Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 25 Другапраўе 25 раздзел

1 Калі будзе сьпярэчка памеж людзёў, і яны дабліжацца да суду, дык хай судзяць іх, правага хай аправяць, а ліхога засудзяць.
2 І калі будзе варты біцьця ліхі, то судзьдзя хай раскажа пакласьці яго й біць перад сабою, подле ліхасьці ягонае, лікам.
3 Сорак вытняў можа біць яго, а не павяліча, каб ад павялічэньня вытняў звыш гэтага, ад шмат вытняў брат твой ня быў паніжаны перад ачыма тваімі.
4 Не затыкай пыску валу, як ён малоце.
5 Калі браты жывуць разам, і адзін ізь іх памрэць, а сына няма ў яго, то жонка памерлага ня мае выходзіць вонкі за чалавека чужога, але дзевер ейны мае ўвыйсьці да яе а ўзяць яе сабе за жонку а жыць ізь ёю, як дзевер.
6 І будзе, што пяршак, каторага яна народзе, установе імя брата ягонага памерлага, каб ня было сьцерта імя ягонае ў Ізраелю.
7 Калі ж не захоча тый чалавек узяць браціху сваю, то браціха ягоная ўзыйдзе да брамы, да старцоў, і скажа: "Адмовіўся дзевер мой устанавіць імя брата свайго ў Ізраелю, ня хоча жаніцца з імною, як дзевер";
8 Тады гукнуць яго старцы места ягонага і будуць умаўляць; і калі ён стане й скажа: "Не хачу ўзяць яе";
9 То дабліжыцца браціха ягоная да яго на ачох старцоў, і здыйме бот ягоны з нагі ягонае, і плюне ў від ягоны, і адкажа, і скажа: "Гэтак робяць із чалавекам, каторы ня будуе дому брату свайму".
10 І назавуць імя ягонае ў Ізраелю: "Дом разутага".
11 Як б’юцца мяжсобку мужчыны, чалавек і брат ягоны, і жонка аднаго дабліжыцца, каб уратаваць мужа свайго з рук б’ючага яго, і выцягнуўшы руку сваю, схопе яго за сарамаценьне;
12 Дык адсячы руку ейную; хай не пажалее вока твае.
13 Хай ня будзе ў мяху тваім дваякіх камянёў, вялікі й малы.
14 Хай ня будзе ў доме тваім дваякая ефа, вялікая й малая.
15 Вага дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, мера дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе;
16 Бо агідны перад СПАДАРОМ, Богам тваім, кажны робячы няпраўду.
17 Памятуй, што зрабіў табе Амалік на дарозе, як выйшлі зь Ягіпту;
18 Як ён пераняў цябе на дарозе, і пабіў усіх млявых адзаду цябе, як ты здарожыўся а прыстаў, і не пабаяўся ён Бога.
19 І будзе, як СПАДАР, Бог твой, супакое цябе ад усіх варагоў тваіх навокал зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб апанаваць яе, вытры памятку Амаліка з пад нябёсаў, не забудзься.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 25 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.