Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 29 Другапраўе 29 раздзел

1 Гэта словы змовы, каторую СПАДАР расказаў Масею зрабіць із сынамі Ізраелявымі ў зямлі Моаўскай, апрача змовы, каторую СПАДАР зрабіў ізь імі на Горыве.
2 І згукаў Масей усяго Ізраеля, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсе, што зрабіў СПАДАР перад ачыма вашымі ў зямлі Ягіпецкай Фараону а ўсім слугам ягоным а ўсёй зямлі ягонай:
3 Тыя вялікія дазнаньні, каторыя бачылі вочы вашы, знакі а чудосы вялікія тыя;
4 Але ня даў вам СПАДАР сэрца, каб цяміць, і ачоў, каб бачыць, і вушоў, каб чуць, дагэтуль.
5 І вадзіў сорак год па пустыні, і адзецьці вашы на вас ня зьвялі, і вобуй твой ня зьвяў на назе тваёй.
6 Хлеба вы ня елі, і віна а напітку хмельнага ня пілі, каб вы ведалі, што Я СПАДАР, Бог ваш.
7 І вы прышлі на месца гэтае, і выступіў Сыгон, кароль Гэшбонскі, і Оґ, кароль Вашанскі, на пярэймы нам на вайну, і мы іх пабілі,
8 І мы ўзялі зямлю іхную, і аддалі яе на спадак Рувінам а Ґадам а палавіцы плямені Манасавага.
9 Дзяржыце ж словы змовы гэтае, і паўніце іх, каб вам мець дасьпех у вусім, што будзеце рабіць.
10 Усі вы цяпер стаіце перад відам СПАДАРА, Бога свайго, галавы плямёнаў вашых, старцы вашы, ураднікі вашы, усі мужы Ізраелявы,
11 Дзецяняты вашы, жонкі вашы і чужаземец твой, што сярод табару твайго, ад секача дроў тваіх да сіляча вады твае,
12 Каб увыйсьці табе ў змову СПАДАРА, Бога свайго, і ў прысягу Яго, каторую СПАДАР, Бог твой, чыне з табою сядні,
13 Каб пастанавіць цябе цяпер сабе за люд, і Ён будзе табе Богам, як Ён казаў табе й як прысягаў айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву.
14 І не з аднымі толькі вамі я ўчыню гэтую змову й гэтую прысягу,
15 Але як із тымі, каторыя цяпер тут із намі стаяць перад відам СПАДАРА, Бога нашага, так і з тымі, каторых няма тут із намі цяпер;
16 Бо вы ведаеце, як мы жылі ў зямлі Ягіпецкай, і як мы праходзілі пасярод народаў, пераз каторыя вы прайшлі,
17 І бачылі агіды іхныя й балваны іхныя, дзярвяныя й каменныя, срэбныя й залатыя, каторыя ў іх.
18 Каб ня было памеж вас мужчыны або жонкі, або радзімы, або плямені, каторага сэрца адхінулася б цяпер ад СПАДАРА, Бога нашага, каб хадзіць служыць багом тых народаў, каб ня было памеж вас караня, што родзе жоўць а палын;
19 І калі б было, што, як пачуеш словы кляцьбы гэтае, то дабраславіш у сэрцу сваім, кажучы: "Супакой будзе імне, хоць бы хадзіў подле ўпорлівасьці сэрца свайго", каб знішчыць таго, што напіўшыся, і ўсьмяглага.
20 Ня будзе зычыць СПАДАР дараваць яму, але тады задыміцца гнеў СПАДАРА й завісьць Яго на такога чалавека, і будзе цікаваць на яго ўся кляцьба, напісаная ў гэтай кнізе, і вытра СПАДАР імя ягонае з пад нябёсаў;
21 І аддзеле яго СПАДАР на ліха ад усіх плямёнаў Ізраелявых, подле ўсіх кляцьбаў змовы, напісаных у гэтай кнізе права гэтага.
22 І скажа апошні род, дзеці вашыя, што будуць просьле вас, і чужаземец, што прыйдзе ізь зямлі далёкае, абачыўшы болькі зямлі гэтае й хваробы, каторымі заразе яе СПАДАР:
23 "Серка а соль, пажарышча — уся зямля; не засяецца й ня родзе яна, і ня ўзыйдзе зь яе ніякая трава, як па выгубленьню Содомы, Ґоморы, Адмы а Сэвоіму, каторыя вывярнуў СПАДАР у гневе Сваім а ў вабурэньню сваім";
24 І скажуць усі народы: "За што СПАДАР так учыніў з гэтаю зямлёю? які вялікі гэты гіж гневу Ягонага!"
25 І скажуць: "За тое, што яны пакінулі змову СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, каторую Ён учыніў зь імі, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае,
26 І пайшлі й пачалі служыць іншым багом, і кланяцца ім, багом, каторых яны ня зналі, і каторых Ён ня ўдзяліў ім,
27 Узгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на зямлю гэтую, каб навесьці на яе ўсю кляцьбу, напісаную ў гэтай кнізе;
28 І вырваў іх СПАДАР ізь зямлі іхнае ў гневе, пале і ў вялікім абурэньню, і кінуў іх на іншую зямлю, як цяпер".
29 Тайныя належаць СПАДАРУ, Богу нашаму, а яўныя нам а сыном нашым аж навекі, каб мы паўнілі ўсі словы права гэтага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 29 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.