Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 23 Другапраўе 23 раздзел

1 Хай ня ўвыйдзе з расьцісьненымі шулятамі й адрэзаным сарамаценьням у грамаду СПАДАРОВУ,
2 Хай ня ўвыйдзе байструк у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвыйсьці ў грамаду СПАДАРОВУ.
3 Хай ня ўвыйдзе Амонец а Моаўлянін у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне іхнае ня можа ўвыйсьці ў грамаду СПАДАРОВУ да веку;
4 З тае прычыны, што не перанялі вас з хлебам а вадою на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту, і за тое, што яны нанялі супроці цябе Валаама Веоронка зь Пефору, з Араму Нагараіму праклясьці цябе.
5 Але ня зычыў СПАДАР, Бог твой, слухаць Валаама, і абярнуў СПАДАР, Бог твой, кляцьбу ягоную на дабраславенства табе, бо любе цябе СПАДАР, Бог твой.
6 Ня шукай ім супакою ані дабра ўсі дні твае, на векі.
7 Ня брыдзься Едомлянінам, бо ён брат твой; ня брыдзься Егіпцянінам, бо ты быў чужаземцам у зямлі ягонай;
8 Дзеці, каторыя ў іх народзяцца, у трэйцім пакаленьню могуць увыйсыці ў грамаду СПАДАРОВУ.
9 Як пойдзеш у паход на варагоў сваіх, то сьцеражыся ўсяго ліхога.
10 Калі ў цябе будзе хто нячысты ад тога, што прыгадзілася яму ночы, то ён мае выйсьці вон із табару й ня ўходзіць у нутр табару;
11 І будзе пры настаньню вечара: мае абмыць вадою, і па заходзе сонца можа ўвыйсьці да табару.
12 Месца мае быць у цябе вонках табару, і выходзь туды вонкі.
13 І калок хай будзе ў цябе звыш зброі твае; і будзе, як будзеш садзіцца вонках, то выкапай і ўзноў закапай вышлае зь цябе;
14 Бо СПАДАР, Бог твой, ходзе сярод табару твайго, каб выбаўляць цябе й аддаваць варагоў тваіх табе; дык табар твой мае быць сьвяты, каб Ён не абачыў у цябе нічога саромнага й не адступіўся ад цябе.
15 Не выдавай нявольніка спадару ягонаму, як ён уцячэць да цябе ад спадара свайго.
16 Хай ён жывець у цябе, сярод вас на месцу, каторае ён абярэць у якой-колечы з брамаў тваіх, ідзе ўпадабае; ня ўціскай яго.
17 Ня мае быць бязулі з дачок Ізраелявых, і ня мае быць бязулі із сыноў Ізраелявых.
18 Ня ўнось платы бязулі а цаны сабакі ў дом СПАДАРА, Бога свайго, зь ніякае абятніцы, бо тое й другое ё брыда перад СПАДАРОМ, Богам тваім.
19 Не пазычай брату свайму на працэнт срэбра, на працэнт еміны, на працэнт чаго іншага, што льга пазычаць на працэнт.
20 Чужаземцу аддавай на працэнт, а брату свайму не аддавай на працэнт, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусім, да чаго прыкладаеш руку сваю, на зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе.
21 Калі дасі абятніцу СПАДАРУ, Богу свайму, то без адвалокі споўні яе, бо спагоне яе СПАДАР, Бог твой, зь цябе, і будзе на табе грэх.
22 Калі ж ты ня даў абятніцы, ня будзе на табе грэху.
23 Што вышла з вуснаў тваіх, дзяржы а паўні так, як абяцаў ты СПАДАРУ, Богу свайму, самахотны аброк, праз каторы сказаў ты вуснамі сваімі.
24 Калі ўвыйдзеш у вінішча прыяцеля свайго, можаш есьці ягады, подле жаданьня душы свае, дасыці, а ў судзіну сваю не кладзі.
25 Калі прыйдзеш на жніво прыяцеля свайго, каласуй рукою сваёю, але сярпа ня нахінай на збожжа прыяцеля свайго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 23 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.