Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 4 Другапраўе 4 раздзел

1 І цяпер, Ізраелю, прыслухайся да ўставаў а судоў, каторых я вучу вас рабіць, каб вы былі жывы, і прышлі, і спала вам зямля, каторую СПАДАР, Бог айцоў вашых, даець вам.
2 Не дадавайце да тога, што я расказую вам, ані адыймайце ад тога, каб дзяржаць расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, каторыя я вам расказую.
3 Вочы вашы бачылі, што зрабіў СПАДАР із Ваал-Пеорам; бо кажнага чалавека, што пайшоў за Ваал-Пеорам, выгубіў СПАДАР, Бог твой, з пасярод цябе;
4 А вы, што прыліплі да СПАДАРА, Бога вашага, жывы ўсі дагэтуль.
5 Гля, я наўчыў вас уставаў а судоў, як расказаў імне СПАДАР, Бог мой, каб вы чынілі ў тэй зямлі, у каторую вы ўходзіце туды, каб апанаваць яе.
6 І заховуйце а паўніце іх; бо ў гэтым мудрасьць ваша а розум ваш перад ачыма людаў, каторыя пачуюць усі гэтыя ўставы й скажуць: "Адно гэты люд ё мудры а разумны, гэты вялікі народ";
7 Бо хто ё вялікі народ, да каторага Багі былі б такія блізкія, як СПАДАР, Бог наш, у вусім гуканьню нашым да Яго?
8 І які вялікі народ, у каторага такія справядлівыя ўставы а суды, як гэтае права, каторае я сулю вам цяпер?
9 Толькі сьцеражыся й вельмі сьцеражы душу сваю, каб табе не забыцца тых справаў, каторыя бачылі вочы твае, і каб яны не аддаліліся ад сэрца твайго ўсі дні жыцьця твайго; і ўсьведамі іх сыном сваім а сыном сыноў сваіх,
10 Праз тый дзень, як ты стаяў перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на Горыве, і як СПАДАР сказаў імне: "Зьбяры да Мяне люд, і Я ім дам пачуць словы Мае, з каторых яны навучацца баяцца Мяне ўсі дні, што яны жывуць на зямлі, і сыноў сваіх навучаць".
11 Вы дабліжыліся а сталі пад гарою, а гара гарэла цяплом аж да сэрца нябёсаў, цемнь, булак а цемрадзь.
12 І гукаў СПАДАР да вас з пасярод цяпла; голас словаў вы чулі, але абраза ня бачылі, а толькі голас.
13 І паведаміў Ён вам змову Сваю, каторую расказаў вам паўніць, дзесяць словаў, і напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах.
14 А расказаў імне СПАДАР у тым часе наўчыць вас уставаў а судоў, каб вы паўнілі іх у зямлі, да каторае вы пераходзіце, каб апанаваць яе.
15 І вельмі сьцеражыце душы свае, бо вы ня бачылі ніякага абраза таго дня, як гукаў да вас СПАДАР у Горыве з пасярод цяпла,
16 Каб вы не папсаваліся і не зрабілі сабе балвана, абраза якое-колечы хвіґуры, зразы мужчыны альбо жонкі,
17 Падобнасьці якое-колечы статчыны, каторая на зямлі, падобнасьці якое-колечы птушкі крылатае, што лётае пад нябёсамі,
18 Падобнасьці якога-колечы паўзуна на зямлі, падобнасьці якое-колечы рыбы, каторая ў водах ніжэй зямлі;
19 І каб, узьняўшы вочы на нябёсы й абачыўшы сонца, месяц а гвезды, усе войска нябёснае, цябе ня штырхнула, і не пакланіўся ім, і ня служыў ім, бо СПАДАР, Бог твой, надзяліў іх усім людзём пад усім небам.
20 А вас узяў СПАДАР і вывеў вас із горна зялезнага, зь Ягіпту, каб вы былі Яму людам спадку, як гэта цяпер.
21 І СПАДАР загневаўся на мяне з прычыны вас, і прысягаў, што я не перайду за Ёрдан і што ня ўвыйду да тае добрае зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак;
22 Бо я памру ў гэтай зямлі, я не перайду Ёрдан, а вы пярэйдзеце і апануеце тую добрую зямлю.
23 Сьцеражыціся, каб не забыцца вам змовы СПАДАРА, Бога свайго, каторую Ён учыніў із вамі, і каб не рабіць табе балваноў, абраза чаго-колечы, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой;
24 Бо СПАДАР, Бог твой, ё цяпло зьядаючае, Ён БОГ завіднік.
