Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 33 Другапраўе 33 раздзел

1 І во дабраславенства, каторым Масей, чалавек Божы, дабраславіў сыноў Ізраелявых перад сьмерцю сваёю;
2 І ён сказаў: «СПАДАР прышоў із Сынаю, узышоў ім із Сэіру, зазьзяў з гары Парану і йшоў зь дзесяцьма тысячамі сьвятых; з правае рукі Ягонае цяпло права.
3 Запраўды Ён любе люды; усі сьвятыя Ягоныя ў руццэ Тваёй, і яны палі ніцма да ног Тваіх, каб адзяржаць із словаў Тваіх».
4 Права расказаў нам Масей, спадак грамадзе Якававай.
5 І ён быў кароль Ешуруна, як зьбіраліся галавы люду Ізраеля, разам усі плямёны Ізраелявы.
6 «Хай жывець Рувін і хай не памірае, і хай ня будуць сьмяротныя ягоныя лічаныя».
7 А гэта празь Юду; і сказаў: «Пачуй, СПАДАРУ, голас Юдзін, і да люду Свайго прывядзі яго; рук ягоных досыць яму і памачніком супроці варагоў ягоных Ты будзь».
8 І празь Лева сказаў: «Тумім твае а Урым твае на набожным мужу тваім, каторага Ты прабаваў у Масе, з каторым Ты сьперачаўся ля водаў Мерывы,
9 Каторы кажа айцу свайму а маці сваёй: "Я іх ня бачыў", і братоў сваіх не пазнаў, і сыноў сваіх ня знае; бо яны словы Твае заховуюць і змову Тваю дзяржаць,
10 Вучаць судоў Тваіх Якава і права Твайго Ізраеля, кладуць кадзіла перад ноздрамі Тваімі і ўсепаленьне на аброчнік Твой.
11 Дабраслаў, СПАДАРУ, сілу ягоную, а работу рук ягоных Ты зыч сабе, зламі сьцёгны паўсталых на яго й ненавідзячых яго, каб яны не маглі стаяць».
12 Веняміну сказаў: «Любы СПАДАРУ будзе жыць у яго бясьпечна; апякуецца ім увесь дзень, і памеж плеч Ягоных супачыне».
13 І Язэпу сказаў: «Хай дабраславе СПАДАР зямлю ягоную дарагімі рэчмі неба, расою й бяздоньня, далавах ляжачага,
14 І дарагімі пладамі сонца, і дарагімі рэчмі месяцаў,
15 Найгалаўнейшымі рэчмі старавечных гораў, і дарагімі рэчмі вечных узгоркаў,
16 І дарагімі рэчмі зямлі й таго, што напаўняе яе. Зычлівасьць Таго, што жыў у кусьце, хай прыйдзе на галаву Язэпаву і на цемя адлучанага ад братоў ягоных.
17 Слава ягоная, як першароднага бычка, і рогі ягоныя, як рогі буйлы, імі збадзець ён народы разам аж да канца зямлі: гэта дзесяткі тысячаў Яхрэмавых і гэта тысячы Манасавы».
18 І Завулону сказаў: «Весяліся, Завулоне, у выхадах сваіх, і Іссасхару, у буданох сваіх.
19 Люды на гару згукаюць яны, там абракаюць аброкі справядлівасьці, бо яны ссуць вялізарнае багацьце мора й скарбы, схаваныя ў пяску».
20 І Ґаду сказаў: «Дабраславёны, хто пашырыў Ґада. Ён, як леў, супачывае і разрывае плячо і нават цемя.
21 Ён выглядзеў сабе першую часьць, бо там захаваў правадаўца дзель яму, і прышоў із князьмі люду, і справядлівасьць СПАДАРОВУ споўніў, і суды ягоныя з Ізраелям».
22 І Дану сказаў: «Дан, як левянё, што выбягае з Вашану».
23 І Неффаліму сказаў: «Неффалім досыць мае зычлівасьці й поўны дабраславенства СПАДАРОВАГА; захад і паўдня адзяржыш».
24 І Ашэру сказаў: «Дабраславеншы за сыноў Ашэр; ён будзе мець зычлівасьць у братоў сваіх і занура ў валіву нагу сваю.
25 Вобуй твой зялеза а медзь; як дні твае, сіла твая.
26 Нямаш Бога падобнага да Ешуруновага, едзе на нябёсах на помач табе, у вялікасьці сваёй на булакох.
27 Прыстаньня Бог вечны, і далоўям тваім вечныя плячукі Ягоныя; і Ён пражанець варагоў ад віду твайго, і скажа: "Губі".
28 І жыў Ізраель бясьпечна адзінотны, жарало Якава на зямлі збожжа а віннога соку, нават нябёсы ягоныя крапіць будуць расу.
29 Шчасьлівы ты, Ізраелю! хто падобны да цябе, людзе выбаўлены СПАДАРОМ, Каторы шчыт помачы твае, і Каторага меч вялічча твае. Варагі твае паддаюцца табе, і ты на вышынях іхных топчаш іх».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 33 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.