Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 6 Другапраўе 6 раздзел

1 І гэта расказаньне, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог ваш, наўчыць вас рабіць у зямлі, да каторае вы пераходзіце туды, каб апанаваць яе;
2 Каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, каб дзяржаў усі ўставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе а сыну твайму а сыну сына твайго на ўсі дні жыцьця твайго, і каб працягнуліся дні твае.
3 Дык слухай, Ізраелю, і заховуй, каб паўніць, каб табе было добра, і каб вы вельмі размнажыліся, як казаў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе, у зямлі, што цячэць малаком а мёдам.
4 Слухай, Ізраелю: СПАДАР, БОГ наш, СПАДАР адзін.
5 І любі СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім, і ўсёй душою сваёй, і ўсёй сілаю сваёй.
6 І хай будуць словы гэтыя, каторыя я расказую табе цяпер, на сэрцу тваім.
7 І рупатліва вучы іх дзеці свае, і гукай празь іх, седзячы ў доме сваім, і йдучы дарогаю, і кладучыся, і ўстаючы.
8 І завяжы іх на знак на руку сваю, і будуць як начэльнік памеж аччу твайго,
9 І напішы іх на вушакох дому свайго і брамах сваіх.
10 І будзе, як увядзець цябе СПАДАР, Бог твой, у тую зямлю, каторую Ён прысягаў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку, а Якаву, каб даць табе вялікія а харошыя месты, каторых ты не будаваў,
11 І дамы, напоўненыя ўсялякім дабром, каторых ты не напаўняў, і студні, высечаныя, каторых ты не высякаў, і вінішчы а аліўнікі, каторых ты не садзіў, і будзеш есьці й пад’ясі;
12 Сьцеражыся, каб ты не забыўся СПАДАРА, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў.
13 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, і Яму служы, і імям Ягоным прысягай.
14 Ня йдзіце за іншымі багамі, з багоў тых людаў, каторыя наўкола вас;
15 Бо БОГ завідны СПАДАР, Бог твой, Каторы сярод цябе, каб не ўзгарэўся гнеў СПАДАРА, Бога твайго, на цябе, і ня выгубіў Ён цябе зь віду зямлі.
16 Не спакушайце СПАДАРА, Бога свайго, як вы спакушалі Яго ў Масе.
17 Цьверда дзяржыце расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, а сьветчаньні ягоныя а ўставы ягоныя, каторыя Ён расказаў табе.
18 І рабі справядлівае а добрае перад ачыма СПАДАРА, каб добра табе было, і каб ты ўвыйшоў, і спала табе добрая зямля, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом тваім,
19 Каб Ён выпіхнуў усіх варагоў тваіх ад віду твайго, як казаў СПАДАР.
20 Калі папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: "Што за сьветчаньні, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог наш, нам?"
21 То скажы сыну свайму: "Слугамі былі мы ў Фараона ў Ягіпце, і вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою моцнай,
22 І даў СПАДАР знакі а чудосы вялікія й ліха ў Ягіпце на Фараона а на ўвесь дом ягоны перад ачыма нашымі;
23 А нас вывеў, каб прывесьці нас, каб даць нам зямлю, праз каторую прысягаў айцом нашым.
24 І расказаў нам СПАДАР паўніць усі ўставы гэтыя, каб мы баяліся СПАДАРА, Бога свайго, на дабро нам усі дні, каб захаваць наша жыцьцё, як і цяпер.
25 І справядлівасьцю будзе нам, калі мы будзем рупіцца паўніць усе расказаньне гэтае перад відам СПАДАРА, Бога свайго, як Ён расказаў нам".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.