Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 26 Другапраўе 26 раздзел

1 І будзе, як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і апануеш яе, і аселішся ў ёй;
2 То вазьмі зь першых усіх пладоў зямлі, каторыя ты адзяржыш ізь зямлі свае, што СПАДАР, Бог твой, даець табе, і пакладзі ў сутнік, і пайдзі на тое месца, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, каб прабывала там імя Ягонае;
3 І прыйдзі да сьвятара, каторы будзе тых дзён, і скажы яму: "Асьвятчаю сядні СПАДАРУ, Богу свайму, што я ўвыйшоў у тую зямлю, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом нашым даць нам".
4 І возьме сьвятар сутнік із рукі твае, і паложа яго перад аброчнікам СПАДАРА, Бога твайго.
5 Ты ж адказуй а скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім: "Ацец мой, Арамлянін гінучы, зышоў да Ягіпту, і асяліўся там із малым лікам людзёў, і стаўся там ізь яго народ вялікі, дужы а чысьлены;
6 І блага абходзіліся з намі Ягіпцяне, і ўціскалі нас, і накладалі на нас цяжкія работы;
7 І галасілі мы да СПАДАРА, Бога айцоў нашых, і пачуў СПАДАР голас наш, і абачыў гароту нашу, цяжкія працы нашы й уціскі нашы;
8 І вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою дужою а цаўём выцягненым, вялікім жахам а знакамі а чудосамі,
9 І прывёў нас на месца гэтае, і даў нам зямлю гэтую, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд.
10 І цяпер вось, я прынёс першыя плады зямлі, каторыя Ты, СПАДАРУ, даў імне". І палажы іх перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і пакланіся перад СПАДАРОМ, Богам сваім,
11 І весяліся з усёга дабра, каторае СПАДАР, Бог твой, даў табе а дому твайму, ты а Левіт, і чужаземец, каторы будзе ў цябе.
12 Як ты скончыш аддзяляць усі дзесяціны прыбытку свайго трэйцяга году, году дзесяцінаў, і аддасі Левіту, чужаземцу, сіраце а ўдаве, і будуць яны есьці ў брамах тваіх, і сыціцца;
13 То скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім: "Я сусім чыста вынес сьвятасьць із дому і таксама даў подле ўсіх расказаньняў Тваіх, каторыя Ты расказаў імне; я ня выступіў з расказаньняў Тваіх і не забыўся.
14 Я ня еў зь яе ў смутку сваім, ані ўзяў зь яе ў нечысьціні, ані даваў зь яе на Дзяды: я слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, рабіў подле ўсёга, што Ты расказаў імне.
15 Глянь далоў ізь сьвятога месцабыцьця Свайго, зь нябёс, і дабраслаў люд Свой, Ізраеля, і зямлю, каторую Ты даў нам, як Ты прысягаў айцом нашым, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд".
16 Гэтага дня СПАДАР, Бог твой, расказуе табе паўніць уставы гэтыя а суды: дзяржы а паўні іх усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.
17 СПАДАРУ сказаў ты цяпер, каб Ён быў тваім Богам, і каб хадзіць табе дарогамі Ягонымі й паўніць уставы Ягоныя а расказаньні Ягоныя а суды Ягоныя, і слухаць голасу Ягонага.
18 І СПАДАР урочыста сказаў табе гэтага дня, каб ты быў собскім людам Ягоным, як Ён казаў табе, каб ты дзяржаў усі расказаньні Ягоныя,
19 І што Ён дасьць табе быць вышэй за ўсі народы, каторыя Ён стварыў, у славе славутнасьці а харашыні, і каб табе быць сьвятым людам у СПАДАРА, Бога свайго, як Ён сказаў».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 26 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.