Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 30 Другапраўе 30 раздзел

1 І будзе як насьпее цябе ўсе гэта дабраславенства й улегцыменьне, каторыя я выклаў табе, і ты прымеш іх да сэрца свайго сярод усіх народаў, куды выпіхнуў цябе СПАДАР, Бог твой;
2 І зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу ягонага подле ўсёга, што Я расказую табе цяпер, ты а сынове твае з усёга сэрца свайго і з усяе душы свае;
3 То зьверне СПАДАР, Бог твой, паланеньне твае, і зжаліцца над табою, і ўзноў зьбярэць цябе з усіх народаў, куды рассыпаў цябе СПАДАР, Бог твой.
4 Хоць бы ты быў выпіхнены аж да канца неба, і стуль зьбярэць цябе СПАДАР, Бог твой, і стуль возьме цябе,
5 І прывядзець цябе СПАДАР, Бог твой, да зямлі, каторую дзяржалі айцове твае, і адзяржыш яе ў дзяржаньне, і добра зьдзее табе, і размножа цябе болей за айцоў тваіх;
6 І абрэжа СПАДАР, Бог твой, сэрца твае а сэрца насеньня твайго, каб ты любіў СПАДАРА, Бога свайго, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, каб жыць табе.
7 І дасьць СПАДАР, Бог твой, усі кляцьбы гэтыя на варагоў тваіх і ненавідзячых цябе, каторыя перасьледавалі цябе.
8 А ты зьвернешся й будзеш слухаць голасу СПАДАРА й паўніць усі расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер.
9 І перапоўне цябе СПАДАР, Бог твой, у ўсялякай рабоце рук тваіх, у плодзе жывата твайго, у плодзе статку твайго, у плодзе зямлі твае на дабро, бо ізноў радавацца будзе СПАДАР ізь цябе, на дабро, як Ён радаваўся з айцоў тваіх,
10 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, напісаныя ў гэтай кнізе права, калі зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.
11 Бо расказаньне гэтае, каторае я расказую табе цяпер, ня лішне дзіўное табе і не далёка яно.
12 Не на небе яно, каб казаць: "Хто ўзышоў бы дзеля нас на неба, і прынёс бы яго нам, і даў нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?"
13 І не за морам яно, каб казаць: "Хто перайшоў бы нам за мора, і ўзяў бы яго вам, і даў бы нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?"
14 Але вельма блізка да цябе слова гэтае: у вуснах тваіх і ў сэрцу тваім, каб паўніць яго.
15 Глянь, я паклаў перад табою сядні жыцьцё а дабро, і сьмерць а ліха,
16 У тым, што я расказую табе сядні — любіць СПАДАРА, Бога свайго, хадаіць па дарогах Ягоных і паўніць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя а суды Ягоныя: і будзеш жыць а мнажыцца, і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, на зямлі, да каторае ты прыходзіш, каб апанаваць яе.
17 Калі ж адвернецца сэрца твае, і ня будзеш слухаць, і адхінешся, і будзеш кланяцца іншым багом, і будзеш служыць ім;
18 То я агалашаю вам сядні, што вы напэўна загінеце, і не працягнеце дзён на зямлі, да каторае пераходзіш перазь Ёрдан, каб увыйсьці туды, каб апанаваць яе.
19 За сьветкі перад вамі гукаю сядні неба й зямлю: жыцьцё й сьмерць паклаў я перад табою, дабраславенства й кляцьбу. Абяры жыцьцё, каб жыў ты а насеньне твае,
20 Каб любіў СПАДАРА, Бога свайго, каб слухаў голасу й каб ліп да Яго; бо Ён жыцьцё твае й даўжыня дзён тваіх, каб жыць табе на зямлі, каторую СПАДАР прысягнуў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 30 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.