Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 32 Другапраўе 32 раздзел

1 «Нахініце вуха, нябёсы, я буду гукаць; і слухай, зямля, словы вуснаў маіх.
2 Закапае, як дождж, навука мая, як раса, ападзець мова мая, як брызок на зяленіва, як спорны дождж на траву.
3 Бо імя СПАДАРОВА выхваляю; уздайце вялічча Богу нашаму.
4 Ён скала, Ягоныя справы дасканальныя, бо ўсі дарогі Ягоныя справядлівыя. Бог верны і без бяспраўя; справядлівы а шчыры Ён.
5 Ён папсаваўся перад Ім, яны ня дзеці Ягоныя подле сваіх ганаў, крутадушнае а хвальшывае пакаленьне.
6 Ці гэта ўздасьце вы СПАДАРУ, людзе шалёны а нямудры? Ці ня Ён бацька твой, прыдбаў цябе? Ён учыніў цябе і ўладзіў цябе.
7 Успомні дні вечныя, уцям гады роду за родам; папытайся ў вайца свайго, і ён паведаме табе, старых сваіх, і яны скажуць табе.
8 Як Навышні даваў дзелі народам і аддзяляў сыноў людзкіх, прызначыў граніцы народаў подле ліку сыноў Ізраелявых;
9 Бо дзель СПАДАРОВА люд Ягоны; Якаў павароз дзелі Ягонае.
10 Ён знайшоў яго ў зямлі пустыннай, у сьцепе выючае дзічы; ён абводзіў яго, навучаў яго, сьцярог яго, як зрэнка вока свайго.
11 Як арліца будзе гняздо свае, пырхае над арлянятамі сваімі, распушчае крылы свае, бярэць іх, носе іх на канцох крылаў сваіх;
12 Так СПАДАР Сам адзін вадзіў яго, і няма зь Ім чужога бога.
13 Ён узьвёў яго на вышыні зямлі, карміў яго пладамі палёў, і паіў яго мёдам із скалы, і аліваю зь цьвярдое скалы,
14 Маслам каровім а малаком авячым а тукам баранчыкаў а бараноў вашанскіх а казлоў з тукам зярнят пшонных, і вінную кроў ты піў ня зьмешаную.
15 І ўеўся Ешурун, і брыкаўся, растаўсьцеў, аброс тукам і стаў гладкі; і пакінуў Ён Бога, Каторы ўчыніў яго, і ўлегцы замеў скалу спасеньня свайго.
16 Чужымі прывялі Яго да завісьці, агідамі разгневалі Яго.
17 Абракалі дзяблам, ня Богу, багом, каторых яны ня зналі, новым, што прышлі з блізіні, каторых не баяліся айцове вашыя.
18 Скалу, каторая радзіла цябе, ты ня помнеў, і забыўся Бога, што стварыў цябе.
19 І абачыў СПАДАР, і ўлегцы замеў за квеленьне Яго сынамі а дачкамі сваімі.
20 І сказаў: "Схаваю від Свой ад іх, абачу, які будзе канец іх, бо яны род вельма крутадушны, дзеці, у каторых няма вернасьці.
21 Яны ўквялілі Мяне да завісьці тым, што ня ё Бог, пустынёй сваёй зьнемарасьцілі Мяне: і Я ўквялю іх да завісьці тымі, што ня люд, народам шалёным Я ўзлую іх;
22 Бо цяпло ўгарэлася ў гневе Маім, пячэць аж да найніжшае пеклы, і зьесьць зямлю а плады яе, і запале поды гораў.
23 І зьбяру на іх ліха, і стрэлы мае ўсі выстралю на іх;
24 Будуць высілены голадам і выгублены гаручкаю, гаркім вынішчэньням; і пашлю на іх зубы зьвяроў з атрутаю поўзаючых у пыле.
25 Звонку іх будзе бязьдзетніць меч, а з нутра жах, таксама маладзёна, таксама дзеўку, і ссучага разам із чалавекам сівым.
