Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 14 Другапраўе 14 раздзел

1 Вы сынове СПАДАРА, Бога вашага; не рабіце націнаў ані рабіце лысіны памеж аччу вашага па памерлым;
2 Бо ты народ сьвяты СПАДАРУ, Богу свайму, і цябе абраў СПАДАР быць яму людам собскім із усіх людаў, каторыя на зямлі.
3 Ня еж ніякае брыды.
4 Во статак, каторы вам можна есьці: валы, ягняты, казяняты,
5 Лань а алень а пярэсты алень а гаравая каза а антылёпа а буйла а дзікая каза.
6 І кажны статак, у каторага падзелены капыт і раськеплены раськепам на два капыты, і каторы жвець жваку, із статку тый ежча.
7 Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку альбо маючых падзелены раськепам капыт: вярблюда, зайца а труса, бо хоць яны жвуць жваку, але капыты іх не падзеленыя: нячыстыя яны вам;
8 І сьвіньні, бо капыты ў яе падзеленыя, але ня жвець жвакі: нячыстая яна вам; ня ежча мяса іхнага і да здыхаты іхнае не датыкайцеся.
9 Гэта ежча з усёга, што ў вадзе: усі ежча, у каторых ё плавукі а луска;
10 А ўсіх тых, у каторых няма плавукоў а лускі, ня ежча: нячыстае гэта вам.
11 Усялякую птушку чыстую ежча.
12 Але гэтых ня маеце есьці зь іх: арла, ґрыфіна а морскага арла
13 А каршуна, каршака а крачота з пародаю іх
14 А ніякага гругана з пародаю яго
15 А стравуса а сакала а чайкі а зязюлі з пародаю яе
16 А ночнае савы а савы а пугача
17 А пэлікана а морскае вароны
18 А бусла а чаплі з пародаю іх а ўдода а кажана.
19 Усі крылатыя поўзаючыя нячыстыя вам: ня ежча іх.
20 Усялякую птушку чыстую ежча.
21 Ня ежча ніякае здыхляціны; чужаземцу, каторы ў брамах тваіх, аддай яе, і ён хай есьць яе, альбо прадай чужніку; бо ты люд сьвяты ў СПАДАРА, Бога свайго. Не вары казяняці ў малаццэ маці ейнае.
22 Аддзяляй дзесяціну ад усёга прыбытку сяўбы свае, каторы прыходзе з поля што году,
23 І еж перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на тым месцу, каторае абярэць Ён, каб прабываць імені Ягонаму там, дзесяціну збожжа свайго, віннога соку свайго, і алівы свае, і першакі буйнога й драбнога статку свайго, каб ты наўчыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго ўсі дні,
24 А калі здоўжыцца табе дарога, ажно ты ня можаш несьці гэтага, бо далёка ад цябе тое месца, каторае абярэць СПАДАР, Бой твой, каб пакласьці там імя Свае, бо дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой:
25 То памяняй гэта на срэбра, і завяжы срэбра ў руццэ сваёй, і прыходзь на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой;
26 І дасі срэбра гэтае за ўсе, чаго зажадае душа твая, з буйнога й драбнога статку, віна, моцнага напітку і ўсяго, чаго сабе душа зычыла б твая; і еж там перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і весяліся ты а радзіма твая.
27 І Левіта, каторы ў брамах тваіх, не пакінь яго, бо няма яму дзелі а спадку з табою.
28 Пры канцу трох год аддзяляй усі дзесяціны прыбыткаў сваіх таго году, і кладзі іх у брамах сваіх;
29 І прыйдзе Левіт, бо яму няма дзелі а спадку з табою, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя ў брамах тваіх, і хай ядуць а сілкуюцца, каб дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой, у вусялякай рабоце рук тваіх, каторую ты будзеш рабіць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.