Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 2 Другапраўе 2 раздзел

1 І завярнуліся мы, і крануліся дарогаю Чырвонага мора, як гукаў СПАДАР імне, і хадзілі наўкола гары Сэіру шмат дзён.
2 І гукаў імне СПАДАР, кажучы:
3 "Досіць вам кружыняць навокал гэтае гары, зьвярніцеся на поўнач;
4 А люду раскажы, кажучы: вы праходзіце граніцы братоў сваіх, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, і яны збаяцца вас; але вельмі сьцеражыцеся.
5 Не сьперачайцеся зь імі; бо Я ня дам вам зямлі іхнае ані на ступу нагі, бо ў дзяржаньне Ісаву даў Я гару.
6 Ежу купляйце ў іх за срэбра і ежча; і таксама ваду купляйце ў іх за срэбра і піце;
7 Бо СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусялякай рабоце рук тваіх, знаў хадню тваю па гэтай пустыні вялікай; гэга ж сорак год СПАДАР, Бог твой, з табою; ты не цярпеў нястачы".
8 І перайшлі мы ад братоў нашых, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, ад дарогі раўніны, ад Елафа а Ецон-Ґевера, і адхінуліся, і прайшлі дарогаю пустыні Моаўскай.
9 І сказаў імне СПАДАР: "Не атакуй Моава, і не квялі іх вайною, бо Я ня дам табе ізь зямлі ягонае ў дзяржаву, бо Я даў Ар у дзяржаву сыном Лотавым".
10 Эмімы ўперад жылі там, люд вялікі, чысьлены а высокі, як Енаковы.
11 За Рэфаімаў мелі іх, як Енаковых; Моаўляне ж завуць іх Эмімамі.
12 А на Сэіру ўперад жылі Горэі; але сынове Ісавовы прагналі іх, і выгубілі іх ад відаў сваіх, і асяліліся замест іх так, як учыніў Ізраель ізь зямлёю спадку свайго, каторую даў ім СПАДАР.
13 "Дык устаньце цяпер, і прайдзіце сабе цурэй Зэрэд". І прайшлі мы цурэй Зэрэд.
14 А дзён, у каторыя мы прайшлі ад Кадэш-Барні, пакуль перайшлі цурэй Зэрэд, мінула трыццаць і восьмі год, пакуль ня зьвёўся з пасярод табару ўвесь род ваенных людзёў, як прысягнуў СПАДАР ім.
15 І таксама рука СПАДАРОВА была на іх, каб выгубіць іх з пасярод табару, пакуль не зьвяліся яны.
16 І было, як зьвяліся ўсі ваенныя людзі, памершы з пасярод люду,
17 Што гукаў імне СПАДАР, кажучы:
18 "Ты праходзіш цяпер граніцаю Моава-Ара,
19 І дабліжыўся супроці сыноў Амонавых; неатакуй і не квялі іх; бо Я ня дам табе нічога ізь зямлі сыноў Амонавых у дзяржаньне, бо Я аддаў яе ў дзяржаву сыном Лотавым".
20 За зямлю Рэфаімаў мелі яе таксама; Рэфаімы ўперад жылі на ёй; Амонцы ж завуць іх Замзумімамі;
21 Люд вялікі а чысьлены а высокі, як Енаковы; і выгубіў іх СПАДАР перад відам іхным, і выгналі яны іх, і асяліліся на месцу іхным,
22 Як Ён зрабіў сыном Ісавовым, што жывуць на Сэіру, што Ён выгубіў перад відам іхным Горэяў, і яны выгналі іх, і жылі на месцу іхным дагэтуль.
23 І Авімаў, што жылі ў сёлах аж да Ґазы Кафторымы, каторыя вышлі з Кафтора, выгубілі, і жылі замест іх.
24 "Устаньце, краніцеся й перайдзіце цурэй Арнон; гля, Я даў у руку тваю Сыгона, караля Гэшбонскага, Аморэяніна, і зямлю ягоную; пачынай браць яе ў дзяржаньне і квялі іх вайною.
25 Гэтага дня Я пачну пушчаць страх а жах перад табою на люды пад усім небам; тыя, што пачуюць чуткі празь цябе, задрыжаць а зжахнуцца цябе".
26 І паслаў я паслоў з пустыні Кедэмоф да Сыгона, караля Гэшбонскага, словамі міра, кажучы:
27 "Прайду зямлёю тваёй; дарогаю, дарогаю я пайду, не зьвярну направа ані налева;
28 Ежу прадавай імне за срэбра, і я буду есьці, і ваду давай імне за срэбра, і я буду піць, адно нагамі сваімі прайду;
29 Так, як зрабілі імне сынове Ісавовы, што жывуць на Сэіру, і Моаўляне, што жывуць ув Ару, пакуль не перайду перазь Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам".
30 І не хацеў Сыгон, кароль Гэшбонскі, каб мы праходзілі зямлёю ягонай, бо закаляніў СПАДАР, Бог твой, дух ягоны, учыніў упорлівым сэрца ягонае, каб аддаць яго ў руку тваю, як цяпер.
31 І сказаў імне СПАДАР: "Гля, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона а зямлю ягоную; пачынай браць у дзяржаньне, каб ты замеў яе за дзяржаву".
32 І вышаў Сыгон а ўвесь люд ягоны напярэймы нам на бітву ў Ягацы.
33 І аддаў яго СПАДАР, Бог наш, нам, і мы зразілі яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны,
34 І перамаглі таго часу ўсі месты ягоныя, і аканавалі кажнага места мужчын а жанкі а дзеціяняты, не пакінулі астачы.
35 Толькі статак узялі мы сабе заглабаньням і здабытак местаў, якія мы заваявалі.
36 Ад Ароіру, што на беразе цур’я Арнона, і ад места, каторае ля цур’я, аж да Ґілеаду ня было места лішне высокага нам: усе аддаў СПАДАР, Бог наш, нам.
37 Адно да зямлі Амонцаў ты ня бліжыўся, ані да ўсяго боку цур’я Явока, ані да местаў на гары, ані да ўсёга, што заказаў СПАДАР, Бог наш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.