26 Я сказаў бы: ’Аддзьмухну іх, і зраблю канец памятцы іх сярод людзёў’,
27 Калі б ня гневу непрыяцеля Я сьцярогся, каб не пазналі варагі ягоныя, каб не сказалі: ’Нашая рука высокая, і не СПАДАР зрабіў усе гэта’";
28 Бо яны народ, каторы згубіў раду, і няма зразуменьня ў іх.
29 О, калі б яны былі мудрыя, яны зразумелі б гэта й уважалі б на свой апошні канец!
30 Як бы мог адзін гнацца за тысячай і два гналі дзесяць тысячаў, калі б скала іхная яе прадала іх, і СПАДАР не запер іх!
31 Бо ня як скала наша, скала іхная, і варагі нашы судзьдзі ў гэтым.
32 Бо зь вінное розкі содомскае іхная вінная розка і з палеў ґоморскіх, бо ягады іхныя — ягады жоўці, гранкі іхныя гаркія ў іх;
33 Атрута смокаў віно іхнае і лютая атрута найядавітшых гадаў.
34 "Ці не схавана гэта ў Мяне? не запячатавана ў сховах Маіх?
35 У Мяне помста й надгарода, упару, як захістаецца нага іхная; бо блізкі дзень загубы іх, і борзда настане прыгатаванае ім".
36 Бо СПАДАР будзе судзіць люд Свой, і над слугамі сваімі зжаліцца; бо Ён абача, што рука іхная скволела, і ня стала ані ўвязьненых, ані засталых.
37 Тады скажа СПАДАР: "Дзе багі ягоныя, скала, на каторую ён спадзяваўся,
38 Каторыя ядалі тук аброкаў іхных, півалі віно ўзьліваньняў іхных? Хай яны паўстануць і памогуць вам, хай будуць вам абаронаю.
39 Бачыце цяпер, што гэта Я, Я — і няма Бога, апрача Мяне; Я забіваю й ажыўляю, Я раню і Я ўздараўляю; і ніхто ня збаве ад рукі Мае.
40 Бо Я падыйму да нябёс руку Сваю й кажу: "Жыву Я на векі!’
41 Як найстру зіхацеючы меч Свой, і рука Мая схопе суд, то аддам помстаю варагом Сваім і ненавідзячым Мяне адплачу.
42 Упаю крывёй стрэлы Свае, і меч Мой будзе жэрці мяса, упаю крывёй забітых а палоненых і з галавы начэльнікаў ворага".
43 Весяліцеся, народы, зь людам Ягоным, бо кроў слугаў Сваіх ён помсьце, і помсту аддасьць варагом Сваім, і залашчыцца да зямлі Свае — люду Свайго».
44 І прышоў Масей, і гукаў усі словы песьні гэтае ў вушы люду, ён а Гошуа Нунянок.
45 І скончыў Масей гукаць усі словы гэтыя ўсяму Ізраелю,
46 І ён сказаў ім: «Палажыце сэрца вашае на ўсі словы, каторыя я сьветчу вам цяпер, каб расказаць іх дзяцём сваім, каб яны рупіліся паўніць усі словы права гэтага;
47 Бо гэта, ня пустое вам; але гэта жыцьцё вашае, і гэтым вы прадоўжыце дні на тэй зямлі, да каторае вы пераходзіце гэты Ёрдан, каб апанаваць яе».
48 І гукаў СПАДАР Масею таго самага дня, і сказаў:
49 «Узыйдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нево, каторая ў зямлі Моаўскай, што перад Ерыхонам, і глянь ня зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым у дзяржаньне;
50 І памры на гары, на каторую ты ўзыйдзеш, і будзеш прылучаны да люду свайго, як памер Аарон, брат твой, на гары Гор, і быў прылучаны да люду Свайго,
51 За тое, што вы ізрадзілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых ля водаў Мэрывы ў Кадэшу, на пустыні Цын, за тое, што вы не пасьвяцілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых.
52 А насупроці ты абачыш зямлю, але туды ня ўвыйдзеш, у зямлю, каторую Я даю сыном Ізраелявым».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 32 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.