яго, каб заставаўся даўжэй, не згадзіўся,
21 але развітваючыся з імі, сказаў: "Вярнуся да вас, калі Бог захоча", і паплыў з Эфэзу.
22 Па прыбыцьці ў Цэзарыю, злез на бераг, прывітаўся з Касьцёлам і направіўся ў Антыёхію.
23 3абавіўшыся нейкі час там, зноў надаўся ў дарогу, падарожнічаючы праз Галацыю і Фрыгію, умацоўваючы ў веры ўсіх вучняў.
24 Адзін жыд, імем Аполлёс, родам з Александрыі, чалавек красамоўны прыбыў у Эфэз. Знаў ён добра Пісаньне.
25 3наў ён дарогу Госпадаву, прамаўляў з вялікай шчодрасцю ды навучаў рупліва пра Езуса. Знаў ён толькі Янаў Хрост.
26 Пачаў сьмела вучыць у сынагогах. Калі пачулі яго, забралі з сабой, ды выясьнілі яму дарогу Божую.
27 А калі задумаў ісьці ў Ахаю, то браты напісалі ліст да вучняў з паручэньнем, каб яго прынялі. Калі ён прыбыў памагаў многа пры помачы Божай там, што ўверылі.
28 Адважна адкідаў цьвярджэньні жыдоў, даказваючы публічна з Пісаньня, што Езус ёсьць Мэсіям /Хрыстусам/.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 18 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.