Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 8 Другапраўе 8 раздзел

1 Усе расказаньне, каторае я расказую табе цяпер, старайцеся спаўняць, каб вы жылі, і размнажыліся, і прышлі, і апанавалі зямлю, праз каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым.
2 І памятуй усю дарогу, каторай вёў цябе СПАДАР, Бог твой, вось ужо сорак год па пустыні, каб укарыць цябе, каб выпрабаваць цябе, каб даведацца, што ў сэрцу тваім, ці будзеш дзяржаць расказаньні Ягоныя, ці не.
3 Ён карыў цябе, і тамаваў цябе голадам, і жывіў цябе маннаю, каторай ты ня знаў і ня зналі айцове твае, каб усьвядоміць цябе, што не адным хлебам жывець чалавек, але ўсім, што выходзе з вуснаў СПАДАРА, будзе жыць чалавек.
4 Адзецьце твае ня вяла на табе, і нага твая ня похла, вось ужо сорак год.
5 І знай у сэрцу сваім, што, як чалавек зыра сына свайго, СПАДАР, Бог твой, зыра цябе.
6 Дык заховуй расказаньне СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць дарогамі Ягонымі й баяцца Яго;
7 Бо СПАДАР, Бог твой, прыводзе цябе да зямлі добрае, да зямлі цур’ёў вады, жаролаў а азёраў, што выходзяць із даліны й гары,
8 Зямлі пшонкі, ячменю, віна, фіґаў і гранатовага дзярэўя, зямлі аліўкі, алею а мёду,
9 Зямлі, у каторай безь нястачы будзеш есьці хлеб, ня будзе ніякае нястачы табе ў ёй, зямлі, у каторай камяні — зялеза, і з каторай гораў будзеш капаць медзь.
10 І будзеш есьці а сыціцца, і дабраславіш СПАДАРА, Бога свайго, на добрай зямлі, каторую Ён даў табе.
11 Сьцеражыся, каб ты не забыўся СПАДАРА, Бога свайго, не дзержачы расказаньняў Ягоных а судоў Ягоных а ўставаў Ягоных, каторыя я цяпер расказую табе;
12 Каб, як ты будзеш есьці, і насыцішся і пастановіш харошыя дамы, і як будзеш жыць у іх,
13 І як твой буйны й драбны статак, памножыцца, і срэбра а золата памножыцца ў цябе, і ўсе ў цябе памножыцца;
14 Не ўзьнялося сэрца твае, і не забыўся СПАДАРА, Бога свайго, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў;
15 Каторы вёў цябе па пустыні вялікай а страшнай, ідзе агняныя гады а скорпіёны а сухія месцы, на каторых няма вады; Каторы вытачыў табе вады із скалы гранітнае;
16 Каторы жывіў цябе на пустыні маннаю, каторае ня зналі айцове твае, каб укарыць цябе і каб выпрабаваць цябе, каб зрабіць табе дабро пры канцу тваім;
17 Дык калі скажаш у сэрцу сваім: "Мая сіла а моц рукі мае прыдбалі імне багацьце гэтае",
18 То памятуй СПАДАРА, Бога свайго, бо Ён даець табе сілу прыдбаваць багацьце, каб споўніць змову Сваю, праз каторую Ён прысягаў айцом тваім, як цяпер.
19 І будзе, калі ты чыста забудзешся СПАДАРА, Бога свайго, і пойдзеш за багамі іншымі, і будзеш служыць ім а кланяцца ім, то я сьветчу супроці вас цяпер, што вы чыста загінеце.
20 Як народы, каторыя СПАДАР губе ад віду вашага, так загінеце за тое, што не паслухаеце голасу СПАДАРА, Бога свайго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.