Библия Чарняўскі-02 Пераклад Чарняўскага 2002

Паўтор Закону, 23 Паўтор Закону, 23 глава

1 Ніхто, хто мае струшчаныя яечкі або адрэзаны чэляс, ня ўвойдзе ў супольнасьць Госпадаву.
2 Ня ўвойдзе байструк да супольнасьці Госпадавай, нават у дзесятым пакаленьні ня ўвойдзе ён у супольнасьць Госпада.
3 Ня ўвойдзе сын Амона і Маабец у супольнасьць Госпада нават у дзесятым пакаленьні; ня ўвойдзе ён ў супольнасьць Госпада навекі,
4 таму што ня выйшлі яны нам на дарогу з хлебам і вадой, калі мы ішлі з Эгіпту, ды аплацілі супраць цябе Білеама, сына Бэора, з Пэтору, што ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў.
5 Але Госпад, Бог твой, не хацеў слухаць Білеама, і Госпад, Бог твой, замяніў праклён адносна цябе на дабраславенства, бо Госпад, Бог твой, узьлюбіў цябе.
6 Ня будзеш жадаць для іх міру і дабра ва ўсе дні свае і навекі.
7 Ня будзеш брыдзіцца Эдомцам, бо ён — твой брат, ані Эгіпціянінам, бо прыбыльцам быў ты ў зямлі яго.
8 У трэцім пакаленьні іх нашчадкі іх могуць быць дапушчаны ў супольнасьць Госпадаву.
9 Калі выступіш супраць ворагаў тваіх у бой, сьцеражыся ад усякай ліхой рэчы.
10 Калі знойдзецца ў цябе чалавек нячысты дзеля начнога выпадку, дык хай выйдзе ён з табару і ў табар ня вернецца.
11 Пад вечар няхай памыецца, а пасьля заходу сонца можа вярнуцца ў табар.
12 Будзеш мець месца па-за табарам, у якое будзеш хадзіць па патрэбе.
13 Заагледзішся ў колік, і калі выйдзеш навонкі, прыгатуеш ямку, а вяртаючыся, пакрыеш зямлёю нячыстасьць сваю.
14 Бо Госпад, Бог твой, ходзіць пасярод табару твайго, каб берагчы цябе ад ворагаў тваіх і выдаваць табе непрыяцеляў тваіх; хай табар твой будзе сьвяты, і нічога ў ім ня мае быць паганага, каб Ён не пакінуў цябе.
15 Ня выдавай нявольніка, каторы да цябе ўцёк, пану ягонаму.
16 Будзе ён жыць з табою, у месцы, якое ён выбраў бы ў адным з гарадоў тваіх, які спадабаўся б яму, і ты не засмучай яго.
17 Ня будзе распусьніцы сярод дачок Ізраэля, ані мужчыны распусьніка сярод сыноў Ізраэля.
18 Не занясеш у дом Госпада, Бога твайго, заробку распусьніцы і грошы распусьніка, як шлюбаваныя, бо Госпад, Бог твой, брыдзіцца адным і другім.
19 Не вымагай ад брата свайго адсоткаў з грошаў, ці з харчаваньня, ці з чаго другога, што пазычаецца на адсоткі.
20 Ад чужога можаш вымагаць, але ад брата ня будзеш вымагаць адсоткаў, каб Госпад, Бог твой, дабраславіў табе ва ўсім, да чаго прыкладзеш ты руку сваю ў зямлі, якою ідзеш авалодаць.
21 Калі складзеш шлюбаваньне Госпаду, Богу твайму, не марудзь выпаўніць яго, бо Госпад, Бог твой, патрабуе гэтага ад цябе і залічыць гэта табе за грэх.
22 Калі ўстрымаешся ад шлюбаваньня, будзеш бяз грэху.
23 А што выйшла з вуснаў тваіх, тое захоўвай і рабі, як абяцаў ты Госпаду, Богу твайму; з уласнай волі і вуснамі сваімі ты гэта абяцаў.
24 Калі ўвойдзеш у вінаграднік бліжняга свайго, еш вінаград, колькі табе падабаецца, але ў кошыку не вынось з сабой.
25 І калі ўвойдзеш у збожжа бліжняга свайго, рві каласы рукою, а сярпом ня жні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паўтор Закону, 23 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.