Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні, 26 Дзеяньні Апосталаў, 26 глава

1 Агрыппа сказаў Паўлу: "Пазваляецца табе гаварыць у сваёй абароне. Тады Павал працягнуўшы руку пачаў абаронную мову:
2 "Кароль Агрыппа! Лічу я сябе шчасьлівым, што магу сягоньня выступаць у абароне сваёй перад табой супраць усіх закідаў, у якіх абвіняюць мяне жыды.
3 Тым болыш, што ты знаеш усе звычаі і спорныя справы. Таму прашу цярпліва мяне выслухаць.
4 Жыцьцё маё ад моладасьці, якое праводзіў у народзе маім і ў Ерузаліме знаюць усе жыды.
5 Яны знаюць мяне ад даўна, і, каб хацелі, маглі б пасьведчыць, што я як фарызэй жыў, па суроваму нашае веры вучэньню.
6 А цяпер стаю перад судом ды суджаны за тое, што здавераны ў абяцаньні дадзеным Богам бацькам нашым.
7 Каторага спаўненьня спадзяюцца дваццаць нашых пакаленьняў, служачых заўсёды днём і ноччу. Дзеля гэтае надзеі, валадару вінавацяць мяне жыды.
8 Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог ускрашае памёршых?
9 Калісьці і мне самому здавалася, што мушу выступаць усякімі спосабамі проціў імя Езуса з Назарэту.
10 Я гэтак і рабіў у Ерузаліме! І ўзяўшы ўпаўнаважаньне ад архісьвятараў, саджаў у вязьніцы многіх сьвятых, галасаваў супраць іх, калі асуджалі на сьмерць.
11 Я часта карамі прымушаў да блюзьнерства ва ўсіх сынагогах. Прасьледаваў іх бяз меры ды сьцігаў іх па іншых гарадах.
12 Так ехаў я ў Дамашак з упаўнаважаньнем і з паручэньнем архісьвятараў.
13 У дарозе, у поўдзень, убачыў, о валадару, сьвятло з неба, ярчэйшае за сонца, каторае асьвяціла мяне і маіх сяброў падарожжа.
14 Калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, каторы гаварыў да мяне па-гэбрэйсйу: "Шаўле, Шаўле, чаму Мяне прасьледуеш? Трудна табе брыкацца проціў ражна!"
15 Я запытаў: "Хто Ты, Госпадзе?" А Госпад адказаў: "Я — Езус, Каторага ты прасьледуеш.
16 Але падніміся і стань на ногі, бо аб'явіўся я табе таму, каб устанавіць цябе слугою і сведкай таго, што пабачыў ды таго, што табе аб'яўлю.
17 Абараню цябе ад народа жыдоўскага і ад паганаў, да каторых цябе пасылаю,
18 каб адкрыў ты ім вочы, каб адвярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў, удзел /часць/ са святыні праз веру ў Мяне."
19 .Зсюль, о валадару, не мог я працівіцца візіі з неба,
20 затое перш тым, што ў Дамашку і Ерузаліме і ва ўсёй краіне Юдэі і паганам вясціў, каб пакутавалі ды наварачаліся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага наварачэння.
21 Дзеля гэтае прычыны хвацілі мяне жыды ў святыні ды хацелі забіць.
22 Але з помаччу Божай жыву да сёння і далей сведчу малым і вялікім, не навучаючы больш над тое, што прадсказвалі Прарокі і Майсей,
23 што Мэсія мае цярпець, што ўваскрасенне, ды што будзе вясціць святло так для народу, як і для паганаў."
24 Калі ён так выступаў у абароне, Фэстус закрычаў у голас: "Паўле, траціш розум. Вялікая навука давяла цябе да неразумнасці /шалу/.
25 На гэта Павал: "Дастойны Фэстусе, не трачу розуму, ды словы, што гавару — праўдзівыя і прадуманыя!
26 3нае пра гэта кароль, да каторага гавару смела. Я перакананы, што для яго ўсе гэтыя справы — вядомы. Не адбывалася гэта ўсё ў якім заканурку.
27 Ці верыш, валадару Агрыппа, Прарокам? Ведаю, што верыш."
28 На гэта Агрыппа сказаў Паўлу: "Мала не хватае, каб пераканаў мяне ды зрабіў з мяне хрысціяніна." .
29 А Павал: "Дай Бог, каб скарэй, ці пазней, не толькі ты, але таксама ўсе што мяне сягоння слухаюць, сталіся б такімі як я, алрача гэтых путаў".
30 Затым устау кароль і правіцель, і Бэрэнікэ, ды тыя, што з імі ўдзель нічылі.
31 Выходзячы, казалі адны другім: "Гэты чалавек не зрабіў нічога, каб караць смерцю або вязніцаю".
32 А Агрыппа сказаў Фэстусу: "Можна было б асвабадзіць яго, калі б ён апеляваў /адкінуўся/ да Цэзара."
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеяньні Апосталаў, 26 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.