25 А як родзяцца ў цябе сынове а сынове сыноў, і застараецеся на зямлі, вы папсуіцеся й зробіце сабе балваны, абраз чаго-колечы, і зробіце ліха перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго, гневаючы Яго;
26 То гукаю за сьветкі супроці вас цяпер неба й зямлю, што вы нямінуча борзда загінеце ізь зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб адзяржаць яе: не прадоўжыце дні на ёй, але нямінуча загінеце.
27 І расьцяруша вас СПАДАР у людаў, і застаніцеся ў малым ліку памеж народаў, куды завядзець вас СПАДАР.
28 І будзеце там служыць багом, вырабу рук людзкіх, дзерву а каменю, каторыя ня бачаць ані чуюць, ані ядуць, ані нюхаюць.
29 Але калі будзеш шукаць стуль СПАДАРА, Бога свайго, дык знойдзеш, калі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.
30 Як будзеш у ўціску, і як нойдзе на цябе ўсе гэта ў вапошнія дні, то зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу Ягонага;
31 Бо спагадлівы Бог ё СПАДАР, Бог твой: ЁН не пакіне цябе й не загубе цябе, і не забудзецца змовы з айцамі тваімі, што Ён прысягаў ім;
32 Бо папытайся ў часоў пярэдніх, што былі перад табою, з тога дня, каторага стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад канца неба і аж да канца неба: ці бывала, як гэтая вялікая рэч, і ці чута падобная да яе?
33 Ці чуў люд голас Бога, гукаючы з пасярод цяпла, як ты чуў і жывеш?
34 Альбо ці прабаваў Бог пайсьці ўзяць сабе народ з памеж народу дазнаньнямі, знакамі а чудосамі а вайною а рукою моцнай а цаўём выцягненым а вялікімі жахамі, як усе тое, што ўчыніў вам СПАДАР, Бог ваш, у Ягіпце перад ачыма тваімі?
35 Табе дана бачыць, каб ты ведаў, што СПАДАР ё Ён Бог, няма яшчэ апрача Яго.
36 Зь неба даў Ён чуць табе голас Свой, каб зырыць цябе, і на зямлі паказаць табе вялікае цяпло Свае, і ты чуў словы Ягоныя з пасярод цяпла.
37 І затым, што Ён любіў бацькоў тваіх, і абраў патомства іхнае просьле іх, то й вывеў цябе перад відам Сваім вялікаю сілаю сваёю зь Ягіпту,
38 Каб прагнаць народы, большыя а дужшыя за цябе, ад віду твайго, увесьці цябе, даць табе зямлю іхную на спадак, як гэта цяпер.
39 Дык ведай цяпер і хіні да сэрца свайго, што СПАДАР ё Бог на небе ўгары й на зямлі далавах, і няма яшчэ апрача Яго.
40 І заховуй уставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя я расказую табе сядні, каб добра было табе а сыном тваім просьле цябе, каб ты працягнуў дні на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе назаўсёды».
41 Тады аддзяліў Масей тры месты за Ёрданом на ўсход сонца,
42 Каб уцякаў туды ўбіўца, што заб’ець прыяцеля свайго нясьведама, і ён ня быў злосьнікам ягоным ані ўчорах, ані заўчора, і каб уцёкла аднаго з гэтых местаў і жыў:
43 Бецэр на пустыні, на роўнай зямлі Рувінавай, і Рамоф у Ґілеадзе ў Ґадовай, і Ґолан у Вашане ў Манасавай.
44 І гэта права, каторае пастанавіў Масей перад сынамі Ізраелявымі;
45 Гэта сьветчаньні, уставы а суды, каторыя казаў Масей сыном Ізраелявым, па выхадзе іх ізь Ягіпту,
46 За Ёрданом на даліне супроці Веф-Пеору, у зямлі Сыгона, караля Аморэйскага, што жыў у Гэшбоне, каторага зразіў Масей із сынамі Ізраелявымі, па выхадзе іх ізь Ягіпту;
47 І спала ім зямля ягоная а зямля Оґа, караля Вашанскага, двух каралёў Аморэйскіх, каторыя за Ёрданом на ўсход сонца,
48 Ад Ароеру, каторы на беразе цур’я Арнона, і аж да гары Сырон, яна ж Гэрмон,
49 І ўся раўніна за Ёрданом на ўсход, аж да мора раўніны ля поду Пісґі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.