Библия Чарняўскі-02 Пераклад Чарняўскага 2002

Паўтор Закону, 22 Паўтор Закону, 22 глава

1 Калі ўбачыш вала брата свайго або авечку яго заблудзіўшую, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму.
2 Калі ж брат твой ня блізка ад цябе, або калі яго ня ведаеш, завядзі іх у дом свой і хай будуць у цябе, аж прыйдзе іх шукаць брат твой, і тады аддасі іх яму.
3 Так зробіш зь яго аслом, так зробіш зь яго плашчом, так зробіш з кожнаю згубленаю рэччу брата свайго, з усім, што ў яго згінула, а ты знайшоў; нельга табе ўхіліцца ад гэтага.
4 Калі ўбачыш асла брата свайго або вала яго, упаўшых на дарозе, не пакідай іх, але падымі зь ім разам.
5 Хай не адзяецца жанчына ў мужчынскае адзеньне, а мужчына хай не апранае адзеньня жаночага; бо агідны Госпаду, Богу твайму, кожны, хто гэтае робіць.
6 Калі, ідучы дарогай, знойдзеш на дрэве або на зямлі птушынае гняздо з маткай і птушанятамі або з маткаю, якая выседжвае яйкі, то не бяры маткі з птушанятамі.
7 Матку пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб табе добра было і каб доўгімі былі дні твае.
8 Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху кругом агароджу, каб не навесьці крыві на дом свой, калі хто-колечы зваліцца зь яго.
9 Не засявай вінаградніку свайго двума гатункамі насеньня, каб не зрабіць табе заклятым і збор насеньня, каторае ты пасееш, і плады вінаградніку свайго.
10 Не ары на вале і асьле разам.
11 Не адзявай адзеньня, сатканага з воўны і лёну разам.
12 Зрабі сабе фрэнзьлі на чатырох рагах плашчу, якім акрываешся.
13 Калі хто возьме жонку і ўвойдзе да яе, а потым зьненавідзіць яе,
14 і, закідаючы ёй ліхія ўчынкі, зьняславіць яе, кажучы: «Узяў я гэтую жанчыну, але, увайшоўшы да яе, не знайшоў у яе дзявоцтва»,
15 тады бацька і маці ейныя занясуць знакі дзявоцтва ейнага да старшыняў гораду і да брамы, дзе яны сядзяць,
16 і бацька скажа: «Даў я сваю дачку гэтаму чалавеку за жонку, а ён яе зьненавідзеў.
17 Ён зьняслаўляе яе імя, кажучы: «Не знайшоў я ў дачкі тваёй азнак дзявоцтва». Але вось доказы дзявоцтва маёй дачкі», — і раскладзе адзеньне перад старшынямі гораду.
18 Тады старшыні гораду возьмуць мужчыну таго і пакараюць яго,
19 І накладуць на яго сто сыкляў серабра, і аддадуць іх бацьку тае жанчыны, бо зьняславіў ён імя дзяўчыны Ізраэля; яна застаецца яго жонкай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё.
20 Але калі абвінавачваньне акажацца праўдзівым, бо не знайшліся доказы дзявоцтва тае жанчыны,
21 то завядуць маладзіцу тую да дзьвярэй дому бацькі яе і каменаваць яе будуць мужчыны гэтага гораду аж да сьмерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраэлю, распуствуючы ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяродзьдзя свайго.
22 Калі знойдзены будзе мужчына, што ляжыць з чужою жонкай, абое хай памруць: чужаложнік і чужаложніца, каб вынішчыць ліхоцьце зь Ізраэля.
23 Калі будзе дзяўчына пашлюбавана мужу, а хто-колечы спаткаецца зь ёю ў горадзе і ляжа зь ёю,
24 то абаіх прывядзіце да брамы гораду таго і ўкамянуйце да сьмерці: дзяўчыну за тое, што не крычала, будучы ў горадзе, а таго мужчыну за тое, што згвалтаваў жонку бліжняга, і так вынішчыш зло спаміж сябе.
25 Калі аднак мужчына знайшоў на полі заручаную дзяўчыну і згвалтаваў яе, ён адзін памрэ,
26 а той дзяўчыне нічога не рабіце, бо яна не дапусьцілася праступку, вартага сьмерці, бо гэта падобна на тое, калі хто выступае супраць бліжняга свайго і адбірае яму жыцьцё.
27 Бо яе знайшоў ён на полі, і дзяўчына заручаная крычала, але ніхто не прыйшоў ёй з дапамогаю.
28 Калі б мужчына напаткаў дзяўчыну не заручаную, схапіў яе і лёг зь ёю, і справа гэтая выявіцца,
29 той мужчына, каторы лёг зь ёю, дасьць бацьку дзяўчыны той пяцьдзесят сыкляў серабра, і яна будзе магчы стаць яго жонкай, таму што ён згвалтаваў яе, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё.
30 Ніхто не павінен браць жонкі бацькі свайго і адкрываць крысо адзеньня бацькі свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паўтор Закону, 22 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.