1 Па пяці днях прыбыў архісьвятар Ананій з некалькімі старэйшынамі і з нейкім рытарам, Туртуллам. Яны ўручылі правіцелю абвіненьне проціў Паўла.
2 Калі яго вызвалі, Тэртулло пачаў яго вінаваціць: "Дзякуючы табе жывём мы ў поўным супакою, ды дзякуючы Тваёй празорлівасьці /апецы/ папраўляецца дабрабыт гэтага народу.
3 Найдастойнейшы Фелікс! Мы ўсёды ды заўсёды ўспрымаем гэта з вялікай удзячнасьцю.
4 Каб цябе лішне не турбаваць, прашу, каб нас спагадна хоць хвіліну паслухаў.
5 Мы ўстанавілі, што гэты чалавек яўляецца правадыром сэкты назарэйцаў. Ён заразьлівы і выклікае бунты /завяруху/ сярод жыдоў ва ўсім сьвеце.
6 Стараўся нават зьбясчэсьціць /спаганіць/ сьвятыню, але мы ято узялі.
7
8 Выслухаўшы яго, сам будзеш магчы даведацца ад яго пра ўсё, у чым мы яго вінавацім.
9 Жыды пацьвярдзілі, што справа гэтак маецца.
10 Калі правіцель даў знак, Паўлу гаварыць, ён гаварыў:
11 ''Ведаю, што ты ад многа гадоў яўляешся суддзёю гэтага народа, таму сьмела выступлю ў сваёй абароне. Можаш пераканацца, што я ня больш як дванаццаць днёў, таму я прыбыў у Ерузалім пакланіцца Богу.
12 Ані ў сьвятыні, ані ў сынагозе, ані ў горадзе ня бачылі мяне, каб я з кім спрачаўся або падымаў бунт.
13 Яны ня могуць даказаць табе тога, аб што цяпер вінавацяць.
14 Да таго вось прызнаюся перад табою: Што павучэньне /напрамку/, які яны называюць гэрэзіяй служу Богу бацькоў маіх. Веру ва ўсё, што напісана было ў Законе ды ў прарокаў.
15 Маю таксама ў Богу надзею, якую і яны маюць, што будзе ўваскрасеньне справядлівых і несправядлівых /негадзівых, ліхіх/.
16 Таму і сам стараюся мець чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.
17 Па многіх гадах явіўся я з міласьцінамі ды ахвярамі для майго народу.
18 Тады спаткалі мяне ачышчанага ў сьвятыні без натоўпу ды без заварухі,
19 некаторыя жыды з Азіі. Дык трэба было быць ім тут, і калі маюць нешта проціў мяне, вінаваціць перад табой.
20 А тыя, што тут, хай дакажуць, што за праступленьне знайшлі ў ва мне на судзе у Сангэдрыні.
21 Xіба толькі дзеля таго, што стоячы між іх закрычаў у голас: Судзіце мяне сёньня дзеля веры ў уваскрасеньне памёршых".
22 Фелікс добра разьбіраючыся ў гэтым напрамку — вучэньні адстрочыў іх справу, кажучы: "Разгледжу вашу справу, як прыбудзе трыбун Лізій."
23 Сотніку загадаў пільнаваць яго але быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з прыяцеляў у паслузе яму.
24 Па некалькі днях прыбыў Фелікс з сваёй жонкаю Друзілляй, яна была жыдоўкай. Паслаў ён па Паўла, ды слухаў яго вучэньня што да веры ў Езуса Хрыста.
25 Але калі Павал стаў навучаць аб справядлівасьці і пра ўстрыманасьць, ды аб будучым судзе, Фелікс напалохапы сказаў: "Цяпер можаш ісьці, калі буду мець час, паклічу цябе зноў."
26 Спадзяваўся прытым, што атрымае ад Паўла грошы, дык таму пасылаў па яго часьцей і гутарыў з ім.
27 Па двух гадах наступнікам Фелікса стау Порцый Фэстус. Фелікс аднак пакінуў Паўла ў вязьніцы, хочучы аказаць ласку жыдам.