Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 31 Другапраўе 31 раздзел

1 І пайшоў Масей, і гукаў словы гэтыя ўсяму Ізраелю,
2 І сказаў ім: «Сто а дваццаць год цяпер імне, я не магу ўжо выходзіць і ўходзіць, і СПАДАР сказаў імне: "Ты не пярэйдзеш Ёрдан гэты".
3 СПАДАР, Бог твой, Ён пойдзе перад табою; Ён выгубе народы гэтыя ад віду твайго, і ты апануеш іх; Ігошуа, ён пойдзе перад табою, як казаў СПАДАР.
4 І ўчыне СПАДАР ім, як Ён учыніў Сыгону а Оґу, каралём Аморэйскім, і зямлі іхнай, каторых Ён выгубіў.
5 І аддасьць іх СПАДАР вам, і вы ўчынеце зь імі подле ўсёга расказаньня, што я расказаў вам.
6 Будзьце дужыя а адважныя, ня бойцеся а не лякайцеся віду іх; бо СПАДАР, Бог твой, Ён тый, што йдзець із табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе».
7 І гукнуў Масей Ігошуу, і сказаў яму перад ачыма ўсіх Ізраелцаў: «Будзь дужы а адважны, бо ты прывядзеш люд гэты да зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым даць ім, і ты прычынішся, каб яна стала спадкам іхным.
8 І СПАДАР, Ён, Каторы йдзець перад табою, Ён будзе з табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе, ня бойся а не палохайся».
9 І напісаў Масей Права гэтае, і аддаў яго сьвятаром, сыном Левавым, што носяць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, і ўсім старцом Ізраелявым.
10 І расказаў ім Масей: «Пры канцу сямёх год, у прызначаным часе, у год дараваньня, у сьвята будак,
11 Як увесь Ізраель прыйдзе бачыць від СПАДАРА, Бога свайго, на месца, каторае абярэць, чытай гэтае Права перад усім Ізраелям у вушы іхныя.
12 Зьбяры люд, мужчынаў а жанкі а дзецянаты а чужаземца свайго, каторы ў брамах тваіх, каб яны слухалі; і каб яны вучыліся, і каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, і рупіліся паўніць усі словы Права гэтага.
13 І сынове іхныя, каторыя ня ведалі, пачуюць і навучацца, каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, усі дні, пакуль вы жывіце на зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб апанаваць яе».
14 І сказаў СПАДАР Масею: «Вось, дні твае дабліжыліся, каб памерці; пагукай Ігошуу і станьце ля будану збору, і Я яму раскажу». І пайшоў Масей а Ігошуа, і сталі ля будану збору.
15 І зьявіўся СПАДАР у будане ў стаўпе болачным, і стаў стоўп болачны ля ўходу будану.
16 І сказаў СПАДАР Масею: «Вось, ты ляжаш із айцамі сваімі, і ўзьнімецца гэты люд, і будзе будна хадзіць за чужымі багамі тае зямлі, у каторай нутр ён уходзе, і пакіне Мяне, і ўзруша змову Маю, каторую Я ўчыніў зь ім.
17 І ўзгарыцца гнеў Мой на яго таго дня, і Я пакіну іх, і схаваю від Свой ад іх, і ён будзе на жыр, і стрэне яго шмат ліха а немарасьць, і скажа ён таго дня: "Ці не за тое, што няма Бога майго сярод мяне, стрэла мяне гэтае ліха?"
18 І Я чыста схаваю від Свой таго дня за ўсе ліха ягонае, каторае ён зрабіў, бо да іншых багоў зьвярнуўся.
19 А цяпер запішы сабе песьню гэтую, і навучы яе сыноў Ізраелявых, улажы яе ў вусны іхныя, каб была Імне песьня гэтая за сьветку на сыноў Ізраелявых;
20 Бо Я ўвяду іх у зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як Я прысягаў айцом іхным, і ён будзе есьці а сыціцца, і ўесца, і зьвернецца да іншых багоў, і будзе служыць ім, а Мяне адкіне а ўзруша змову Маю.
21 І будзе, як стрэне іх шмат ліха а немарасьці, дык будзе сьветчыць песьня гэтая, будзе супроці іх, бо яна не забудзецца на вуснах насеньня ягонага, Бо Я ведаю думкі ягоныя, каторыя ён мае цяпер, уперад чымся Я ўвёў яго ў зямлю, праз каторую Я прысягаў».
22 І напісаў Масей песьню гэтую таго дня, і навучыў яе сыноў Ізраелявых.
23 І расказаў СПАДАР Ігошуу Нунянку, і сказаў: «Будзь дужы а адважны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраелявых у зямлю, праз каторую Я прысягаў ім, і Я буду з табою».
24 І сталася, як скончыў Масей упісаваць у кнігу ўсі словы права гэтага, у кнігу, пакуль ня скончыў,
25 Што расказаў Масей Левітам, каторыя носяць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, кажучы:
26 «Вазьміце гэтую кнігу права й палажыце яе ў баку скрыні Змовы СПАДАРА, Бога вашага, і яна там будзе сьветчаньням супроці цябе;
27 Бо я ведаю бунт твой і каляны завыек твой; вось, і цяпер, як я яшчэ жыву з вамі, вы былі бунтаўнікамі супроці СПАДАРА; ці ня болей па сьмерці маёй.
28 Зьбярыце да мяне ўсіх старцоў плямёнаў сваіх і ўраднікаў вашых, і я буду гукаць у вушы іхныя словы гэтыя, і пагукаю за сьветку супроці іх неба й зямлю;
29 Бо я ведаю, што па сьмерці маёй вы чыста папсуіцеся й адвернецеся ад дарогі, каторую я расказаў вам, і стрэне вас ліха ў вапошнія дні, бо вы будзеце рабіць ліха перад ачыма СПАДАРА, гневаючы Яго работаю рук сваіх».
30 І гукаў Масей у вушы ўсяго збору Ізраелцаў словы песьні гэтае аж да канца:
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 31 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.