Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 19 Другапраўе 19 раздзел

1 Як выгубе СПАДАР, Бог твой, народы, каторых зямлю даець табе СПАДАР, Бог твой, і ты будзеш спадкаемцам іх, і аселішся ў местах іхных а дамох іхных;
2 Тады аддзялі сабе тры месты сярод зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне.
3 Пракладзі сабе дарогу і падзялі на тры часьці ўсю граніцу зямлі сваей, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак; і будзе, каб уцякаў туды кажны ўбіўца.
4 І во ў якой справе ўбіўца можа ўцякаць туды й застацца жывы: хто заб’ець прыяцеля свайго нясьведама, і ён ня быў ворагам яму ўчорах а заўчора;
5 Хто пойдзе з прыяцелям сваім да лесу сячы дзервы, і размахнецца рука ягоная ізь сякіраю, сьсячы дзерва, і сякіра ссунецца з тапарышча, і луча ў прыяцеля, і ён памрэць; такі хай уцячэць да аднаго зь местаў тых, і застанецца жывы;
6 Каб не пагнаўся за ўбіўцам помсьнік за кроў, бо ўзгарэлася сэрца ягонае, і не насьпеў яго, калі далёка будзе дарога, і не забіў яго, прымеж тога як ён ня мае быць засуджаны на сьмерць, бо ня быў ворагам яму ўчорах а заўчора.
7 Затым Я й расказаў табе, кажучы: "Тры месты аддзялі сабе".
8 І як пашыра СПАДАР, Бог твой, граніцы твае, як Ён прысягаў айцом тваім, і дасьць табе ўсю зямлю, каторую Ён сказаў, што дасьць айцом тваім,
9 Калі ты будзеш дзяржаць усе гэтае расказаньне, каторае Я расказую табе цяпер, каб паўніць яго, любіць СПАДАРА, Бога свайго, і хадзіць дарогамі Ягонымі ўсі дні, дык дадасі яшчэ тры месты да гэтых трох местаў,
10 І каб не разьлівалася кроў нявіннага сярод зямлі твае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і каб ня было на табе крыві.
11 Але калі будзе хтось вораг прыяцелю свайму, і будзе цікаваць на яго, і паўстане на яго, і сьмяротна паб’ець яго, і тый памрэць, і ўцячэць да аднаго зь местаў гэтых;
12 То пашлюць старцы места таго, і возьмуць яго стуль, і аддадуць яго ў рукі помсьніка за кроў, і ён памрэць.
13 Хай не пашчаджае яго вока твае; і выкарані кроў нявіннага з Ізраеля, і будзе табе добра.
14 Ня ўзрушай мяжы прыяцеля свайго, каторую правялі першыя на спадку тваім, што дастаўся табе ў зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне.
15 Хай ня стане адна сьветка супроці людзіны супроці якога бяспраўя, супроці якога грэху, у такім грэху, каторым грэшаць: подле вуснаў дзьвюх сьветак альбо подле вуснаў трох сьветак адбудзецца справа.
16 Калі выступе супроці людзіны сьветка місьцюк, сьветчачы праз адступніцтва;
17 Дык хай стануць абодва гэтыя чалавекі, каторыя правуюцца, перад СПАДАРОМ, перад сьвятарамі а перад судзьдзямі, што будуць тых дзён,
18 І хай старэнна прасочаць судзьдзі, і вось, хвальшывая сьветка сьветчыла хвальшыва, сьветчачы супроці брата свайго,
19 Дык зрабіце яму тое, што ён маніўся зрабіць брату свайму; і выкарані ліха з пасярод сябе.
20 І засталыя пачуюць, і будуць баяцца, і ня будуць болей паўтраць такога ліха сярод цябе.
21 І хай не пашчаджае вока твае: душа за душу, вока за вока, зуб за зуб, рука за руку, нага за нагу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 19 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.