1 Шавал жа (шалеючы) пагрозамі і забойствамі вучняў Госпадавых, направіўся да архісьвятара
2 і прасіў у яго лістоў — упаважаньня да сынагог у Дамашку, каб калі там знойдзе гэтага напрамку (хрысьціян) прыхільнікаў, так мужчын як і жанчын вязьніць і дастаўляць у Ерузалім.
3 У дарозе, калі ўжо набліжаўся да Дамашку, здарылася, што раптам асьляпіла яго сьвятло з неба.
4 Падаючы на зямлю — пачуў голас, кажучы яму: "Шавал, Шавал, чаму Мяне прасьледуеш?"
5 Ён спытаў: "А хто Ты Госпадзе?" Пачуў голас: "Я Езус, Каторага ты прасьледуеш!"
6 Устань і ідзі ў горад, а там скажуць табе, што маеш рабіць".
7 Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, сталі астаўпянеўшы, бо чулі голас, але нікога ня бачылі.
8 Шавал падняўся з зямлі, разкрыў вочы, але нічога ня бачыў. Дык завялі яго ў Дамашак, трымаючы за руку.
9 Тры дні ня бачыў, нічога ня еў і ня піў.
10 У Дамашку пражываў адзін вучоны (хрысьціянін), імем Ананій. Госпад аб'явіўшыся сказаў яму: "Ананію!" Ён адказаў: "Я тут Госпадзе".
11 Госпад сказаў яму далей: "Устань, ідзі на вуліцу што завецца "Простая" ды ў доме Юды запытай пра Шаўла з Тарсу. Ён вось моліцца,
12 ды ў візіі ўбачыў чалавека, імем Ананій, які прыйшоў і ўсклаў рукі на яго, каб ён праглянуў".
13 Ананій адказаў: "Госпадзе, я чуў ад многіх пра гэтага, столькі ён зла прычыніў сьвятым Тваім ў Ерузаліме.
14 І тут ён мае ўпаўнаважаньне ад высшых сьвятароў вязьніць усіх прызываючых імя Тваё".
15 Але Госпад сказаў яму: "Ідзі, бо выбраў я гэтага чалавека як інструмент (пасудзіну), каторы будзе вясьціць імя Маё паганам, каралям і сынам Ізраеля.
16 Дарэчы, пакажу яму, колькі ён мае цярпець дзеля Імя Майго".
17 Затым Ананій пайшоў і ўвайшоў у дом ды ўсклаўшы рукі на яго, казаў: "Браце Шаўле! Госпад паслаў мяне, Езус, Каторы аб'явіўся табе ў дарозе, каторую ты адбываў, паслаў мяне, каб ты праглянуў ды быў напоўнены Духам Сьвятым.
18 У той час быццам луска адпала ад вачэй яго і ён праглянуў. Быў ахрышчаны.
19 Калі спажыў пасілак набраўся сіл. Некалькі дзён прабыў Шавал з вучнямі ў Дамашку.
20 і зараз жа стаў прапаведаваць (вясьціць) аб Езусе, што Ён Сын Божы.
21 Усе, што чулі гэта дзівіліся і казалі: "Ці ж гэта ня той самы, што ў Ерузаліме прасьледываў тых, каторыя прызывалі гэтае імя і ці не па тое прыбыў, каб увязьніўшы (арыштаваных) іх дастаўляў да архісьвятара?"
22 А Шавал тым адважней выступаў, даказваючы, што Езус Мэсіям ды прыводзіў у замешаньне (бянтэжыў) жыдоў, пражываючых у Дамашку.
23 Па нейкім часе жыды змовіліся забіць яго.
24 Але Шавал даведаўся пра іх цікаваньні (намеры). Днём і ноччу пільнавалі яны брамаў, каб яго забіць.
25 Але вучні ягоныя ноччу ў кошыку спусьцілі яго на шнуру праз мур ды выправілі.
26 Шавал прыбыў у Ерузалім ды стараўся далучыцца да вучняў, але ўсе баяліся яго, не давераючы, што ён вучань.
27 Толькі Барнаба ўзяў яго і правёў да апосталаў ды разказаў ім, як у дарозе Шавал убачыў Госпада, і што Госпад прагаварыў да яго, ды з якою адвагай пераканана дзейнічыў у Дамашку ў імя Езуса.
28 Дзякуючы таму прабываў з імі ў Ерузаліме, сьмела навучаючы ў імя Госпада.
29 Ён гаварыў і дыспутаваў з гэленістамі. Яны ж цікавалі, каб яго забіць.
30 Даведаўшыся пра гэта браты адвялі яго ў Цэзарэю, а адтуль адправілі ў Тарс.
31 Тым часам Касьцёл (супольнасьць хрысьціянская) цешылася супакоем ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі. Разрастаўся, жыў у богабоязі і рос поўны Духа Сьвятога.
32 Здарылася, што Пётр наведаёчы ўсіх (хрысьціянаў) дабраўся да сьвятых, каторыя пражывалі ў Ліддзе.
33 Там напаткаў ён аднаго чалавека, імем Эмэй. Ён быў спараліжаваны і восем гадоў праляжаў у пасьцелі.
34 Сказаў яму Пётр: "Энэю, хай выздаравіць (вылечыць) цябе Езус Хрыстус. Падыміся засьцялі пасьцель". І ён мігам устаў.
35 Бачылі яго ўсе жыхары Лідды і Сарону ды навярнуліся да Госпада.
36 Пражывала такжа ў Ёппэ (Яфэ) адна вучаніца, імем Табіта, значыць "Сарна". Яна рабіла многа дабра ды давала многа дарэньняў.
37 Аднойчы яна захварэла і памярла. Яе памылі ды палажылі ў верхняй комнаце.
38 Лідда была непадалёк ад Ёппы, дык вучні даведаўшыся, што там знаходзіцца Пётр, паслалі да яго двух пасланцоў з просьбаю: "Прыдзі да нас, не марудзь!"
39 Пётр пайшоў з імі, а калі прыйшлі, завялі яго ў комнату на вярху. Акружылі яго там удовы і паказалі яму з плачам хітоны і адзеньне, якія зрабіла ім "Сарна", калі яшчэ жыла з імі.
40 Выправіўшы ўсіх, Пётр стаў (паў) на калені ды маліўся. Потым павярнуўшыся да цела, сказаў: "Табіта, устань!" А яна адчыніла вочы ды ўбачыўшы Пятра, села.
41 Пётр падаў ёй руку ды падняў яе. Затым пазваў сьвятых і ўдовы і паручыў ім жывую.
42 Вестка аб гэтым разыйшлася па ўсёй Ёппе (Яфе) і многа ўверыла ў Госпада.
43 Яшчэ многа дзён пражываў Пётр у Ёппе (Яфе) ў нейкага гарбара Сымона.