Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 10 Другапраўе 10 раздзел

1 Гэнага часу сказаў імне СПАДАР: "Вычашы сабе дзьве табліцы, каменныя, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару, і зрабі сабе дзярвяную скрыню;
2 І Я напішу на табліцах тыя словы, каторыя былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў; і палажы іх у скрыню".
3 І зрабіў я скрыню зь дзерва акацы, і вычасаў дзьве каменныя табліцы, як першыя, і ўзышоў на гару, і дзьве гэтыя табліцы ў руццэ маёй.
4 І напісаў Ён на табліцах, як было напісана ўперад, тыя дзесяць словаў, каторыя СПАДАР казаў вам на гары з пасярод цяпла ў дзень збору, і аддаў іх СПАДАР імне.
5 І абярнуўся я, і зышоў з гары, і паклаў табліцы ў скрыню, каторую я зрабіў, і яны там былі, як расказаў імне СПАДАР.
6 І сынове Ізраелявы крануліся зь Беероф Бене-Яакану да Мозэры; там памер Аарон і пахаваны там, і пачаў сьвятарстваваць сын ягоны Елеазар замест яго.
7 Стуль крануліся да Ґудґоды, з Ґудґоды да Ётвафы, да зямлі, ідзе цур’і водаў.
8 Гэнага часу аддзяліў СПАДАР плямя Левага, каб насіць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, станавіцца перад СПАДАРОМ, служыць Яму й дабраславіць імям Ягоным аж дагэтуль.
9 Затым ня было Левіту дзелі а спадку з братамі ягонымі: Сам СПАДАР ё спадак ягоны, як казаў яму СПАДАР, Бог твой.
10 І я стаяў на гары, як і першыя дні, сорак дзён і сорак ночаў, і паслухаў мяне СПАДАР таксама тым разам; і не захацеў СПАДАР загубіць цябе.
11 І сказаў СПАДАР імне: "Устань, пайдзі, краніся перад людам; і няхай яны пойдуць і апануюць зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім".
12 А цяпер, Ізраелю, чаго СПАДАР, Бог твой, вымагае ў цябе? Таго толькі, каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, хадзіў усімі дарогамі Ягонымі, і любіў Яго, і служыў СПАДАРУ, Богу свайму, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае,
13 Каб дзяржаў расказаньні СПАДАРА й уставы Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб табе было добра.
14 Вось, у СПАДАРА, Бога твайго, неба а нябёсы нябёсаў, зямля й усе, шго на ёй;
15 Толькі айцоў тваіх зычыў СПАДАР палюбіць, і абраў насеньне іхнае просьле іх, вас, з усіх народаў, як цяпер.
16 Дык абрэжча канцавую скурку сэрца вашага і завыйкі вашы не каляньце наперад,
17 Бо СПАДАР, Бог ваш, Ён Бог багоў і Спадар спадароў, БОГ вялікі, дужы а страшны, Каторы не зважае на асобы і не бярэць лапаноў,
18 Каторы робе суд сіраце а ўдаве, і любе чужаземца, каб даць яму хлеб а адзежу.
19 І любіце чужаземца, бо вы былі чужаземцамі ў зямлі Ягіпецкай.
20 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, Яму служы, і да Яго прыліпні, і Ягоным імям прысягай.
21 Ён хвала твая й Ён Бог твой, Каторы ўчыніў з табою тыя вялікія а страшныя справы, каторыя бачылі вочы твае.
22 У семдзясят душах зышлі бацькі твае да Ягіпту, а цяпер учыніў цябе СПАДАР, Бог твой, лікам як гвезды нябёсныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.